Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Беларускі Смаленск з Аркадзем Смолічам
На страницу Пред.  1, 2, 3  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Вандроўкі
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12749

СообщениеДобавлено: 19 Jul 2022, Tue, 14:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

1630-е гг.

Царква святой Варвары - былая рэзідэнцыя ўніяцкага архіепіскапа.

Абавязковая кропка маршрута беларуса - адзіны будынак Смаленска які хаця б часткова захаваўся з часоў Рэчы Паспалітай. Яго яшчэ называюць палацам Льва Крэўзы-Ржавускага.

увеличить до 1200x900


У XVIIІ стагоддзі перароблены ў царкву.

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12749

СообщениеДобавлено: 19 Jul 2022, Tue, 15:04    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

1630-е гг.

Узнясенскі манастыр. Заснаваны езуітамі.
З 1665 года жаночы манастыр, куды былі перавезены манахіні Аршанскага Успенскага манастыра. Сучасныя будынкі адносяцца да 1693-1701 гадоў пабудовы.

увеличить до 1200x900


Последний раз редактировалось: Валацуга (19 Jul 2022, Tue, 15:21), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12749

СообщениеДобавлено: 19 Jul 2022, Tue, 15:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

1404 - 1654 гг.

Мастацкая галерэя Смаленскага музея-запаведніка.

увеличить до 1200x900


Знакаміты сваёй "польскай калекцыяй". На жаль, не заходзілі, але кажуць тут можна знайсці 50 экспатаў часоў ВКЛ, якія былі вывезены з Беларусі пад час Першай Сусветнай вайны, сярод якіх найбольш каштоўныя - партрэты Яна Фрэдэрака Сапегі, Міхала Казіміра Паца, Казіміра Яна Сапегі (Спаегі, наогул, людзі тутэйшыя), 4 слуцкія паса.


Последний раз редактировалось: Валацуга (19 Jul 2022, Tue, 15:21), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12749

СообщениеДобавлено: 19 Jul 2022, Tue, 15:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

23 верасня 1654г.

Трудна было адабраць Смаленск ад Масквы. Войскі літоўска-польскія дваццаць месяцаў стаялі пад ім, пакуль узялі. Ізноў аджыў Смаленск, злучаны з рэштаю Беларусі. За 40 якіх гадоў яго было не пазнаць. Ён моцна вырас,пабагацеў ды зрабіўся чыста еўрапейскім месцам. У ім было ўведзена Магдэбурскае права, шмат наехала і пасялілася жыхароў з заходніх краінаў Беларусі. Побач з праваслаўнымі цэрквамі пазакладаліся й каталіцкія касцёлы ды манастыры. Але ў 1654 гаду Смаленск ізноў адабралі маскоўцы і зараз жа скасавалі ўсе парадкі беларускія, а завялі маскоўскія. Шмат беларускага насяленьня вывязьлі з Смаленску, а на яго месцы пачалі сяліцца маскоўцы. (Аркадзь Смоліч, “Географія Беларусі”).

Канчаткова горад далучаны да Маскоўскага царства 2 кастрычніка 1654 года.

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12749

СообщениеДобавлено: 25 Jul 2022, Mon, 18:43    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

XVI стагоддзе.

Талашкіна. Сяло падаравана Сігізмундам ІІІ шляхцічу Гейдалу Талашку. Пазней належыла Святаполк-Мірскім. Іх нашчадкі былі ўжо імперскімі падданнымі. На пачатку XVIII стагоддзя за адданную службу сяло аддадзена за адданую службу нашчадку Талашкі - Шупінскаму. У канцы XIX стагоддзя ўладальніцай Талашкіна становіцца княгіня Святаполк-Чацвярцінская (у дзявоцтве Шупінская). Марыя Ценішава была падругай княгіні.

увеличить до 1200x900


У 1893 годзе муж Ценішавай набывае маёнтак для жонкі. З гэтага часу ён становіцца адным з цэнтраў фармавання "неарускага стыля". З цікавостак, што тут захаваліся з тых часоў - творы архітэктара Сяргея Малюціна.
Церамок

увеличить до 900x1200


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Брамка

увеличить до 1200x900


Царква Святога Духа

увеличить до 1200x900


З мазаікай Мікалая Рэрыха

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12749

СообщениеДобавлено: 25 Jul 2022, Mon, 20:05    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

1677 - 1772

Успенскі кафедральны сабор - адзін з шэдэўраў беларускага барока. Мае элемнты магілёўскага барока.

увеличить до 1200x900


Закладзены ў 1101 годзе Уладзімірам Манамахам.

увеличить до 1200x900


Умеў пад той час Смаленск і бараніцца ад ворагаў. Захавалася ў ім напалову легендарнае апавяданне аб Св. Мяркурыю, што са жменю смалян кінуўся на аграмадныя татарскія горды, якія прывёў быў пад Смаленск маскоўскі князь, разбіў іх і адагнаў ад Смаленску, але заплаціў за гэта сваім жыццём. (Аркадзь Смоліч, “Географія Беларусі”).
Абутак святога Меркурыя да гэтага часу захоўваецца ў саборы.

увеличить до 1200x900


Папярэднік сучаснага сабора быў знішчаны ў 1611 годзе. «Ляхи, везде одолевая, стремились к главному храму Богоматери, где заперлись многие из горожан и купцов с их семействами, богатством и пороховою казною. Уже не было спасения - росияне зажгли порох и взлетели на воздух с детьми, имением — и славою», - пісаў гісторык Карамзін. Хутчэй за ўсё парахавая казна знаходзілася побач і была ўзарвана падчас абароны, у выніку чаго і абрынулася частка муроў.

увеличить до 1200x900


Сучасны сабор будаваўся даволі доўга пад кіраўніцтвам епіскапа Гедэона Вішнёўскага, выпускніка Віленскага універсітэта.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


З'яўленне ў саборы галоўнай святыні храма - Смаленскага абраза Божай Маці - звязана з ВКЛ.

увеличить до 1200x900


«В «Русском временнике» говорится, что некто Юрга, пан Свилколдович, когда уехал от Свидригайла, литовского князя, к великому московскому князю Василию Васильевичу, дорогой разграбил Смоленск, вместе с другими вещами взял икону Одигитрии и привёз её в дар великому князю в Москву в 1455 году. Другие предполагают, что эту икону дал Витовт смоленский дочери своей Софье, супруге московского великого князя Василия Дмитриевича, когда она была в Смоленске в 1398 году для свидания с отцом и получила от него много икон греческого письма. Есть ещё одно известие, что будто бы последний смоленский князь, изгнанный отсюда в 1404 году литовским Витовтом, прибыл в Москву и привёз с собой икону Одигитрии вместе с другими иконами».

Вярнуўся абраз у Смаленск у 1525 годзе - перад гэтым з яго быў зроблены спіс, які быў урачыста перанесены ў Новадзявочы манастыр (заснаваны годам раней угонар вяртання Смаленска ад Літвы). У 1812 годзе абраз зноў пакідае Смаленск і вяртаецца туды ў тым жа годзе напрыканцы снежня. Пасля акупацыі 1941-1943 не знойдзены. Яго месца займае спіс XVII стагоддзя з храма над Дняпроўскім варотамі.

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12749

СообщениеДобавлено: 25 Jul 2022, Mon, 20:13    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

1725-1775

Любавічы. Любавіцкі храм будаваўся як уніяцкі, дакладны час будаўніцтва невядомы. Сёння - Успенская царква. Адзін з двух храмаў у стылі віленскага барока ў Расіі (другі ў Себежы).

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12749

СообщениеДобавлено: 25 Jul 2022, Mon, 20:32    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

1804-1857

Міхаіл Глінка
Ельня – маленькае (мае 2 тыс. жыхароў) месца, якое заўсёды было смаленскім прыгарадам і дзяліла яго долю; істнавала яна яшчэ ў XII веку. Экономічнае значэньне яго малое.

увеличить до 1200x900


На паўдня ад Ельні, над р. Дзясною, сярод лясоў ляжыць сяло Наваспаскае, дзе радзіўся і жыў геніяльны кампазытар Міхайла Глінка. Усю сваю маладосць заслухваўся ён тут на Бацькаўшчыне ельнінскімі беларускімі песнямі, а пасля іхнія матывы ўвёў у свае творы. Зьмест гэтых твораў, праўда, пранікнуты маскоўскім патрыятызмам. Але ў музычных творах галоўнае - музыка, і яна там чыста беларуская.
(Аркадзь Смоліч, “Географія Беларусі”).

увеличить до 1200x900


Міхал Глінка выхадзец са шляхетнага рода Глінскіх.

увеличить до 1200x900


У 1654 годзе Якаў Глінка перайшоў у рускае падданства і збярог сваю маёмасць. Нарадзіўся Міхаіл у 1804 годзе ў Наваспаскім і жыў тут да 1817 года.

увеличить до 1200x900


Апошні раз вяртаўся сюды ў 1854 годзе. У 1882 годзе сядзібны дом быў разабраны і перавезены ў Каломну.

увеличить до 1200x900


Аднаўленне дома ў Наваспаскім пачалося ў 1976 годзе.

увеличить до 1200x900


Ціхвінская царква пабудавана дзедам кампазітара.

увеличить до 1200x900


У 1887 годзе ў Смаленску адкрыты помнік кампазітару, а сад Бланье сёння носіць яго імя.

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12749

СообщениеДобавлено: 25 Jul 2022, Mon, 20:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

1835 - 1896

Міхаіл Мікешын.

увеличить до 1200x900


Ураджэнец вёскі Максімаўка (сёння ў Смаленскай вобласці). Сваёй радзімай лічыў Беларусь, спрабаваў размаўляць на беларускай мове. Бываў у Клімавічах, куды неаднаразова вяртаўся: “"Здарылася мне быць на радзіме, у Беларусі, і трапіць у такі глухі гарадок, як Клімавічы, роўнага якому па беднасьці, суму, бруду ня знойдзеш ва ўсёй Расеі".”. Па праекту Мікешына быў узведзены помнік Багдану Хмяльніцкаму ў Кіеве.



Помнік Тысячагоддзя Русі ў Ноўгарадзе (фрагмент з помніка ў Смаленску).

увеличить до 1200x900


Калі памятаеце, то Міхаіл Мікешын пахаваны на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры.

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12749

СообщениеДобавлено: 25 Jul 2022, Mon, 21:19    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

1839-1888

Міхаіл Пржэвальскі.
Заснавальнік рода - Карніла Перавальскі. Род выцякае з вёскі Скуратава (у сучасным Віцебскім раёне) - цалкам знішчанае пад час апошняй вайны, сямейные пахаванні выкарыстоўваліся ў якасці пункта абароны, а пасля канчаткова разрабаваныя марадзёрамі. Карніла адзначыўся па службе і Стэфан Баторый прыставіў яго да ўзнагароды, ад якой адмовіўся, папрасіўшы шляхецкае званне. У загадзе на польскую мову было перакладзена прозвішча Перавальскі - атрымалася Пшэвальскі (і шляхетны герб Лук у дадатак).
Міхаіл нарадзіўся ў Кімбараве, скончыў смаленскую гімназію.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Пасля заканчэння Мікалаеўскай акадэміі Генеральнага штаба накіраваўся дабраахвотнікам у Польшчу.

У 1881-1887 жыў у Слабадзе (сёння Пржэвальскае).

увеличить до 900x1200


увеличить до 1200x900


Не так даўно ў Смаленску пастаўлены помнік.

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12749

СообщениеДобавлено: 25 Jul 2022, Mon, 21:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

1896

Па праекце Вітан-Дубейкаўскага ў Смаленску паўстае касцёл.

увеличить до 1200x900


Асвечаны 29 чэрвеня 1897 года.

увеличить до 1200x900


Касцёл з'явіўся дзякуючы намаганням пробашчу смаленскай парафіі Стэфану Дзянісевічу (ураджэнцу Чарэі).
Апошнія гады жыцця правёў у Смаленску, дзе і памёр у 1913 годзе. Пахаваня ля касцёла.

увеличить до 1200x900


На плябані памятная шыльда Рафалу Каліноўскаму.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12749

СообщениеДобавлено: 25 Jul 2022, Mon, 22:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

1-5 студзеня 1919

Першая сталіца БССР.
Будынак дваранскага сходу (сёння філармонія).

увеличить до 1200x900


У 1848 годзе тут выконваў свае творы Міхаіл Глінка.

увеличить до 1200x900


А ў снежні 1918 года тут праходзіў І-ы з'езд Кампартыі бальшавікоў Беларусі, які 1 студзеня 1919 года абвясціў пра стварэнне ССРБ. Адсюль пайшла савецкая беларуская дзяржаўнасць.

увеличить до 1200x900


Але ўжо 16 студзеня 1919 года Смаленская вобласць была ўключана ў склад РСФСР.
Пазней, пры губернскім выканкаме тут працавала Беларуская Секцыя (1922-23, 1925-27гг.), якая займалася арганізацыяй адукацыі на беларускай мове. У 1927 годзе тут працавала 37 беларускамоўных школ.
Для параўнання, сёння беларусамі ў вобласці называюць сябе прыкладна 12.000 чалавек (гэта крышку болей насельніцтва Клецка ці крышку меней насельніцтва Фаніпаля) ці 1,3% ад агульнай колькасці.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12749

СообщениеДобавлено: 25 Jul 2022, Mon, 22:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

1934

Епархіальнае вучылішча (пазней - Смаленскі ўніверсітэт).

увеличить до 1200x900


У 1924-1929 тут дзейнічала беларускае зямляцтва. З 1926 года тут быў адкрыты курс беларусазнаўства на педагагічным факультэце, адкрыты беларускія аддзяленні губернскай савецкай партшколы і губернскага рабфака.
У 1927 годзе ўсе нацыянальныя секцыі ліквідаваныя.
24-25 красавіка 1934 года тут адбываўся З'езд пісьменнікаў Заходняй вобласці дзе чытаў свае творы і Янка Купала.

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12749

СообщениеДобавлено: 25 Jul 2022, Mon, 22:34    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

1915-1931

Міхаіл Ісакоўскі.

увеличить до 1200x900


Сябра Івана Купалы. Пераклаў больш за 70 купалаўскіх вершаў. Менавіта ў яго перакладзе палюбіў "Хлопчыка і лётчыка" Юрый Гагарын.

Возьми меня, летчик отважный,
В полет по Советской стране:
Я смелый, и мне не однажды.
Летать приходилось во сне.


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Былі вельмі блізкімі ў паэзіі. Нейкай містычнай праявай з'яўляецца супадзенне назвы вершаў "Тры арліцы", колькасць строф і дата іх выхаду.
Пераклаў куляшоўскі "Сцяг брыгады". З пераклада Ісакоўскага перакладзены на сербахарвацкі і стаў папулярным сярод югаслаўскіх партызан.
Прысвяціў Беларусі некалькі вершаў «Именинница», «Осень 1939 года», «Белорусская песня», «Примите меня, вековые дубравы…», «Мстители».
Найбольш вядомы пераклад - пераклад верша Адама Русака "Бывайце здаровы" (нават некаторы час лічыўся яго аўтарам).

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12749

СообщениеДобавлено: 25 Jul 2022, Mon, 22:52    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

1930-е

Дзіцячы камбінат Беларускай Ваеннай Акругі.
Знаходзіцца ў Афіцэрскай Слабадзе недалёка ад дома Твардоўскага.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Былі і такія эксперыменты над дзецьмі. Два корпуса злучаныя паміж сабой. Тут знаходзіліся яслі, дзіцячы сад,школа, тэатр.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Вандроўкі Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3  След.
Страница 2 из 3

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы