Добавлено: 16 Oct 2026, Fri, 22:13 Заголовок сообщения:
Горад Шчучын. Першы і апошні раз прыходзілася тутака бываць яшчэ на прыканцы 90-х ХХст., калі прыязжаў сюды на прысягу да старэйшага брата. Часу прайшло шмат, таму ў гэты раз на горад глядзеў па-новаму.
На каталіцкіх могілках рэшткі капліцы, а таксама пахаванні жаўнераў Арміі Краёвай
Добавлено: 16 Oct 2026, Fri, 23:33 Заголовок сообщения:
Нарэшце здейснілася мая мара Я пабываў у Мураванцы (Шчучынскі раён) Мясцовая жыхарка з задавальненнем адчыніла нам знакамітую царкву Ражства Багародзіцы 1524 года пабудовы. Пасля і святар царквы пад'ехаў. Аказаўся вельмі цікавым суразмоўцай. Слухалі яго паадкрываўшы рты.
Так званы аграгарадок Тарнова (Лідскі раён) Сядзіба Маўрасаў.
Пабачыўшы мае здымкі Тарнова ў Інсце, вядомы пісьменнік, даследчык і краязнаўца Леанід Лаўрэш у коментах напісаў, што гэтая сядзіба калісьці належыла дзеду караля Андоры. Вось так!
Апошняй турыстычнай кропкай другога дня вандроўкі стала вёска Мохавічы (Лідскі раён) з драўлянай каталіцкай каплічкай 1930г. і мемарыялам у гонар паўстанцаў 1863-64гг.
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы