| Предыдущая тема :: Следующая тема   | 
	 
	
	
		| Автор | 
		Сообщение | 
	 
	
		КИНДУС
 
  
  Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1963 Откуда: Минск
  | 
		
			
				 Добавлено: 07 Apr 2023, Fri, 13:54    Заголовок сообщения: Беларуская Пiзанская вежа | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Сёння размова пойдзе пра царкву ў вёсцы Порплішча Докшыцкага раёна. Лічыцца, што на гэтым месцы першы храм быў пабудаваны ў 1627 годзе. А справа была такая...
 
Праводзіліся ў гэтых мясцінах раней кірмашы, бо тут было скрыжаванне гандлёвых шляхоў: з Докшыц на Глыбокае, з Мядзела на Ўшачы, з Бягомля на Міёры і далей на Латгалію да Балтыйскага мора. Прывёз сюды на продаж авечак і Ясь Стрыга - купец з Параф'янава. Да нешта пайшло ня так, спужаліся авечкі людскога гоману, ці яшчэ што, ды разбяжаліся па акрузе. Кінуўся шукаць Ясь сваіх авечак, і заблукаў. А тут жа лясы ды балоты. Некалькі дзён хадзіў ён, згаладаў бедны, змерз, як цуцык, пакуль ня ўбачыў у прасвеце леса поле і вёску. Выйшаў купец з леса, упаў на калені, пацалаваў зямлю, ды паабяцаў пану Богу збудаваць на гэтым месцы царкву. Вось так і з'явіўся тут храм, які зараз называецца Спаса-Прэабражэнскай царквой. Эх, ведаў бы Ясь Стрыга, што будзе потым з яго пабудовай!
 
А далей храм ня раз перараблялі. У 1793 годзе, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, вёска Порплішча адышла да расейскай імперыі, і паняслося. Адразу ж храм капітальна перабудоўваюць, потым, у 1881 годзе, на ім з'яўляюцца вежа-званіца і купал. Рамонт адбываецца і напрыканцы 20 стагоддзя, а напачатку 21-га, наогул, вежу і купал зашываюць у салатавы сайдынг, што справакавала, нават, звяртанне ў пракуратуру дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў. Але, дзе зараз тое таварыства, а сайдынг дагэтуль на месцы.
 
 
 увеличить до 1080x720 
 
 
Нягледзячы на такую колькасць рамонтаў, царкву ў Порплішчы можна назваць беларускай Пізанскай вежай. Калі глядзець на яе з боку дарогі, бачна, што купал праціснуў дах і нахіліўся ўправа. Ня ведаю, ці небяспечна гэта, але ў званы ніхто па гэтай справе ня б'е. Ва ўсялякім выпадку, я інфармацыі не знайшоў.
 
 
 увеличить до 1080x725 
 
 
 увеличить до 1080x719 
 
 
Насупраць царквы стаіць яшчэ адзін драўляны храм - касцёл Дзевы Марыі. Так што, будзеце праязджаць, націсніце на тормаз і спыніцеся. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 09 Apr 2023, Sun, 12:47    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Некалі і на глыбоцкай царкве такі ж барабан стаяў. Цяпер німа, а ўсё роўна храм велічны. Па мне, дык дзякуй, што цыбуліну тытанавую не усунулі і крыж мабыць яшчэ ўніяцкі застаўся. 
 
А з іншага боку, гледзячы на падобныя храмы дарасійскай пабудовы, з прыстасаванымі званіцамі і купаламі, думаю: а калі прыбраць іх, атрымаем звычайны "барнхаус для малітвы". З аднаго боку нязвычна, з другога аўтэнтычна. Гэта так, роздум услых.
 
P.S. Святар у гэтай царкве з суседняй Крулеўшчыны, у яго "акругу" яшчэ дадайце Слабаду і Гняздзілава. Носіцца. што ўгарэлы паміж гэтымі кутамі. Мясцовы веруючы люд задаволены яго служэннем. Мяркую, грашовае пытанне з бюрактратычнымі праектамі і ўтрымлівае "пізанскую вежу" ў стабільным стане. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		КИНДУС
 
  
  Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1963 Откуда: Минск
  | 
		
			
				 Добавлено: 10 Apr 2023, Mon, 10:17    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Александр Dehty
 
Дзякуй, гэта цiкава.
 
Пра архiтэктуру яшчэ будзе размова, у мяне таксама ёсць "думкi ўслых". | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
	| 
	  
	 |  
	
	 | 
	  
	 |  
	
	
	
	
		 | 
	 
 
  
	 
	    
	   | 
	
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
  | 
   
 
 
 
		 |