Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Пешаходныя вандроўкі ў наваколлях гарадоў Беларусі
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 16, 17, 18
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 331

СообщениеДобавлено: 09 May 2023, Tue, 19:05    Заголовок сообщения: Масурноўскія, краявіды балота Ельня Ответить с цитатой

"Старше египетских пирамид, в два раза больше Барселоны по площади. Такими впечатляющими параметрами встречает нас Ельня – древний рекуператор кислорода и громадный кондиционер, влияющий на климатические условия целого региона."
https://traveling.by/news/item/2805
Варта паглядзець хаця б дзеля фотаздымкаў Яўгена Масурноўскага і Святланы Масурноўскай.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 331

СообщениеДобавлено: 10 May 2023, Wed, 16:25    Заголовок сообщения: Гатовы даслаць усім ахвотным сваю кнігу Ответить с цитатой

У снежні мінулага году Ворша не толькі адзначала чарговую дату Магдэбургскага права – летась мінула 955 гадоў ад першай згадкі паселішча ў летапісе.
З гэтай нагоды я вырашыў перарабіць у адмысловае выданне сваю дыпломную працу, якую напісаў да сканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Зразумела, што давялося шмат што удакладніць, дапрацаваць, адкарэктаваць.
Грошы на раздрукоўку кнігі мы з жонкай выдаткавалі з сямейнага бюджэту, і дзякуючы гэтаму ў снежні 2022 году мая кніга пад назвай “Рша, Орша, Ворша” стала трапляць да некаторых чытачоў.
Натуральнымі былі планы пра сустрэчы з чытацкай аўдыторыяй, каб можна было
паразмаўляць з зацікаўленымі людзьмі і пра мае мэты, і пра зробленыя даследаванні, і пра найбольш важныя ідэі, якія пакуль засталіся няздзейсненымі.
Аднак зладзіць сустрэчы , на жаль, не атрымалася: спачатку напаткалі ўскладненні пасля перанесенага ковіду, а пазней і выкліканымі праз гэтую хваробу цукровым дыябетам ды інсультам.
Крыху акрыяўшы ад праблемаў са здароўем, я зноўку адчуваю пэўныя недавыкананыя абавязкі перад сваімі чытачамі -- асабліва тымі, да каго мая кніга не дайшла, але магла б быць цікавай і карыснай.
Размову хацелася пачаць з таго, што яшчэ падчас навучання на гістарычным факультэце БДУ я заўважыў, што наша гісторыя ў большасці выданняў апісваецца штучна, на чужы манер, бо яе шчыльна звязвалі з гісторыяй Расіі. У савецкі час на яе знарок накідваліся ідэйныя марксісцкія меркаванні. Таму, зробленая на расейскі капыл, яна на выглядала ні самабытнай, ні цікавай, бо з яе былі выхалашчаны ўнікальныя з’явы.
Напрыклад, у нашай гісторыі не надавалася належнага значэння гарадам і гарадскога самакіраванню, падрабязна не разглядаўся перыяд Рэфармацыі і пратэстанцтва – а якраз гэта сведчыла пра ўключанасць беларускай гісторыі ў плынь агульнаеўрапейскай развіцця. Падрабязныя даследаванні на гэтыя тэмы былі зробленыя C.А. Падокшыным і З.Ю. Капыскім толькі ў 60 -70 гады ХХ стагоддзя.
Варта адзначыць зробленае гэтымі навукоўцамі, працытаваўшы радкі з аўтарэферата дысертацыі З.Ю.Капыскага ў 1967 годзе:
«Как бы медленно не проходило развитие белорусских городов, они оказали глубокое влияние на все феодальное общество Белоруссии. Сформировав городское сословие, нарушив изолированность и замкнутость отдельных территорий страны, города Белоруссии явились одной из предпосылок формирования и развития белорусской народности и её культуры. Они подготовили почву для гуманистического и реформационного движения в Белоруссии».
Зыходзячы з гэтага, у сваёй кнізе я не проста прыгадваю і сістэматызую факты, датычныя гісторыі Воршы, а падкрэсліваю, што развіццё горада адбывалася ў кантэксце агульнаеўрапейскай гісторыі і культуры.
Я гатовы даслаць усім ахвотным сваю кнігу праз Белпошту. Вельмі спадзяюся, што гэткім чынам яна абавязкова патрапіць да тых, каму будзе важнай і цікавай. Кошт выдання 20 рублёў. Перадаплаты не трэба: у дзень атрымання на пошце вы адразу аплочваеце і кошт кнігі, і кошт перасылкі. Заяўкі з пазначанымі адрасамі можна дасылаць на мой электронны адрас stsiapanausmail@gmail.com

увеличить до 1120x1200


увеличить до 768x970
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 331

СообщениеДобавлено: 10 May 2023, Wed, 18:23    Заголовок сообщения: Толькі ў Браслаўскім раёне можна заходзіць у лясы ў Беларусі Ответить с цитатой

Паводле інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, без выключэння Браслаўскага раёна ў Віцебскай вобласці усе іншыя раёны ўсіх абласцей Беларусі забароненыя наведваць лясы. Паводле апублікаванай інфармацыі, 9 мая адбыліся пажары ў Тэлеханскім, Драгічынскім, Менскім, Старадорожскім, Чэрвенскім і Лоеўскім лясгасам.

https://www.mlh.by/press-service/news/10167/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 331

СообщениеДобавлено: 15 May 2023, Mon, 19:19    Заголовок сообщения: Маршрут "Паход нядзельнага адпачынку" Ответить с цитатой

У 2002 годзе ТЭКК "Дзвіна" (Турысцка-экалагiчна-краязнаўчы клуб "Дзвiна") выпусціў шэраг брашур, якія ўтрымлівалі звесткі дзеля правядзення маршрутаў "Паходаў нядзельнага адпачынку". Прапаную адзін з такіх маршрутаў:

увеличить до 1200x848


увеличить до 1200x848
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 331

СообщениеДобавлено: 17 May 2023, Wed, 5:54    Заголовок сообщения: ТЭКК "Дзвіна" (Мікола Півавар, Віцебск), яшчэ адзін маршрут "Пахода нядзельнага адпачынку"" Ответить с цитатой

Яшчэ адзін маршрут "Пахода нядзельнага адпачынку", выпушчаны ТЭКК "Дзвіна" (Турысцка-экалагiчным-краязнаўчым клубам "Дзвiна") у 2001 годзе:

увеличить до 1200x848


увеличить до 1200x848
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 331

СообщениеДобавлено: 23 May 2023, Tue, 10:09    Заголовок сообщения: Яшчэ адзін маршрут "Пахода нядзельнага адпачынку", падрыхтаваны ў 2002 годзе Ответить с цитатой

У 2002 годзе ТЭКК "Дзвіна" (Турысцка-экалагiчна-краязнаўчы клуб "Дзвiна") выпусціў буклет маршрута "Пахода нядзельнага адпачынку" са "Схемай знаходжання цікавасцяў у наваколлях станцыі Лосвіда, палігона і в. Бараўляны":

увеличить до 1200x848


увеличить до 1200x848
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 331

СообщениеДобавлено: 23 May 2023, Tue, 23:36    Заголовок сообщения: Сядзіба Грабніцкіх у Шумілінскім раёне Ответить с цитатой

"Обаль - гарадскі пасёлак невялікіх памераў, які размясціўся на аднайменнай рэчцы ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Калі вы раптам плануеце ваяж з наведваннем пасёлка, зрабіць Вам гэта будзе нескладана, бо ён знаходзіцца ўсяго ў 23 кіламетрах ад раённага цэнтра Шуміліна і ў 70 - ад абласнога цэнтра Віцебска. Да таго ж, Обаль з'яўляецца чыгуначнай станцыяй на лініі, якая вядзе з Віцебска ў Полацк, што спрашчае магчымасць прыехаць сюды на цягніку. А прыехаць і паглядзець на мясцовыя славутасці сапраўды варта! Бо тут знаходзяцца руіны сядзібы Грабніцкіх, якая з'яўляецца найбуйнейшым помнікам такога кшталту на тэрыторыі ўсяго Шумілінскага раёна...."
https://vetliva.by/belarus/what-to-see/usadba-grebnitskikh-v-gorodskom-poselke-obol/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 331

СообщениеДобавлено: 24 May 2023, Wed, 12:16    Заголовок сообщения: Партал VETLIVA Ответить с цитатой

Дзяржаўны турыстычны аператар "ЦЭНТРКУРОРТ" мае партал VETLIVA, якія размяшчаюць, апрача іншага, краязнаўчыя ды ахітэктуры цікавостасці ў нашай краіне. Знойдуць іхныя апісанні сярод раскладу “Славутасці Беларусі”:

https://vetliva.by/belarus/what-to-see

Таксама вартыя ўвагі інфармацыйныя матэрыялы, кшталту “Беларуская нацыянальная культура і яе дасягненні” ці “Беларусскія традыцыі, звычаі, абрады и святы”, у раздзеле “Гісторыя і культура”:

https://vetliva.by/belarus/istoriya-i-kultura

Раздзел “Прырода Беларусі” утрымлівае, у прыватнасці, месцы для пражывання:

https://vetliva.by/tourism/where-to-stay
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 331

СообщениеДобавлено: 25 May 2023, Thu, 13:13    Заголовок сообщения: Чарговы буклет ТЭКК "Дзвіна": "Да самай вялікай хвоі на Беларусі" Ответить с цитатой

Адзін з "паходных нядзельных адпачынкаў", выпушчаны ў 2002 годзе, ТЭКК "Дзвіна" (Турысцка-экалагiчна-краязнаўчы клуб "Дзвiна"): "Месца знаходжання гіганцкай хвоі, кургана, каменных крыжоў і іншых славутасцяў каля в. Сушчова".

увеличить до 1200x848


увеличить до 1200x848
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 16, 17, 18
Страница 18 из 18

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы