Добавлено: 13 Jun 2017, Tue, 13:34 Заголовок сообщения: Пешаходныя вандроўкі ў наваколлях гарадоў Беларусі
Маю ідэю, якой хачу падзяліцца. Ідэя ў тым, каб распачаць турыстычныя вандроукі у наваколлях вялікіх і малых гарадоў Беларусі, якія б мелі краязнаўчы змест. Профіль -- аздараўленча-турыстычна-краязнаўчы. Форма – грамадскае аб’яднанне ці клуб.
Назваць прапаную "Крок да Радзімы". Бо апірышча будзе зробленае на пешую хаду, як правераны медыцынскай практыкай метад аздараўлення арганізма, асабліва сардэчна-сасудзістай сістэмы ("эфект "другога сэрца"), захворванні якой найбольш часта становяцца прычынай смерці у Беларусі.
Пра гэта:
http://healer-beauty.ru/pri-khodbe-poyavlyaetsya-vtoroe-serdce-ili-vliyanie-khodby-na-zdorove/
АДКАЗ НА ТРЫ КРЫЗІСЫ
Сярод задач – удзел у вырашэнні трох актуальных праяваў агульнага эканамічнага ды грамадскага крызісу.
Першым варта згадаць крызіс у падтрыманні належнага стану здароўя насельніцтва, які выкліканы гіпадынаміяй, распаўсюдам электронных гаджэтаў і дэвайсаў, і звязаным з гэтымі працэсамі пашырэннем сардэчна-сасудзістых захворванняў.
Другі крызіс назіраецца ў арганізацыі адпачынку, і звязаны ён з эканамічным крызісам і падзеннем узроўню жыцця насельніцтва, асабліва у рэгіёнах. Пешаходныя краязнаўчыя вандроўкі могуць стварыць альтэрнатыву выязному турызму, і нават, прынамсі, у некаторых аспектах, санаторнаму лячэнню, дае шанец забяспячэння адпачынку, таннага і актыўнага.
Трэці крызіс тычыцца стану мясцовага краязнаўства, у якім пачала адсутнасць пераемнасці паміж пакаленнямі. Прыток маладых людзей у шэрагі краязнаўцаў амаль спыніўся, а тыя, хто далучаецца цяпер, выяўляюцца неабазнанымі адносна даробку сваіх папярэднікаў (нават жывых і актыўных).
Таму праэкт мусіць дапамагчы ў колькасным і якасным развіцці краязнаўства, мусіць мець вынікам пераадоленне бар’еру паміж пакаленнямі ў краязнаўстве, прыцягненне маладых людзей да краязнаўства, унясенне ў краязнаўчую дзейнасць новых тэхналогій накаплення, адлюстравання і распаўсюду інфармацыі.
МЭТЫ І ЗАДАЧЫ
Натуральнай мэтай пешаходных вандровак па наваколлях горада ёсць развіццё цікавасці да роднай прыроды, культуры і гісторыі. Трэба спалучыць турызм як спорт з краязнаўствам, тэарэтычным і практычным, гэта значыць у часе вандровак арганізаваць чытанне лекцый, на месцы вывучаць гістарычныя і прыродныя помнікі ды добраўпарадкаваць іх.
У працэсе вандровак складваюцца добрыя ўмовы для вывучэння прыродных багаццяў роднага краю, і нават атрымання ўяўлення пра магчымае іхнае выкарыстанне ў мэтах развіцця мясцовай эканомікі.
Вандроўкі могуць спрыяць экалагічнаму выхаванню (скіраванаму не толькі на дзяцей і падлеткаў), праз практыку прыборкі месцаў грамадскага адпачынку ў наваколлі прыродных аб’ектаў і актыўнай агітацыі за культурныя паводзіны на прыродзе.
Вандроўкі могуць паслужыць справе дэманстрацыі магчымасцяў актыўнага адпачынку і раскрыццю турыстычнага (эканамічнага) патэнцыялу мясцовых прыродных, архітэктурных, культурных ды гістарычных цікавостак.
Варта спадзявацца, што развіццё мясцовага турызму надасць болей матываванасці барацьбе за захаванне помнікаў гісторыі і культуры, стварэнню і развіццю мясцовых музеяў, барацьбе супраць разрабавання мясцовых археалагічных помнікаў.
Вандроўкі з наведваннем культавых пабудоў будзе спрыяць выхаванню канфесійнай талерантнасці.
ПРАКТЫЧНЫ АСПЕКТ
Абавязковы элемент практычнага ўдзелу ў захаванні прыродных і культурна-гістарычных каштоунасцяў – прыборка тэрыторыі, добраўпарадкаванне месцаў адпачынку, стварэнне аб’ектаў (пірамідак з камення, прымацаванне ды ўсталяванне інфармацыйных шыльдаў).
Таксама магло б ажыццяўляцца стварэнне першаснай інфраструктуры (месцаў для вогнішчаў, для намётаў, лавачкі, столікі, альтанкі), добраўпарадкаванне крыніц.
МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА
Вельмі важна, каб гэты рух развіваўся на ўсіх магчымых матэрыяльных падмурках -- і дзяржаўным, і бізнесовым, і грантавым, і індывідуальным.
Урэшце, пешаходныя вандроўкі могуць дапамагчы стварэнню магчымасцяў для авалодання беларускай мовай у сітуацыі актыўных і нефармальных зносінаў, спрыяць літаратурнай творчасці на роднай мове.
ПРАЦЯГЛАСЦЬ, УДЗЕЛЬНІКІ ДЫ ЗМЕСТ
Вандроукі могуць быць адна- і двухдзённыя (так званыя "вандроукі выходнага дня"), і больш працяглыя, прымеркаваныя да дат і падзей.
Удзельнікамі могуць быць жыхары горада розных узроставых катэгорый, з адпаведнымі працягласцю і зместам экскурсій паводле ўзросту, адукацыі і асноўных заняткаў.
Як мне здаецца, варта зрабіць так, каб не толькі і не столькі дзеці былі асноунымі удзелькамі вандровак.
Падчас вандровак можна было б вывучаць не толькі гісторыю, але і флору з фаунай, вучыць выжыванню, першай медыцынскай дапамозе, арыентаванню. Напрыклад, групы больш маладых удзельнікаў з ліку дарослых могуць у працэсе вандроўкі атрымліваць тэарэтычныя веды пра выжыванне і першасную медычную дапамогу, якія будуць замацаваныя падчас кароткіх практычных заняткаў, а больш сталым будзе выкладацца інфармацыя пра лекавыя ўласцівасці мясцовых раслін і прасцейшыя звесткі адносна спосабаў арыентавання ў лесе (каб не губляліся у грыбах:)).
Прычым, гэта можа быць як асноўным зместам вандроўкі, так і дадаткам да асноўнай інфармацыі пра гістарычны альбо геаграфічны аб’ект, які ўваходзіў у маршрут экскурсіі ў якасці кропкі прызначэння.
Завяршацца вандроўкі маглі б добраўпарадкаваннем гістарычных аб’ектаў, усталяваннем на месцы інфармацыйных стэндаў, вызначэннем каардынатаў для пазначэння на адмысловай электроннай мапе, вырабленай па выніках праэкта.
Можна таксама правесці нейкія выставы па выніках канкрэтных вандровак.
Адной з праблем і неабходных умоваў развіцця мясцовага турызму з’яўляецца забяспячэнне неабходнага ўзроуню камфорту, асабліва ў выпадку сямейнага адпачынку. Тут варта было б падумаць пра ўключэнне ў маршруты аб’ектаў агратурызму.
Асобная тэма -- канфесійны турызм (больш вядомы як "пілігрымкі"), і не толькі хрысціянскі -- але гэта, пэуна, ужо таксама на будучыню.
МАГЧЫМЫЯ ВАРЫЯНТЫ ПАВОДЛЕ ЗМЕСТУ
Розныя гістарычныя ды архітэктурныя помнікі;
Помнікі прыроды;
Прыродныя багацці;
Сельская гаспадарка;
Фауна і флора.
Мастацкі турызм (жывапіс, фота) – можа быць, з пленэрам, ды выставай прац па выніках. Рыбацкая тэма, палеанталогия, крыніцы.
ВЫНІКІ
Варта зрабіць інтэрнэт-рэсурс, на які выкласці гатовыя маршруты, з магчымымі варыяцыямі, з медыя-пакетам для кожнага (аудыё, тэкст, фоткі, відэа -- каб карыстальнікі абнаўлялі), з каардынатамі GPS (https://be.wikipedia.org/wiki/GPS ). Каб можна было маршруты знаходзіць праз планшэт ці навігатар.
Таксама, дарэчы, было б выдатна выкарыстаць і на сайце, і на саміх маршрутах такі сучасны сродак інфармавання, як QR-код:
https://be.wikipedia.org/wiki/QR-%D0%BA%D0%BE%D0%B4 http://www.belta.by/regions/view/bilbordy-s-qr-kodami-dlja-voditelej-pojavilis-na-dorogah-grodnenskoj-oblasti-175014-2015/
У перспектыве (і ў ідэале) распрацаваныя маршруты мусяць стаць здабыткам грамадскасці праз некалькі варыянтаў арыентавання на мясцовасці, як традыцыйных, так і сучасных:
* з дапамогай праваднікоў;
* з выкарыстаннем мапы;
* з выкарыстаннем GPS-навігацыі;
* з выкарыстаннем размешчаных у ключавых пунктах маршрутаў білбордаў з комплексам інфармацыі: выявай мапы з пазначэннем месца размяшчэння білборда (“Вы тут:..”); каардынатамі паводле GPS; QR-кодам; тэлефонамі для выкліку праваднікоў і спецыяльных службаў (выратавальнікаў, міліцыі). Білборды мусяць быць адпаведным чынам абазначаныя (м.б. пранумараваныя).
На сайце таксама трэба даць усю практычна-карысную інфу, такія элементарныя рэчы (што называецца, "для чайнікаў"), як складанне пляцака, рацыён і прадукты, турыстычныя хітрыкі (кшталту запальвання вогнішча і да т.п.), падобна як у віцебскага краязнаўцы і навукоўца Міколы Півавара тут:
http://www.kraj.vitebsk.net/?page=rekamendasii .
Дзеля таго, каб гэтай інфай маглі карыстацца хто захоча -- хоць школы, хоць бізнэс, хоць прыватныя грамадзяне.
АБСТАЛЯВАННЕ ДЫ АДМЫСЛОЎЦЫ
Найбольш сур’ёзны прадмет абсталявання, як мне падаецца, гэта навігатар:
http://www.e-mogilev.com/kupit/gps-navigator https://agroup.by/catalog/gps-navigatory http://vitebsk.i-on.by/navigator
Усё астатняе патрэбнае (рыштунак) набываецца, як правіла, індывідуальна.
Як мне здаецца, справе найперш патрэбны мэнаджар / дырэктар / арганізатар -- і гэта найбольшая праблема зараз.
Патрэбныя адмыслоўцы ў справе турызму і спорту, у тым ліку інструктар пешаходнага турызму, краязнаўцы / гісторыкі / біёлагі / географы для распрацоўкі магчымых маршрутаў, кампутаршчык-інтэрнэтчык (які б ведаў і валодаў згаданымі вышэй сучаснымі тэхналогіямі). Дзеля забяспячэння медыцынска-аздараўленчага аспекту ў ліку адмыслоўцаў мусіць быць прыцягнуты медык.
Добавлено: 21 Nov 2017, Tue, 12:06 Заголовок сообщения: Вандроўкі ў Браславе
У Сеціве знайшліся рэсурсы, якія дапамагаюць дзейнасці арганізатара падобных да прапанаваных мной вандровак у наваколлях Браслава. Здаецца, там гэтая ідэя ўзнікла і аформілася цалкам самастойна. Значыць, як кажуць, "ідэя насілася ў паветры". Вітаю аднадумца, і гатовы ўсяляк спрыяць рэкламаванню ягонае дзейнасці:
Добавлено: 25 Nov 2017, Sat, 7:20 Заголовок сообщения:
Яшчэ адна ініцыятыва, што дапаможа ў развіцці пешаходнага краязнаўчага турызму -- конкурс аматарскіх турыстычных фільмаў "Вандруем па Сінявокай". Выдатная справа, пачалая ў Талачыне Дзмітрыем Іўчанкам, рэжысэрам народнай кінастудыі «Летапіс».
Добавлено: 16 Feb 2018, Fri, 5:41 Заголовок сообщения: Дзве цікавыя навіны адразу:
МЗС прапануе распрацаваць комплексную стратэгію развіцця турызму ў Беларусі http://blr.belta.by/society/view/mzs-prapanue-raspratsavats-kompleksnuju-strategiju-razvitstsja-turyzmu-u-belarusi-65987-2018/
Пры любым выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на blr.belta.by абавязковая7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжведамасны экспертна-каардынацыйны савет
па турызме пры Савеце Міністраў разгледзеў на пасяджэнні прапанову
Міністэрства замежных спраў аб распрацоўцы комплекснай нацыянальнай
стратэгіі (канцэпцыі) развіцця турызму ў Беларусі і адобрыў
першачарговыя крокі па арганізацыі гэтай работы, паведамілі БЕЛТА ў
прэс-службе МЗС.
Абгрунтаванне ідэі распрацоўкі такога дакумента і бачанне яго магчымых
напрамкаў удзельнікам нарады прадставіў намеснік міністра замежных спраў
Андрэй Дапкюнас.
Цяпер развіццё турыстычнай галіны ў краіне ідзе па дзяржаўнай праграме
"Беларусь гасцінная", разлічанай на 2016-2020 гады.
Асноўны сэнс прапануемай стратэгіі - у больш глыбокім усведамленні і
максімальным выкарыстанні каталітычнага і мультыпліцыруючага ўздзеяння
комплекснага развіцця турыстычнай індустрыі - як рухавіка і лакаматыва -
на развіццё сумежных галін эканомікі і сацыяльна-эканамічнай
інфраструктуры краіны.
Задзейнічанне патэнцыялу і мэтанакіраванае аб'яднанне вакол відавочных
турыстычных пераваг і славутасцей Беларусі рэсурсаў і магчымасцей
шырокага кола партнёраў (міністэрстваў і ведамстваў, мясцовых органаў
улады, прыватнага бізнесу, міжнародных партнёраў і інвестараў) можа
акрамя павышэння вядомасці краіны ў свеце садзейнічаць развіццю малога і
сярэдняга бізнесу, гаспадарчай, транспартнай і сацыяльнай
інфраструктуры, стварэнню новых рабочых месцаў, прыцягненню інвестыцый.-0-
ЕС інвеставаў у развіццё турызму ў рэгіёнах Беларусі каля 1,7 млн еўра.
Пра гэта паведаміла кіраўніца прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў нашай
краіне *Андрэа Віктарын*. Яна нагадала, што інвестыцыі адбываліся ў
рамках праекту “Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі”. З іх
дапамогай ствараліся новыя ці абнаўляліся ўжо існуючыя рэгіянальныя
турыстычныя брэнды і прадукты, укараняўся перадавы еўрапейскі досвед.
Геаграфія праекту <http> ўключала Аўгустоўскі
канал, Пружаны, Камянец, Мсціслаўе, Мядзел, Полацк.
Па выніках 2017 года ад турыстычнай галіны ў рэспубліканскі бюджэт
паступіла каля 170 мільёнаў долараў, інфармуе БЕЛТА
<http>.
Добавлено: 20 Feb 2018, Tue, 21:03 Заголовок сообщения: "ВЫЖИТЬ В ЛЕСУ"
Так называецца расейскае рыэліты-шоу, якое выпадкова знайшоў сёння на канале Viasat Explore (мусіць быць у праграме). У арыгінале з'яўляецца прадуктам канала "Че". Вельмі карысны, датыкаецца да тэмы велічэзнай колькасцю звестак з галіны "сурвівалю", і гэтым выглядае вельімі актуальным для Беларусі пасля сёлетняга грыба-ягаднага сезону:
https://www.youtube.com/watch?v=DPAFkol-UmQ
Добавлено: 04 Apr 2018, Wed, 8:48 Заголовок сообщения: "Школа сельскага турызму" на Пастаўшчыне
У сакавіку ў выданні WESTKI.info з'явілася паведамленне пра пачатак працы "Школы сельскага турызму" на Пастаўшчыне.
Першыя два аднадзённыя семінары “Cтратэгічнае планаванне ўстойлівага развіцця тэрыторый і сельскі турызм» прайшлі 28 лютага і 1 сакавіка ў адным з малых канферэнц-залаў Пастаўскага райвыканкама.
Болей тут:
http://westki.info/blogs/23191/na-pastaushchyne-pachalisya-zanyatki-u-shkole-selskaga-turyzmu
Адзначу, што, падобна, што такім чынам патэнцыял краязнаўчага пешаходнага (апрача іншых формаў) турызму ацаніў ужо і сам Міхась Гіль, адзін з найвядомейшых і найактыўнейшых грамадскіх дзеячаў Віцебшчыны. Цяпер, упэўнены, маёй ініцыятыве суджана быць паспяховай. Шчыра вітаю і зычу поспеху!
Фота з выдання WESTKI.info. Міхась Гіль -- другі злева.
Добавлено: 24 Jun 2018, Sun, 9:11 Заголовок сообщения: Цікавыя украінскія рэсурсы, цікавыя парады на іх
Выпадкова натрапііў у Сеціве на цікавыя парады на украінскіх расейскамоўных рэсурсах:
"КАК НАЧАТЬ ТУРИТЬ.
? Этот текст не адресован уже состоявшимся туристам, но может быть полезен тем людям, которые пока только хотят, но не знают «как»".
https://vk.com/tavrest#/tavrest?w=wall-90275935_1154
суполка "Спортивно - туристический клуб TavResT. Автономный туризм. Школа выживания".
https://vk.com/tavrest
"Минимальный список медикаментов для группы из 8 человек отправившихся летом в поход выходного дня, без высокогорья и сложных радиальных выходов.
Аптечку составил Кандидат медицинских Наук, КМС по спортивному туризму (пеший, горный) Ионис Евгений Юрьевич".
https://vk.com/club112829747#/club112829747?w=wall-112829747_15%2Fall
"ОБЛЕГЧЕННЫЙ ПИЩЕВОЙ РАЦИОН
Возможно я не открою своим постом Америку, но кому-нибудь этот совет точно пригодится. Основная проблема любого рюкзака – это его вес и объём. И порой нам приходится находить компромисс между полезным снаряжением и продуктами питания. ...".
https://vk.com/club112829747#/club112829747?w=wall-112829747_13%2Fall
"КАК НЕДОРОГО ЭКИПИРОВАТЬСЯ В ПОХОД
Если раньше вы никогда не ходили в походы, значит у вас скорее всего нет необходимого снаряжения (рюкзак, спальник, одежда, обувь и пр.) для подобных мероприятий. Покупка полного перечня снаряжения в специализированном магазине туристического снаряжения потребует немалых финансовых затрат. Это проблема особенно актуальна для студентов, да и у работающего не всегда есть свободные финансы на закупку всего снаряжения сразу. Также вопрос с выбором снаряжения встает, если вы живете в небольшом городе, где нет специализированных магазинов. Если вы планируете ходить в походы в дальнейшем, то безусловно постепенно вы соберете все необходимое. Как подобрать экипировку в ваш первый поход с минимальными затратами? Как сэкономить при покупке снаряжения? В этой статье мы попробуем помочь с выбором необходимых вещей из вашего гардероба, а также расскажем, где можно добыть недостающее ... ".
https://vk.com/piligrim_active#/piligrim_active?w=wall-92458465_53
Трэба аддаць належнае -- аспект адпачынку на прыродзе -- той, які надае падобным вандроўкам больш забаўляльны характар і ператварае іх хутчэй у адпачынак, чымсці спорт -- распрацаваны вельмі дасканала. Гэта мусіць спрыяць папулярнасці гэтай паслугі.
Фоткі: https://vpohode.by/portfolio/
Водгукі: https://vpohode.by/otzyvy/
Добавлено: 30 Jun 2018, Sat, 4:34 Заголовок сообщения: Валожыншчына
З шэрагу публікацый адпаведнай тэматыкі ў рубрыцы "Свой край вывучай", даступныя праз афіцыйны сайт валожынскай раённай газеты "Працоўная слава":
Шэсць маршрутаў на турыстычнай карце раёна
На тэрыторыі Валожынскага раёна з’явілася чарговая сетка экскурсійных маршрутаў, распрацаваная па ініцыятыве аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. ...
http://psl.by/?p=19115#more-19115 Аграэкатурыстычным шляхам
Выраб рэгіянальных сувеніраў, птушка-сімвал Валожынскага раёна, веламарафон і іншыя аспекты стаялі на парадку дня падчас сустрэчы прадстаўнікоў аграэкатурыстычнай суполкі і іншых зацікаўленых асоб, якая прайшла ў памяшканні Ракаўскага сельвыканкама. ...
http://psl.by/?p=19571#more-19571 Маршрут да спадчыны
Згодна з пастановай Прэзідыума Савета Валожынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, на тэрыторыі раёна створаны экскурсійны маршрут пад назвай “З гісторыяй, з культурай, з намі”. Мэта яго – папулярызацыя гістарычных мясцін і народных традыцый Валожыншчыны. Першымі турыстамі маршруту сталі старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый працоўных калектываў райцэнтра. ...
http://psl.by/?p=23324#more-23324 Праз прызму часу
“Эпідэмія” падарожжаў у далёкае і блізкае замежжа захапіла людзей. А сваё роднае, блізкае застаецца нязведаным, неацэненым…
Кожны куток нашай зямлі мае свае адметнасці, сваю гісторыю. Каб распазнаць іх, трэба пабываць у гэтых мясцінах і прапусціць праз сэрца. Я прысвяціў жыццё вывучэнню роднага краю і прапаную вам вандроўку па маёй любай Пяршайшчыне. ...
http://psl.by/?p=24266#more-24266 Сярод узвышшаў i лагчын знайшла гiсторыя зачын
У геамарфалагічных адносінах тэрыторыя Валожынскага раёна ўяўляе сабою складанае спалучэнне Мінскага і Ашмянскага ўзвышшаў, а таксама нізін, звязаных з далінамі Нёмана, Бярэзіны і Іслачы. ...
http://psl.by/?p=21230#more-21230 Турыстычны праект Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага і музея яўрэйскага супраціўлення прываблівае ў Валожын шматлікіх падарожнікаў
Ідэя рэалізоўваецца са снежня мінулага года дырэктарам музея, які таксама каардынуе праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Маршруты па штэтлах (мястэчках). Аб’екты яўрэйскай культурнай спадчыны ў трансгранічным турызме”. ...
http://psl.by/?p=15476#more-15476 Таямніцы Налібоцкай Пушчы
Алесь Белы – вядомы гісторык і гаспадар аграсядзібы «Марцінова Гусь» – распачаў збор сродкаў на выданне міні-энцыклапедыі для дзяцей і дарослых “Таямніцы Налібоцкай Пушчы”. ...
http://psl.by/?p=24520#more-24520
Мапа-ілюстрацыя да артыкула "Таямніцы Налібоцкай Пушчы" на сайце валожынскай раённай газеты "Працоўная слава".
Спроба пералічыць цікавосткі Браслаўскага краю, паводле рэкамендацыі мясцовых знаўцаў, у газеце "Браслаўская звязда":
ЦІ ЁСЦЬ НАМ ШТО ПАКАЗАЦЬ?
Тое, што Браслаўшчына — край унікальны — даўно вядомы і ўжо неаспрэчны факт. Але ў чым яе адметнасць? Што мы гатовы прапанаваць турыстам, цікаўным людзям у якасці славутасцей, чым можам ганарыцца і казаць “гэта ёсць толькі ў нас, такога вы больш нідзе не ўбачыце”. Такія пытанні “Браслаўская звязда” адрасавала сваім рэспандэнтам. ...
Яшчэ адна фірма, якая сваёй дзейнасцю спрабуе сцвярджаць эканамічную вартасць паслуг па арганізацыі пешаходных вандровак па Беларусі, вось як яны пішуць пра сябе:
ТУРКЛУБ АКТЫЎНЫ - найбуйнейшы ў Беларусі тураператар, які прапануе неверагодна багаты спектр паходаў, падарожжаў і вандровак ня толькі па Беларусі, але і далёка за яе межамі. Неверагодныя паходы і падарожжы, трэкінгі і ўзыходжанні, сплывы і каякінг - задаволяць мары любога фантазёра ды актыўнага турыста. ...
https://svaje.by/belpohod
А вось тут пералічаныя бліжэйшыя вандроўкі:
http://belpohod.by/belarus/hiking/
Мне захацелася выдзеліць вось гэта:
Детско-юношеский поход «Лесной следопыт» (обучение выживанию)
14 июл - 15 июл (2 дня)
Квест для юного туриста
28 июл - 29 июл (2 дня)
Детско-юношеский поход «Зимними тропами» (обучение выживанию)
Даты по представленному маршруту не назначены
Список желаний
Вы можете добавить понравившийся маршрут в список желаний. В этом случае вы получите уведомление, как только будут назначены даты. ...
Клубное мероприятие: ПВД «Ночёвка в зимнем лесу»
Даты по представленному маршруту не назначены
Список желаний ...
Блізкая паводле зместу тэма -- мерапрыемствы пад адкрытым небам. Даўно меркаваў магчымым праводзіць так краязнаўчыя канферэнцыі. Нават меўся адпаведны вопыт -- першае (і адзінае) "Свята вольнай беларускай паэзіі" у Ляўках. А вось інтэрв'ю з уладальніцаю фірмы, якая займаецца арганізацыяй публічных мерапрыемстваў для супрацоўнікаў камерцыйных прадпрыемстваў на прыродзе:
Фоткі належаць прадстаўніцы фірмы, якая адказала на пытанні. Інтэрв'ю размешчана на сайце «Про бизнес», які прэзентуе сябе як "портал для всех, кто интересуется бизнесом в Беларуси и не только. Наша миссия — содействовать развитию предпринимательства, формировать предпринимательское сообщество и служить площадкой для его полезного общения". Адрас сайта: https://probusiness.io
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы