Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Быхаўскі замак
На страницу Пред.  1, 2
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника разрушения белорусских памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
korkh



Зарегистрирован: 18.04.2010
Сообщения: 325
Откуда: Магілёў

СообщениеДобавлено: 19 Jul 2010, Mon, 1:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

15 ліпеня чарговы раз быў у Быхаве, ну й традыцыйна зазірнуў у замак. Заўважыў шэраг зьмен. (Даруйце за якасьць здымкаў, бо здымаў увечары)

Зараз замак выглядае вось так
[/img]



Першая зьмена. Замест дзьвух вокан, зрабілі адзін "партал" перад якім куча сьмецьця






Унутры ўсё даволі чысьценька, ніякага бруду й сьмецьця, бачна што нядаўна прыбіраліся



Унутры таксама заўважыў, здаецца, сьвежую дзірку (хаця магу і памыляцца)


Зазірнуўшы туды ўбачыў вось такую карціну


Відавочна, што кагосьці вельмі цікавяць старыя коміны







Самае цікавае, што ўборку зрабілі ва ўсім замку
Кучак са сьмецьцем пад вокнамі заўважыў некалькі









Унутры было прыбрана





Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
fitsko



Зарегистрирован: 10.07.2010
Сообщения: 12

СообщениеДобавлено: 24 Jul 2010, Sat, 20:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

korkh, ну так это как бы хорошие новости -- они начинают реставрацию. будем надеяться, что по "ружанскому",а не по "мирскому" варианту.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
korkh



Зарегистрирован: 18.04.2010
Сообщения: 325
Откуда: Магілёў

СообщениеДобавлено: 27 Jul 2010, Tue, 8:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Аб рэстаўрацыі, нажаль, пакуль гаворкі няма, проста мясцовы брсм прыбраў сьмецьце

"Замак гіне, а мог бы быць цукерачкай для турыстаў..."

Быхаўскі замак першапачаткова меў драўляныя сцены, аднак у канцы ХVІ стагоддзя пачалося ўзвядзенне мураванага замка. У 1621 годзе Быхаў перайшоў да славутага Льва Сапегі, які і скончыў будаўніцтва замкавых умацаванняў. Таму і прынята замак лічыць замкам Сапегаў.

Плошча замка — уявіце сабе! — 77 на 100 метраў. Некалі ён быў аточаны равамі да 27 метраў глыбінёй (як дзевяціпавярховы дом!), а таксама земляным валам з бастыёнамі.

Сёння замак знаходзіцца ў пяць разоў горшым стане за сінагогу. І гэта прыкра, бо яшчэ 6 гадоў таму тут быў дах, вокны-дзверы, усе сцены былі цэлыя.
— Вы напэўна чулі гэтую гісторыю, — уздыхае спадар Сяргей. — Яшчэ за савецкім часам тут была мэблевая фабрыка, замак быў больш-менш дагледжаны. На пачатку 2000-х гадоў замак арандаваў прадпрымальнік па прозвішчы... Сапега! Распавядаў усім, што сваяк тых самых Сапегаў. Капаў тут нешта — мо скарбы шукаў ці што? Зрабіў у замку лесапілку. А пасля аднае ночы замак нечакана згарэў. Неўзабаве па тым пажары абрынулася яго правая частка... Цяпер, калі ён стаіць без даху, такая доля можа напаткаць і рэшту...

Рэшты абарончых вежаў імкліва разбураюцца. Самому замку актыўна дапамагаюць разбурацца мясцовыя жыхары: вырываюць са сценаў рэйкі, якімі быў умацаваны замак, відаць, за савецкім часам, і здаюць на металалом.

Што казаць, калі мы сіламі аддзела культуры і мясцовага аддзела БРСМ месяц прыбіралі замак ад смецця, — уздыхае спадар Сяргей. — Як скончылі, дык нават у мясцовай газеце пужалі, што калі зловяць каго — вялікі штраф дадуць. І што вы думаеце? Па-ранейшаму: прыходзяць, п'юць, смецяць...

"Культурны слой" тут сапраўды ўнушальны. Быхаўчане шануюць гэтую гісторыка-культурную каштоўнасць, актыўна ёй цікавяцца, любяць бавіць тут час. Патрапіўшы ў замак, нескладана даведацца, якое піва п'юць мясцовыя жыхары і якімі чыпсамі заядаюць...

— Але людзям, якія любяць Быхаў, баліць душа за замак, — прызнаецца дырэктар музея. — Наш старшыня выканкама Мікалай Кароцін і навядзенне парадку тут ініцыяваў, і археолагаў з Магілёва запрашаў... Аднак каб рэстаўраваць замак, ці хоць бы закансерваваць, патрэбны шалёныя грошы... Гарадскому бюджэту гэта не падняць, а вобласць і рэспубліка на нас пакуль увагі не звяртаюць... Пры тым, што такіх аб'ектаў на Магілёўшчыне больш няма! Мы марым, каб замак жыў, каб тут быў музей горада, агратурыстычны цэнтр: гатэльчык, кавярня ў старадаўнім стылі, цэнтр рамёстваў... Упэўнены, з замка можна зрабіць цукерачку!..
Са спадзяваннямі, што сітуацыя пераменіцца, мы палезлі ў падзямелле замка. Падчас існавання мэблевай фабрыкі тут былі склады. На глыбіні некалькіх метраў пад зямлёй — тунэлі і пакоі, загадкавыя нішы і цэлыя залы... Гатовы аб'ект для турыстаў!..

Сяргей Жыжыян распавядае гісторыю, як немцы ўзарвалі мясцовую царкву. Я здзівіўся — бо фашысты, пры ўсёй сваёй жорсткасці, не чапалі храмаў. Большасць цэркваў і касцёлаў знішчылі ўжо пасля вайны ваяўнічыя атэісты

— Яно так, — пагаджаецца спадар Сяргей. — Але было так, што з таго берага Дняпра савецкая артылерыя прыцэльна біла па горадзе. І немцы зразумелі, што тут нехта сядзіць і наводзіць гэтыя ўдары. Таму і ўзарвалі царкву — як найвышэйшы будынак Быхава...

А яшчэ ў Быхаве ёсць будынак, дзе сядзеў Карнілаў. Сяргей Жыжыян згадвае гісторыю гэтай турмы.

— Ад пачатку гэта быў корпус кляштара кармелітаў. Пасля ўваходжання Быхава ў склад Расійскай імперыі тут зрабілі жаночую гімназію, пасля турму. А ў час рэвалюцыйных падзей 1917 года тут сядзелі Карнілаў, Дзянікін ды іншыя лідары "белага" руху...

...І Сяргей Жыжыян, і старшыня выканкама, і, упэўнены, многія іншыя жыхары Быхава — любяць свой горад. І вельмі хочуць, каб помнікі гісторыі і архітэктуры ажылі, славілі Быхаў па ўсёй краіне і за яе межамі. Аднак толькі жадання тут мала. І мясцовымі сіламі ніяк не справіцца.

звязда
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
korkh



Зарегистрирован: 18.04.2010
Сообщения: 325
Откуда: Магілёў

СообщениеДобавлено: 09 Oct 2012, Tue, 17:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Быхаўскі замак разбураецца: няма грошай
У райцэнтры Быхаў, што на Магілёўшчыне, разбураецца замак. Гэта помнік архітэктуры сямнаццатага стагодзьдзя — адзінае ацалелае замкавае збудаваньне ва ўсходняй Беларусі. Улады спасылаюцца на тое, што на рэканструкцыю няма сродкаў.

http://www.svaboda.org/content/article/24732611.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
vitalis



Зарегистрирован: 22.05.2009
Сообщения: 675

СообщениеДобавлено: 04 Sep 2013, Wed, 11:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой















Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника разрушения белорусских памятников Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2
Страница 2 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы