| Предыдущая тема :: Следующая тема |
| Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12985
|
Добавлено: 16 Nov 2024, Sat, 7:14 Заголовок сообщения: |
|
|
Мы живем в одном городе, ходим по одним улицам, ездим в одних вагонах метро... И при этом у каждого свой Минск. (Михаил Володин)
Успамін пра 1982 год
 увеличить до 1200x900
Тссс....
 увеличить до 1200x900
Шэдэўры капрама
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
Яшчэ раз пераканаўся: Беларусь - краіна замкаў.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
Хатка Барбі
 увеличить до 1200x900
Хатка хобіта
 увеличить до 1200x900
На арктычных шыротах
 увеличить до 1200x900
Горад, дзе размаўляюць з цягнікамі
 увеличить до 1200x900
Восеннь, карчваген і коцік
 увеличить до 1200x900
Першая армянская царква ў Беларусі
 увеличить до 1200x900
Мінскія птушкі
 увеличить до 1200x900
.jpg) увеличить до 1200x900
Аляпка - рэдкая госця
.jpg) увеличить до 1200x900
Пцерадакцілі з Курасоўшчыны
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
Геалагічная алея БДУ. 27 петраграфічных узораў з розных куткоў свету
 увеличить до 1200x901
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
Пэн — мой первый учитель. Живет все время в Витебске. Витебск живет, и Пэн постоянно живет в нем. Если я чему-либо завидую, если я грущу о чем-либо — так это о том, что Пэн всегда живет в Витебске, а я всегда, всегда в Парижах...
 увеличить до 1200x901
Тры браты...
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
Белая вежа
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
Пходная царква
 увеличить до 1200x901
Аддзел рэдкіх раслін батанічнага сада. Дзераза-баранец, водная папараць сальвінія, маладзіла рускае. Жоўты лён ужо не сустракаецца ў Беларусі ў дзікім стане - адзінае месца дзе ён рос перапахана трактарамі.
 увеличить до 1200x901
 увеличить до 1200x901
 увеличить до 1200x901
 увеличить до 1200x901
Адна з любімых карцін
 увеличить до 1200x901
Пазнай месца па замове)))
 увеличить до 1200x901 |
|
| Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12985
|
|
| Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11685 Откуда: Минск
|
Добавлено: 16 Dec 2024, Mon, 2:02 Заголовок сообщения: |
|
|
| Валацуга писал(а): | | Канстанцінава. Магіла паўстанца Адама Гурыновіча |
Дакладна Адама? |
|
| Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11685 Откуда: Минск
|
Добавлено: 16 Dec 2024, Mon, 2:05 Заголовок сообщения: |
|
|
| Валацуга писал(а): | | Бяроза |
Што за будынак на другім фота Бярозы? |
|
| Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11685 Откуда: Минск
|
|
| Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12985
|
Добавлено: 17 Dec 2024, Tue, 21:40 Заголовок сообщения: |
|
|
| GlobusBelarusi писал(а): | | Валацуга писал(а): | | Канстанцінава. Магіла паўстанца Адама Гурыновіча |
Дакладна Адама? |
Антон |
|
| Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12985
|
|
| Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12985
|
Добавлено: 17 Dec 2024, Tue, 21:52 Заголовок сообщения: |
|
|
Касцёл зачынены быў, а пра каплічу не ведалі |
|
| Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12985
|
Добавлено: 12 Nov 2025, Wed, 0:35 Заголовок сообщения: |
|
|
На ростанях. Смалявіцкі раён.
Станцыя Смалявічы (Вітгенштэйнская)
За бліжэйшым узгоркам, праз які ішла дарога, тулілася малапрыметная, закінутая чыгуначная станцыя. Некалькі шатрыстых ліп і клёнаў з аднаго канца яе і пара заняпалых таварных вагонаў з другога віднеліся здалёк. Мінуўшы ўзгорак, Лабановіч апынуўся амаль на самай станцыі. Такая ж яна ціхая і бязлюдная, як і тыя станцыі на Палессі, дзе ён садзіўся некалі на паязды... Як шпарка праходзіць час! Ці даўно ён, Лабановіч, прыехаў сюды ўпершыню, каб даставіцца да невядомага яму Верханя?
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
***
Дарога на Верхань
Гутарка павялася далей. Выявілася і колькі вёрст да Верханя,— а іх аказалася васямнаццаць,— і колькі дзядзька Нічыпар Кудрык — так назваў сябе селянін — возьме за фурманку.
Дарога то падымалася на ўзгоркі, то спускалася ў лагчыны, разгортваючы ўсё новыя і новыя малюнкі. Мясцовасць тут мела зусім іншы выгляд і рэзка адрознівалася ад палескай роўнядзі, з якой звыклася вока маладога настаўніка за гады яго побыту на Палессі.
 увеличить до 1200x900
***
Верхань
…Мінуўшы панскі двор са старасвецкім паркам, з будынінамі, пачарнелымі ўжо ад часу, дарога апошні раз спусцілася з горкі ў шырокую раўчавіну, заросшую дробным алешнікам, прабегла цераз масток — тут цякла невялічкая рачулка — ды зноў пашыбавала ўгору на процілеглы бераг раўчавіны. Тут, на высокай і даволі прасторнай пляцоўцы, і знайшло сабе ціхі прыпынак сяло Верхань.
Лабановіч уважна акінуў яго вокам. Сяло расцягнулася ў адну доўгую лінію кіламетра на паўтара. На адным яго канцы, тут жа непадалёку, узнімаліся дзве школьныя будыніны, а насупраць, цераз вуліцу, яшчэ большы дом валаснога праўлення. Крыху ў баку ад яго стаяла простая, але досыць стройная цэркаўка ў густым вянку высокіх белых бяроз.
«А тут, напэўна, вясною прыгожа»,— падумаў Лабановіч.
 увеличить до 866x505
План вёскі, 1922
Школа, 1903
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
Дарога ў Верхмень
 увеличить до 1200x900
Месца школы
 увеличить до 1200x900
Месца валаснога праўлення
…Бабка пайшла ў сваю каморку, каб яшчэ раз пабачыць «манашка», калі ён будзе падымацца на ўзгорак. З бабчынага акенца быў добра відаць узгорак і панскі двор, міма якога праходзіла дарога. Постаць Лабановіча выплыла з лагчынкі і паказалася на ўзгорку. Падарожнік на момант прыпыніўся і азірнуўся назад. Гэта вельмі ўсцешыла бабку Параску.
 увеличить до 1200x900
Месца былой сядзібы
 увеличить до 1200x900
Крыж на месцы зруйнаванай царквы
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
Вуліцы Верхменя
***
Вандроўкі. Дарога на Шабуні. Замак.
…Закончыўшы работу ў школе і апынуўшыся на вольнай волі, без абавязкаў і пэўнай справы, настаўнік адчуваў як бы нейкую лёгкую страту чагось блізкага, абыклага, з чым ён ужо звыкся. Каб развеяць гэты сумотны настрой, Лабановіч сабраўся паблукаць па верханскіх ваколіцах, тым болей што не ўсе яны былі даследаваны ім. У такім вандроўніцтве заўсёды было для яго нешта новае, хвалюючае і вабячае кудысь у неакрэсленыя далі. Прыемна было хадзіць па новых мясцінах, углядацца ў малюнкі, што трапляюцца ў падарожжы, і разважаць з самім сабою аб розных падзеях і праявах на свеце.
На гэты раз Лабановіч пайшоў у другі бок сяла. Шырокая, бітая дарога падымалася ўгору, а потым пайшла па роўным і прасторным узвышшы, адкуль расчынялася шырокая панарама Верханя, далёкіх палеткаў, гайкоў і кудзерак дрэваў, ледзь праглядаўшых з сіняватай тонкай смугі. Часамі адзінокі вандроўнік прыпыняўся, каб палюбавацца далёкімі купкамі бяроз, хвоямі сярод поля і людскімі сялібамі. Як хораша выглядалі яны здалёку! А побач з любаваннем новымі малюнкамі снаваліся і розныя думкі, лёгкія і лагодныя, якіх часамі нават не заўважаеш.
…Узышоўшы на самы высокі пункт мясціны, Лабановіч спыніўся, каб вокам акінуць ваколіцы. І зрок яго раптам загарэўся: перад вачамі цьмяна вырысоўваліся з тонкай сінечы контуры прыгожага, велічлівага замка! Здалёку ён нагадваў сабою нясвіжскі замак князя Радзівіла. Які ж гэта замак? Чый? Лабановіч стаяў, зачараваны і здзіўлены, потым рушыў наперад і не прайшоў і дзясятка сажняў, як замак стаў раскідацца, траціць сваю дзівосную форму. Замест вежы аказалася шатрыстая елка, а рэшта складалася з купкі дрэваў і ўзгорка, якія стаялі на далёкай адлегласці адны ад другіх... «Які дасканалы мастак — далеч!» — думаў Лабановіч. Ён некалькі разоў прыходзіў сюды, станавіўся на той самы пункт, з якога быў відзен «замак», і ілюзія кожны раз паўставала.
— Можа, ты маеш ахвоту прагуляцца са мною па дарозе на Шабуні? — неўзабаве запытаў Лабановіч Турсевіча.
Гэту прапанову Турсевіч зразумеў як захады з боку сябра вярнуць згоду і ранейшую дружбу паміж імі, што як-ніяк былі парушаны нядаўнімі спрэчкамі.
…У гутарцы на тэмы дня падышлі яны да таго пункта на ўзвышшы, адкуль вырысоўваўся замак.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
Дарога на Шабуні
 увеличить до 1200x900
Панарама Верхменя
 увеличить до 1200x900
Месца з якога Лабановіч бачыў "нясвіжскі замак"
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
А вы яго бачыце?
***
Маёнтак
Анцыпік амаль ніколі не заставаўся дома пасля заняткаў. За логам, дзе рос алешнік і цякла рачулка, на горцы раскінуўся маёнтак пана Вансоўскага. У маёнтку жыла ахмістрыня. У яе была дачка, Ганна Карлаўна. Да Ганны Карлаўны і ўчашчаў Іван Анцыпік.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
Мемарыяльная шыльда перанесена на школу ў Алесіна, якая сёння называецца Верхменскай
 увеличить до 1200x900
Камяні Даменіка Манюшкі
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
***
Могілкі
…Зусім іншы выгляд мелі цяпер верханскія ваколіцы. Яны пасвятлелі, павесялелі і, здавалася, рассунулі свае граніцы. Між будынкамі валаснога праўлення і школы пралягала шырокая дарога. Мінуўшы справа царкву ў зялёным вянку купчастых бяроз, дарога ішла міма верханскіх могілак і зараз жа хавалася ў густым лесе. Гэта дарога, могілкі і лес ужо не адзін раз прыцягвалі ўвагу настаўніка і вабілі яго да сябе. І вось аднойчы, у вольную хвіліну, сабраўся ён у вандроўку агледзець навакольную мясціну. Ён узяў кірунак у бок лесу, маўклівага і мудрага ў сваёй замкнёнасці. Апошнія будынкі і агароджы каля іх засталіся ззаду. Ціхая сельская ваколіца і прасторы неба і зямлі зычліва прывялі настаўніка на сваё ўлонне, атулілі яго цішынёй і спакоем. Прайшоўшы яшчэ колькі крокаў, ён прыпыніўся, акінуў вокам бедныя верханскія хаты. На фоне адноўленай і памаладзеўшай зямлі яны выглядалі яшчэ болей убогімі і запушчанымі. Саламяныя стрэхі, крытыя шмат гадоў назад, асунуліся, паразлазіліся, паказвалі свае збуцвелыя рэбры і цёмныя правалы. Пачуццё жалю і крыўды за сялянства выклікала ў маладога настаўніка абурэнне.
… Апамятаўся ён толькі тады, калі апынуўся на могілках. Выходзячы з дому, каб развітацца з верханскімі ваколіцамі, ён зусім не думаў заходзіць туды.
«Як жа я папаў сюды і чаму? — здзівіўся Лабановіч.— Якая прычына прывяла на могілкі? Могілкі — сімвал канца чалавечага існавання. Канец — простае слова, а заключае ў сабе багаты змест: часамі чалавек рады яму, а часамі канец набывае характар трагізму».
Вось і для яго, Лабановіча, настаў канец настаўніцтва і побыту ў Верхані.
…Настаўнік рушыў далей, параўняўся з могілкамі, прайшоў яшчэ некалькі дзясяткаў крокаў. Цьмяная, ледзь прыметная дарожка вяла на могілкі з той шырокай уезджанай дарогі, што накіроўвалася ў лес. Лабановіч пайшоў на могілкі. Невялікая роўная пляцоўка, заросшая кустамі, устаўленая драўлянымі крыжамі, дзе новымі, а дзе зусім струхлелымі ад часу, была ціхая, сумотная. Журботныя думкі навявалі гэтыя могілкі сваёю закінутасцю і адзіноцтвам. Толькі неўгамонныя птушкі парушалі зняменне і цішыню гэтага апошняга прыпынку вечна клапатлівых і неспакойных людзей. Замест агароджы вакол могілак былі калісь выведзены акопы з даволі высокім валам. Цяпер гэты вал асунуўся, зарос травою, зеллем, кустамі лазы і каліны.
Але якая тут цішыня! Здавалася, самі могілкі, гэтыя размытыя вадою горбікі зямлі, гэтыя каменныя, груба абчэсаныя пліты з выцвіўшымі напісамі, гаротна пахіленыя крыжы і крыжыкі ахоўвалі спакой тых, каго пахавалі тут. Лабановіч хадзіў па могілках, спыняўся над магіламі, дзе яшчэ можна было прачытаць незамыславатыя напісы з паказаннем прозвішчаў нябожчыкаў, калі радзіўся і памёр, або проста колькі пражыў на свеце пахаваны ці пахаваная. Сустракаліся тут і знаёмыя настаўніку прозвішчы, як Думітрашка, Мініч, Баравы, Казеніч і іншыя. Не трэба ім цяпер ні зямлі, ні хлеба, ні Дзяржаўнай думы, на якую прастадушныя людзі ўскладаюць надзеі — ці не прынясе яна ім якой-небудзь палёгкі. Жаль да нябожчыкаў і да тых, што засталіся жыць да часу на зямлі і ў тым ліку да сябе самога, агарнуў настаўніка.
…Павольна праходзячы паміж магіл, настаўнік набліжаўся да канца пляцоўкі, дзе пышна разрасталіся нікім не саджаныя кусты і буяла маладая трава. Тут было яшчэ глушэй і зацішней.
«Тут і можна схавацца ад сумятні ды паразважаць аб жыцці, аб усіх яго праўдах і няпраўдах»,— падумаў Лабановіч і накіраваўся ў зараснікі. Раптам да яго вуха даляцела сцішаная гамонка з глыбіні кустоў.
…Лабановіч спыніўся і акінуў вачамі могілкі — як бы для таго, каб запамятаць іх назаўсёды. Струхлелыя драўляныя крыжы, пахіленыя над зямлёю, сівыя купінкі моху на іх, надмагільныя пліты, уросшыя ў дол,— як усё тут закінута, забыта і запушчана, як усё гэта ўбога і журботна! Настаўніку зрабілася так нявесела і сумна, што заставацца тут далей было цяжка. Ён пакіраваўся назад на дарогу, яшчэ раз азірнуўся.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
Вал і сёння прасочваецца на могілках
 увеличить до 900x1200
 увеличить до 1200x900
На могілках можна адшукаць прозвішчы з коласавай кнігі. Напрыклад, Мініч. "Рыгор" Мініча - Мікалай Сцяпанавіч Мініча з вёскі Праходка, прататыпа вучня, які заснуў на ўроку.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
***
Грабёнка
У хуткім часе прыйшло паведамленне ад дырэкцыі народных школ Мінскай губерні настаўніку прыбыць з вучнямі ў Грабёнскую школу на экзамены.
…Да Грабёнкі было вёрст дванаццаць. Дарога спачатку ішла полем, а потым пашыбавала на масток праз рэчку Усу; далей, амаль да самай Грабёнкі, ехалі старасвецкім лесам.
….І палянка, і само сяло Грабёнка нагадвалі Лабановічу палескае мястэчка Хатовічы, куды ён ездзіў першы раз са свайго глухога Цельшына.
Грабёнская школа таксама стаяла ў канцы сяла. Сюды і накіравалася фурманка з усёю працэсіяй верханскіх вучняў і настаўнікаў.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
Месца,на якое мясцовыя паказваюць як на месца старой школы. Але...
 увеличить до 893x1200
Захаваўся такі будычак непадалёк, што нагадвае старую школу.
https://orda.of.by/.map/?53.830905,28.235769&m=gm/18,rkka250/15,rkka/14,wig/14
Пасля вайны тут была бальніца. Так мясцовыя называюць гэты будынак і сёння. Але, магчыма, ужо забылася, што было тут да вайны.
А на месцы каля царквы пасля вайны была пачатковыая школа.
 увеличить до 1200x900
***
Коласаўская крыніца
…Дарога — вялікая яна ці малая — кожны раз хвалявала Лабановіча і настройвала яго мыслі і пачуцці на салодка-журботны лад. Месца, якое ён пакідаў і з якім ужо звыкся, паўставала ў іншым святле і афарбоўцы, і тое, чаго ён раней як бы не заўважаў, станавілася дарагім і блізкім, і з ім шкада было разлучацца. Вось так і зараз: прыгадаліся верханскія могілкі, вузенькая дарожка-сцежачка між зелені збожжа, што вяла ў Тумель, дзе працякала Уса і стаяў млын.
З могілак Лабановіч падаўся ў бок лесу. Ускрайкам, не спяшаючыся, пакіраваўся на Тумель, дзе быў ставок і старасвецкі двухпавярховы млын. Гэта было ўлюбёнае месца, куды часта хадзіў Лабановіч у вольныя хвіліны на пагулянку. Прыйшоўшы сюды, ён запыніўся. Цэлая чарада ўспамінаў паўстала прад ім. Прыгадаўся той дзень, калі ранічкаю ехаў ён праз грэбельку каля млына са сваімі вучнямі на экзамены. Дарога зараз жа, мінуўшы грэблю, уваходзіла ў лес. З краю на лясных прагалах стаялі маладыя бярозкі, толькі-толькі выпускаючы маладзенькія пахучыя лісточкі і прыдаючы лесу асаблівую чароўнасць. Здавалася тады, што стары, пануры лес наўмысня развесіў тонкую празрыстую покрыўку, сатканую сонцам і зямлёю з тысячы тысяч маладых, кволых бледна-зялёных лісточкаў бярэзін і кустоў, росшых на ўскрайку лесу, каб упрыгожыць сябе гэтымі дарамі вясны і прыкрыць сваю панурасць. …І рэчка і крывыя вербы над ёю яшчэ болей падкрэслівалі спакой і цішыню аднаго з закінутых і малавядомых утульных куткоў старажытнай Беларусі.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900 |
|
| Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|