Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1920 Откуда: Минск
|
Добавлено: 21 Aug 2025, Thu, 15:26 Заголовок сообщения: 13 цікавостак аб Дзісне. |
|
|
1. Дзісна з'яўляецца самым маленькім горадам Беларусі (1358 чалавек), чым вельмі ганарыцца. Любая інфармацыя пачынаецца з гэтай адсылкі, але наплыву турыстаў чамусьці тут няма.
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 1200x675
2. У Дзісне знаходзіцца самы стары ў краіне мост. Ёсць версія, што спраектаваў яго вядомы інжынер Уладзіслаў Трылінскі. Яшчэ зусім нядаўна мост быў з драўляным насцілам, але нейкія кулібіны залілі дрэва паверх асфальтам.
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
3. Да вайны асноўнай часткай насельніцтва горада былі габрэі - каля 80%, пасля вайны іх засталося 45, а зараз няма ніводнага.
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
4. Востраў на Заходняй Дзвіне раней быў паўвостравам. Але падчас праўлення ў ВКЛ Стэфана Баторыя, ён загадаў пракапаць роў і пабудаваць на востраве замак, каб бараніцца ад нападнікаў.
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
5. Гімназію ў Дзісне скончыў вядомы мастак, даследчык і вандроўнік Язэп Драздовіч.
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
6. Дзісненскі гарсавет знаходзіцца ў былым доме равіна.
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
7. У Дзісне жыў бацька Аляксандра Грына, аўтара "Алых парусов".
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
8. Дзісненскі сыр быў самым дарагім у Еўропе.
 увеличить до 675x1200
9. У горадзе здымалася шмат савецкіх фільмаў з удзелам В. Ціханава, І. Алфёравай, У. Конкіна і іншых.
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
10. Па Двіне да 1939 года ішла мяжа паміж заходняй і усходняй Беларуссю.
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
11. Горад знаходзіцца ў месцы тэктанічнага разлому, таму тут шмат камянёў.
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 1200x675
 увеличить до 675x1200
12. У Дзісне дзейнічае бясплатны паром. Для нас атракцыён, для мясцовых неабходнасць.
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
13. У горадзе шмат старажытных збудаванняў, якія яшчэ знаходзяцца ў прыстойным стане. І мне не зразумела, чаму за 100 год у Дзісне не пабудавалі ніводнага цаглянага будынку?
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
Нешта пайшло не так?
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 1200x675
Дзякуй за ўвагу!
 увеличить до 900x1200 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1261
|
Добавлено: 21 Aug 2025, Thu, 21:27 Заголовок сообщения: |
|
|
Цікава. Чакаем наступныя трынаццаць. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1920 Откуда: Минск
|
Добавлено: 21 Aug 2025, Thu, 23:08 Заголовок сообщения: |
|
|
В59
Дзякуй, будзем шукаць)) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Broken
Зарегистрирован: 07.07.2022 Сообщения: 31
|
Добавлено: 22 Aug 2025, Fri, 10:00 Заголовок сообщения: |
|
|
Калі праязжалі праз гэты мост, то сустрэў чалавека, што ішоў з крамы. Убачыўшы ў яго вачах жаданне нешта цікавае распавясці, прама з разбегу пытаю "на дурня" першае, што мяне турбавала ў той момант
- Добры дзень! Ну рассказвайце, чаму адна ферма маста адрозніваецца ад дзвюх другіх
- Добры! А я і расскажу! У вайну адну секцыю маста ўзарвалі і пасля вайны прывезлі з Германіі ў якасці рэпарацый, таму вось так.
Як потым зразумеў, гэта шырокавядомы факт, але ў той момант адчувалася чароўнае імгненне дотыку да мясцовых легенд і цікавых знаёмстваў, за якія і люблю падарожжы :)
 увеличить до 1024x674 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1920 Откуда: Минск
|
Добавлено: 22 Aug 2025, Fri, 11:01 Заголовок сообщения: |
|
|
Broken
Дзякуй за дадатак! Будзем лічыць 14-м  |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|