| 
 
	
		| Предыдущая тема :: Следующая тема |  
		| Автор | Сообщение |  
		| Юлия 
 
 
 Зарегистрирован: 03.06.2009
 Сообщения: 1
 Откуда: Беларусь, Мозырь
 
 | 
			
				|  Добавлено: 04 Jun 2009, Thu, 3:30    Заголовок сообщения: в. Чарэя. Праект аднаўлення Белай царквы |   |  
				| 
 |  
				| Беларусь – гэта жывапісная панарама прыроды і прыгожыя архітэктурна-ландшафтныя краявіды. Архітэктурная спадчына – гэта бяздонная крыніца фантазіі многіх пакаленняў, якая заслугоўвае пастаяннага і паважлівага захоўвання. Мноства архітэктурных каштоўнасцей разбурана і ўвогуле знішчана, а калісьці старажытныя замкі, крэпасці, палацы ўжываліся як радавыя гнёзды знакамітых магнацкіх родаў Беларусі.  Радзівіллы, Сапегі, Астрожскiя, Гаштольды, Хадкевiчы, Храптовiчы, Чартарыйскiя... Талент і адоранасць гэтых людзей стварылі незвычайныя прыклады архітэктуры: палацава-сядзібнай, сакральнай, замкавай; яны буйнейшыя калекцыянеры шэдэўраў мастацтва і гісторыіі. Адным з такіх старэйшых вялікалітоўскіх шляхецкіх родаў былі Сапегі. Толькі Радзівіллы маглі паспрачацца з Сапегамі па магутнасці і буйнасці, па багацці і знатнасці. Мастацкае жыццё Беларускага краю канцэнтравалася ў цэнтарах сапежанскіх латыфундый, дзе існавалі багатыя арыстакратычныя двары: Ружаны, Гальшаны, Дзярэчын… Сапегі далі Беларусі шыкоўныя помнікі сакральнай архітэктуры барочнага стылю.  Сцежкамі Сапегаў мы падыходзім да Чарэі, у XV стагоддзі гэта была вотчына рода Сапегаў. Чарэя – дзіўная вёска з багатай гісторыяй. С таго часу ў Чарэе захаваліся 2 храма. Аднак асобую цікавасць прадстаўляе  -  Белая царква, Троіцкая царква, пабудаваная ў стылі ранняга барока.
 Праект аднаўлення Белай царквы і папулярызацыя аб’екта ў турыскай інфраструктуры краіны
 Актуальнасць:
 Белая царква – гэта адзіны ў свеце храм, які з’яўляецца прыкладам ранняга італьянскага барока і які ацалеў амаль у першапачатковым выглядзе яшчэ з часу зараджэння барока ў Італіі. Сёння гэты храм, які мае чатырохсотгадовую гісторыю знаходзіцца ў драматычным стане, але ёсць меркаванні, што ён быў створаны італьянскім дойлідам Арыстоцелем Фіараванці. Сучасны стан храма – гэта руіны, засталіся толькі сцены і скляпенне, прырода бязлітасна руйнуе храм з такой даўняй гісторыяй. Белая царква размяшчаецца ў шыкоўным месцы – на паўвостраве, дзе з трох бакоў вада і прыгожыя краявіды. Троіцкі храм – гэта адна з таямніц Чарэі, якая звязвае Беларусь з Сапегамі і Італіяй, як святыня ранняга барока.
 Каштоўнасць помніка:
 1.	Каштоўнасць самога помніка
 Помнік ранняга барока, які быў пабудаваны на сродкі Багдана Сапегі. Помнік з’яляецца аўтэнтычным і пабудаваны з цэглы, выкарыстоўвалася спецыфічная тэхналогія і канструкцыя. Архітэктар Арыстоцель Фіараванці выкарытоўваў спецыфічную тэхніку муравання сцен і скляпенняў, матэрыалам з’яўлялася – цэгла, адной якасці і памера, якая выкарыстоўвалася пры будаванні Успенскага сабора ў Маскве. Рускія дойліды 15 стагоддзя не былі здольнымі выводзіць скляпенне, Арыстоцель Фіараванці выкарыстаў дакладны інжынерны разлік.
 2.	Каштоўнасці, вытворныя ад аб’екта
 Белая царква валодае эстэтычнай каштоўнасцю, бо з’яўляецца адным з першых помнікаў ранняга барока. Помнік увасабляе і гістарычную каштоўнасць, бо непасрэдна з’яўляецца вытокам развіцца ранняга барока на Беларусі (помнік мастацтва).
 3.	Знешнія каштоўнасці
 Гістарычна каштоўнасць аб’екта заключаецца ў тым, што ён з’яўляўся фонам падзей, звязаных з дзейнасцю Сапегаў. Ёсць меркаванне, што ў яго сценах былі пахаваны баць кі Льва Сапегі.
 4.	Дабаўленыя каштоўнасці
 Помнік увасабляе каштоўнасць крыніцы памяці дзейнасці рода Сапегаў,  Арыстоцеля Фіараванці і сімвалічную каштоўнасць – помнік ранняга італьянскага барока.
 Мэты:
 1.	Аднаўленне помніка;
 2.	Захаванне гісторыка-культурнага помніка і прыроднага ландшафта;
 3.	Папулярызацыя сакральнага помніка Белая царква сярод насельніцтва і прыцягненне зарубежных турыстаў да маёмасці Сапегаў;
 Задачы:
 1.	Частковая рэстаўрацыя помніка:
 -	 Рэстаўрацыя вежы-званніцы з захаваннем аутэнтычных матэрыялаў (або прыбліжаных да аутэнтычных) і тэхнікі забудовы. Матыў: аб’ект, які разбураецца;
 2.	Кансервацыя руінаў касцёла – захаванне аутэнтычнасці і эмацыянальнага ўплыву на турыстаў;
 3.	Рэваларызацыя помніка – наданне функцыі музеефікацыі помніка (сам помнік- прадмет агляду і даследавання) і наданне функцыі ландшафтнай дамінанты (вежа-званніца – агляд на суседнія тэрыторыі);
 4.	Абсталяванне званіцы: размяшчэнне званоў, на сценах – партрэты Сапегаў і малюнкі Напалеона Орды, звязаныя з архітэктурнай спадчынай Сапегаў;
 5.	Стварэнне зоны аховы помніка і ландшафта (возера Чарэйскае);
 6.	Выпрацаванне экскурсійных маршрутаў па мясцовасці Чарэя і суседніх тэрыторыях;
 7.	Стварэнне друкаваннай рэкламна – інфармацыйнай  прадукцыі: каталогі, буклеты, плакаты, карткі і іншыя;
 8.	Стварэнне сайту “Ранняе барока ў сакральным дойлідстве на Беларусі” і стварэнне віртуальных экскурсій, у тым ліку і па Белай царкве.
 Гэты праект – гэта магутны крок да захавання, аднаўлення  і папулярызацыі помніка Белая царква на Беларусі. Рэалізацыя праекта зможа ўзвысіць імідж Чарэі і суседніх раёнаў. Сам праект дазволіць захаваць спадчыну Сапегаў і стане падставай для дальнейшай яе інтэпрэтацыі. Але перш за ўсё – праект – гэта ініцыатыўнасць, магчымасць надання такім аб’ектам як Троіцкі касцёл нацыянальнага і міжнароднага характару.
 Звоняць у Троіцкім храме званы,
 Велічава вітаюць народ,
 А званяць, нібы клічуць Яны –
 Навокал анямела усё…
 Ціха здівіць жывапісны краявід Чарэі,
 І паўвостраў, з трох бакоў акружаны вадой.
 Статны помнік высіцца у неба -
 Італьянскі храм  - беларускай зямлі.
 Ты прыйдзі памаліцца у храм!
 Мудрасць, вера – адзіны ўдзел!
 Наша сэрца у Божых руках,
 З заміраннем паслухай той спеў.
 
 
   369.04 KB,  
	просмотрено: 14214 раз(а)
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Лёха 
 
  
 Зарегистрирован: 07.10.2008
 Сообщения: 2573
 Откуда: Менск
 
 | 
			
				|  Добавлено: 04 Jun 2009, Thu, 11:40    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| Ёсць жаданне дапамагчы. Што я магу зрабіць? |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| петр 
 
  
 Зарегистрирован: 23.11.2008
 Сообщения: 1753
 Откуда: гомель
 
 | 
			
				|  Добавлено: 04 Jun 2009, Thu, 13:03    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| Купи кирпичный завод и выдели кирпича :) |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| маша п. 
 
  
 Зарегистрирован: 07.10.2008
 Сообщения: 1726
 Откуда: Гомель
 
 | 
			
				|  Добавлено: 04 Jun 2009, Thu, 18:32    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| желательно аутентичного))) Все хватит над лёхой подсмихиваться!!!
   |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| elena_krd 
 
 
 Зарегистрирован: 15.06.2012
 Сообщения: 1
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 15 Jun 2012, Fri, 15:46    Заголовок сообщения: Re: в. Чарэя. Праект аднаўлення Белай царквы |   |  
				| 
 |  
				|  	  | Юлия писал(а): |  	  | Ёсць меркаванне, што ў яго сценах былі пахаваны баць кі Льва Сапегі.
 
 | 
 Почему, интересно, лишь "есть мнение"? В завещании Льва Сапеги (29.07.1633) четко прописано: "...на каменную церковь Св. Троицы в Черее (где почивают тела родителей и предков) и базилианский монастырь при этой церкви..."
 Текст завещания утвержден королем Владиславом IV.
 
 А другой храм почему Вам менее интересным кажется? :(
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  |  |  |  |  |  
		|  |  
  
	| 
 
 | Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения
 Вы не можете редактировать свои сообщения
 Вы не можете удалять свои сообщения
 Вы не можете голосовать в опросах
 Вы не можете вкладывать файлы
 Вы можете скачивать файлы
 
 |  
 |