Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Палігон "Камунарка": месца палітычных рэпрэсій у 1937 - 1941 гг.

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 12 Sep 2021, Sun, 13:42    Заголовок сообщения: Палігон "Камунарка": месца палітычных рэпрэсій у 1937 - 1941 гг. Ответить с цитатой

Спецаб'ект палігон "Камунарка", што знаходзіцца на 24-м кіламетры Калужскай шашы (на поўдзень ад Масквы), вядомы як месца масавых растрэлаў і пахаванняў у перыяд з 1937 г. па 1941 г. Утвораны на месцы лецішча Ягоды (захавалася) ў верасні 1937 г. неўзабаве пасля яго арышту.

Чаму такія аб'екты называліся палігонамі (палігон "Камунарка", Бутаўскі палігон і г.д.)? Найбольш жорсткія рэпрэсіі пачаліся са жніўня 1937 г. Рыхтуючыся да іх, ужо ў ліпені аддзелы НКВД па усёй краіны пачалі выдзяляць спецыяльныя "зоны" - тэрыторыі для масавых пахаванняў растрэляных. Для мясцовых жыхароў яны "легендзіравалісь" як вайсковыя стралковыя палігоны. Сумнавядомыя Курапаты таксама з'яўляюцца прыкладам такой "зоны".

Адметнасць месца, калі так можна сказаць, - вельмі высокі адсотак прадстаўнікоў савецкай эліты. З найбольш вядомых: Бухарын, Рыкаў, Дыбенка, Петэрс і г.д. Але першапачаткова аб'ект узнік як тайнае месца для пахаванняў (і, мабыць, растрэлаў) менавіта рэпрэсаваных супрацоўнікаў НКВД. "Дачу Ягоды - чекистам" - менавіта такі запіс захаваўся ў нататніку Яжова, куды ён заносіў загады Сталіна.

На сённяшні дзень вядомыя імёны прыкладна 6500 асобаў, што былі тут забітыя і пахаваныя. Па некаторых звестках лічба можа сягаць 14 тыс.

Сярод растраляных нямала і замежных грамадзянаў - 60 нацыянальнасцей з 11 краін. Сярод іх палітычныя і грамадскія дзеячы Літвы, Латвіі і Эстоніі, лідары Камінтэрна, прадстаўнікі камуністычнага руху замежных краінаў і, нават, вышэйшае кіраўніцтва Манголіі, якое было тут знішчана ў ліпені 1941 г. (кіраўнік ураду Манголіі з 1936 г. А.Амар разам з 28 бліжэйшымі супрацоўнікамі).

Большасць ахвяраў рэпрэсій былі асуджаныя вышэйшым органам савецкай вайсковай юстыцыі - Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

Апошняя задакументаваная дата растрэлаў - трагічны для Масквы дзень 16 кастрычніка 1941 г.

Вясной 1999 г. тэрыторыя растрэльнага палігона у "Камунарцы" была перададзеная ад ФСБ РПЦ. У 2007 г. побач з будынкам лецішча Ягоды адчынена царква.

увеличить до 1200x800


увеличить до 1200x800


увеличить до 1200x800


увеличить до 1200x800


увеличить до 1200x800


увеличить до 800x1200


увеличить до 1200x800


увеличить до 1200x800


увеличить до 800x1200


увеличить до 800x1200


увеличить до 1200x800


увеличить до 1200x800


увеличить до 1200x800


увеличить до 800x1200


увеличить до 1200x800


увеличить до 1200x800


увеличить до 1200x800


увеличить до 800x1200


увеличить до 1200x800


увеличить до 1200x800
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 13 Sep 2021, Mon, 12:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Zmicier, дзякуй. Мяркую, што і ў сучаснай Расіі мала хто ведае пра такія "палігоны". Звычайна гэта нейкае абстрактнае месца - "сібір".
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 13 Sep 2021, Mon, 23:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Zmicier, дзякуй. Мяркую, што і ў сучаснай Расіі мала хто ведае пра такія "палігоны". Звычайна гэта нейкае абстрактнае месца - "сібір".


На жаль, гэта так, вельмі мала. Нават у самой Маскве. Што й не дзіўна - бадай да 90-х гэта былі закрытыя сакрэтныя аб'екты, пра якія ніхто не ведаў...

Але мушу зазначыць, што ў Расіі, у адрозненне ад Беларусі, дзяржавай усё ж надаецца пэўная ўвага тэме рэпрэсій. Напрыклад, у Маскве ёсць вельмі цікавы і якасна зроблены музей: https://gmig.ru/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы