Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Шчучын – Ліда

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 29 Jul 2021, Thu, 14:36    Заголовок сообщения: Шчучын – Ліда Ответить с цитатой

Шчучын – Ліда (15.07.2021г.)
Маім дзядулі Калошыцу Р. І.
і бабулі Калошыц Н. Р.
Маршрут: Ражанка – Шчучын – гарнізон “Далекі” –Жалудок – Дзікушкі – Заброеўцы – Макары – Баяры – Мураванка – Мажэйкава - Тарнова—Белагруда – Ліда
Цягніком даехаў да стацыі Ражанка. Хуценька сабраў веласіпед, сфатаграфаваў будынак вакзала

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


і паехаў у веску з аднайменнай назвай. Дарога раней была брукаваная, а цяпер пад асфальтам. Маленькі фрагмент бруку

увеличить до 1200x900


У цэнтры вескі знаходзіцца прыдарожная каплічка ХІХ ст.

увеличить до 1200x797


Я сюды спяшаўся да касцела Св. Пятра і Паўла. Касцел уражвае сваёй веліччу і прыгажосцю…

увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x900


Затым еду на Шчучын, паціху развідняе, узыходзіць сонца, а з боку Мастоў чуваць грымоты , якія ўсе бліжэй да мяне.

увеличить до 1200x900


Даехаў да мясцовага Біг-Бэна,

увеличить до 1200x900

А адсюль ужо бачны касцел Св. Тэрэзы і манастыр піяраў

увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797

Амаль нусупраць касцела, праз дарогу, знаходзіцца царква Св. Міхаіла Архангела, 1865 г.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x797

Вось тут пачаў накрапываць лянівы дожджык, павісла над манастыром вяселка, праз некалькі хвілін неба пашарэла… А тым часам я агледзеў помнік Алаізе Пашкевіч (Цётцы).

увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


Сфатаграфаваўся каля славутай зямлячкі-бунтаркі…
Пад’ехаў да палаца Друцкіх-Любецкіх. Будаўніцтва палаца прыходіцца на мяжу двух стагоддзяў, а завяршылася будоўля ў 1913 годзе.

увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x797

Від на касцел ад палаца…
А тым часам раннія прахожыя шлі пад парасонамі, дождж павысіў інтэнсіўнасць…Калі я быў каля помніка МіГу дождж разышоўся, і мяне накрыла буйнымі кроплямі, вымачыла за імгненне…

увеличить до 1200x797


Ужо мокры схаваўся пад крышай мясцовага рэстарана, сюды ж уцек і мясцовы рыбак… Добрую гадзіну мы з ім прастаялі, пагаварылі, калі дождж зменшыўся, рыбак пайшоў па вуды, а я паехаў далей.

увеличить до 1200x797


Да чаго ж прыгожыя гэтыя домікі!...
Кірую па “бетонцы” на закінуты гарнізон ракетчыкаў.

увеличить до 1200x797


Адны кажуць, што там быў ядзерны шчыт краіны, другія пярэчаць і гавораць, што ракеты былі, але без ядзерных галовак…
Усю дарогу паліваў доджык, а калі праехаў загон для аленяў Шчучынскага лясгаса, то дождж узмацніўся – паліў як з вядра ды яшчэ сыпануў град…Вось так я даехаў да былога гарнізона. Маштаб уражвае…Неяк жудасна там аднаму…Зайцы шастаюць…Коратка закувае зязюля…

увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797

Вось такія дзверы-засовы там стаялі…
Пасля дажджу павылазілі слімакі, а яны тут непалоханыя, павыцягваліся, радуючыся вільгаці і сонейку…

увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


увеличить до 797x1200


Марьяннік , ці Іван-ды-Мар’я, але ж магу памыляцца…
Дожодж скончыўся, але вільгаццю насычана ўсё навокал… Качу на старажытнае мястэчка Жалудок, пераехаўшы чыгуначны пераезд, бетонка змянілася грунтоўкай…Перад паездкай чытаў пра гэтае месца, і зараз у галаве круцілася толькі адно слова – “Масакра”(фільм, які здымаўся тут)
Пад’ехаў да палаца, зачынена. Патэлефанаваў па нумары , які вісіць на вакне старожкі. Хутка з’явіўся мужчына, ён даў мне распісацца за ТБ, заплціў я 4 рублі і атрымаў ключ ад палаца…

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x797


увеличить до 797x1200


увеличить до 797x1200


увеличить до 797x1200


увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


У зялёную вопратку апрануты флігель. Тут нешта з усходніх матываў…

увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


А вось тут рыцарскі палац… Цікавы гэты флігель…
Ішоў у роздумах да канюшні…

увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


Месца працы вознікаў –карэтная
Апошні позірк на палац, і пайшоў на выхад…
Пракаціўся па пасёлку да касцела Дзевы Марыі, пабудаванага ў 1853 годзе. На двары касцела корпалася адненькая бабулька, яна чысціла плітку дарожкі ад травы. Жанчына аказалася вельмі ветлівай, з імпэтам расказала і паказала свой храм. А якія яна жывыя вобразы-карцінкі прыводзіла ў прыклад! Бабулька прапаноўвае ўявіць, як вялічэзныя каменні закочвалі на сцены касцела. І вось перада мной з’явіліся барадатыя мужыкі-сяляне, якія насыпаюць горы з пяска і па ім чалавек сем-восем коціць цяжкі валун…Валун зрываецца і коціцца ўніз, перабіўшы босую ногу селяніну…А мужык крычыць дзікім голасам, узгадваючы нячысцікаў… Другія мужыкі закочваюць непаслухмяны камень на месца…
Бабулька не спыняецца і малюе новую карціну. Падчас паўстання Кастуся Каліноўскага 1863-1864гг. ксендз правёў імшу, зачытаў вернікам Маніфест народнага ўраду і пайшоў у паўстанцкі атрад капеланам… Ксендза арыштавалі і расстралялі ў Вільні… Я пераношуся імгненна ў атрад паўстанцаў… Доўга там быць не давялося, чую прыемны голас маёй праважатай: “А касцёлік наш прыгожы… І столя была распісана…Шкада людзей менш становіцца, маладыя з’язджаюць…Пасёлак жыве: цыганы купляюць у нас хаткі…Раней мы баяліся іх, але ж прыехаў іх галоўны і сказаў, што ніякіх краж не будзе. Людзі добрыя, хай жывуць…” Бабулька яшчэ шмат чаго мне распавядала…
А касцел вельмі прыгожы…

увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797



увеличить до 1200x797


увеличить до 797x1200


увеличить до 797x1200


Біблейскія персанажы на фоне сацецкага дома неяк пастановачна выглядаюць…

увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


Маладыя буслікі ў родным гняздзе спрабуюць на моц крылы

увеличить до 900x1200


Развітаўся з жанчынай і паехаў далей. У Жалудку ёсць і праваслаўны храм. Гэта царква Святога Марціна Тураўскага

увеличить до 797x1200



У Жалудку дажджу не было, тут панавала спякота. Заехаў у магазін за мініралкай і марожаным.
Праехаў маленечкую Жалудзянку

увеличить до 1200x797


І накіраваўся ў Дзікушкі да развалін сядзібы Грабоўскіх

увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


З адваротнага боку зламанае дрэва сімвалізуе гэтую сядзібу… Шкада …
Праз маленечкія весачкі качу ў Мураванку. Не сказаць, каб гэта быў лёгкі шлях,

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


але ж прыгожы і маляўнічы.
Асноўнай славутасцю Мураванкі з'яўляецца царква Раства Багародзіцы, якая была пабудавана паміж 1516 і 1542 гадамі. Царква адносіцца да храмаў абарончага тыпу. І тут зноў у мяне разгулялася фантазія: і пра шведскага караля Карла ХІІ, які абстрляў царкву; і пра вайну з Маскоўскім княствам; і пра падземныя хады; і пра цяперашніх суседзяў царквы, якія моцна любяць алкагольныя напоі і быццам бы прадаюць казінае малако (я не пытаўся, але шыльда там ёсць).

увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Еду на Мажэйкава. У вёсцы дзеці пабачылі мяне на веласіпедзе і пачалі крычаць: “Глядзіце! На электравеласіпедзе!”. Тут я пашкадаваў, што ў мяне няма электрарухавіка, бо спякота данімала… Нейкі стомлены агледзеў сядзібу ХІХ стагоддзя

увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


У Радзівошніках сфатаграфаваў Успенскую царкву (1869г.)

увеличить до 1200x797


Хутка даехаў да Тарнова. Адразу ж заехаў у магазін і купіў вады. Тут мяне адпусціла, і я зноў гатоў да падарожжа…Паехаў да сядзібы Маўросаў. На шляху сфатаграфаваў вось такі храм

увеличить до 1200x797


А вось і сядзіба

увеличить до 1200x797


увеличить до 797x1200


увеличить до 1200x797


І тое, што побач

увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


Пад’ехаў да млына

увеличить до 1200x797


Веліч пабудовы бачна ў параўнанні з ваданапорнымі башнямі

увеличить до 1200x900


увеличить до 900x1200


З Тарнова ехалася лягчэй, падняўся настрой. У Белагрудзе заехаў да касцела Святога Міхаіла. Каля храма шмат аўтамабіляў, моладзь пад’язджае. Падумаў, якія малайцы – на імшу спяшаюцца…Аж не! За касцелам ёсць вадаём, і ўсе ідуць да яго.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x797


І ўжо далей без аніякіх прыгод даехаў да Ліды. У горадзе пакатаўся, пад’ехаў да помніка князю Гедыміну і да яго замка

увеличить до 1200x797


увеличить до 1200x797


Затым няспешна падаўся на вакзал, сабраў веласіпед, адпачыў на лавачцы і сеў у цягнік. Усе, мае велападарожжа скончана. Праехаў 117 кіламетраў.


Последний раз редактировалось: Анатоль (02 Aug 2021, Mon, 23:35), всего редактировалось 4 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 29 Jul 2021, Thu, 16:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Выдатна.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
ЗУК



Зарегистрирован: 28.09.2009
Сообщения: 663
Откуда: БРЕСТ

СообщениеДобавлено: 29 Nov 2022, Tue, 0:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дабротны маршрут. І кіламетраж немалы праехалі. На ровары з невялікімі коламі, лічу гэта было нялёгка.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы