Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Lancet
Зарегистрирован: 24.07.2011 Сообщения: 1 Откуда: г.Могилев
|
Добавлено: 24 Jul 2011, Sun, 19:11 Заголовок сообщения: |
|
|
Вось, можа каму й цiкава.Сам Ежи Мiкалай Гильзен, епiскап Смаленскi. Партрэт знаходзiцца у Вiльнi. Невядомы мастак.
Herb Hylzen. Щыт зьнiзу - зараз герб Восьвiя
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
tumash
Зарегистрирован: 01.08.2011 Сообщения: 4
|
Добавлено: 02 Aug 2011, Tue, 8:23 Заголовок сообщения: |
|
|
Падкажыце, калі ласка, ці можна выбрацца на Курган Дружбы? Верагодна, гэта не толькі памежная зона, але ўжо 500-метровая паласа.
Дзяржпошліну на знаходжанне ў памежнай зоне (7000 руб.) ўжо аплаціў. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
bykov

Зарегистрирован: 18.02.2009 Сообщения: 1558 Откуда: Беларусь, Верхнедвинск
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
tumash
Зарегистрирован: 01.08.2011 Сообщения: 4
|
Добавлено: 02 Aug 2011, Tue, 11:32 Заголовок сообщения: |
|
|
А як наконт іншых дзён? Канкрэтна цікавіць час - праз тыдзень.
Тэлефанаваў у Верхнядзвінскую памежную камендатуру, там адказалі: "Пашпарт + аплата пошліны і дзьце, куды хочаце, акрамя 500-метровай паласы". |
|
Вернуться к началу |
|
 |
bykov

Зарегистрирован: 18.02.2009 Сообщения: 1558 Откуда: Беларусь, Верхнедвинск
|
Добавлено: 02 Aug 2011, Tue, 20:43 Заголовок сообщения: |
|
|
tumash писал(а): | Пашпарт + аплата пошліны і дзьце, куды хочаце, акрамя 500-метровай паласы |
Правильно сказали. Только сам мемориальный Курган находится на территории Латвии, а всё остальное в непосредственной близости от "линейки". |
|
Вернуться к началу |
|
 |
tumash
Зарегистрирован: 01.08.2011 Сообщения: 4
|
Добавлено: 02 Aug 2011, Tue, 23:28 Заголовок сообщения: |
|
|
Атрымоўваецца, з турыстычнымі мэтамі зараз на Курган Дружбы ехаць бессэнсоўна? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
bykov

Зарегистрирован: 18.02.2009 Сообщения: 1558 Откуда: Беларусь, Верхнедвинск
|
Добавлено: 02 Aug 2011, Tue, 23:43 Заголовок сообщения: |
|
|
Атрымоўваецца так :(
Вот если бы месячишко раньше.
Ветеранов становится всё меньше. Боюсь как бы не закрыли Курган. :( |
|
Вернуться к началу |
|
 |
bykov

Зарегистрирован: 18.02.2009 Сообщения: 1558 Откуда: Беларусь, Верхнедвинск
|
Добавлено: 02 Aug 2011, Tue, 23:57 Заголовок сообщения: |
|
|
Выглядит примерно так:
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
bykov

Зарегистрирован: 18.02.2009 Сообщения: 1558 Откуда: Беларусь, Верхнедвинск
|
Добавлено: 03 Aug 2011, Wed, 0:03 Заголовок сообщения: |
|
|
Забыл добавить:
Курган Дружбы LV |
|
Вернуться к началу |
|
 |
tumash
Зарегистрирован: 01.08.2011 Сообщения: 4
|
Добавлено: 03 Aug 2011, Wed, 10:20 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякуй!
А што такое "Партызанскі музей РБ" - у звычайныя дні ён не працуе?
Ну і яшчэ пытанне: плануем выбірацца на Востраў, дзе лепей шукаць лодку для пераправы. Хтосьці пісаў, што на рыбзаводзе могуць пазычыць. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
bykov

Зарегистрирован: 18.02.2009 Сообщения: 1558 Откуда: Беларусь, Верхнедвинск
|
Добавлено: 03 Aug 2011, Wed, 14:20 Заголовок сообщения: |
|
|
Партызанскі музей працуе во время мероприятий. Из экспонатов там только карты-схемы, фотографии и копии документов. Всё остальное привозят со стороны по очереди отвечающей за проведение праздника. Латыши не участвуют, поэтому чередуются россияне с белорусами.
Не знаю как сейчас, а раньше на самой территории жил дед-лесник с бабкой. Они и присматривали за всем.
Очень хороший отчёт с фотографиями на себежском форуме:
http://sebezh.borda.ru/?1-17-0-00000012-000-0-0-1309878378
С лодкой можно договориться на месте. Проблем я думаю не будет. Есть в тех краях пару агроусадеб и "Хата лесника". У них тоже должны быть плавсредства. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Stagger Lee
Зарегистрирован: 13.04.2010 Сообщения: 292
|
Добавлено: 16 Aug 2011, Tue, 12:34 Заголовок сообщения: |
|
|
Гэтым разам паехалі, было вырашана пашырыць геаграфію вандровак па Верхнядзвінскім раёне. І няхай напаўненне тэмы можа і не будзе адпавядаць яе назве, але новымі тэмамі абцяжарваць форум не будзем.
І таму:
праз Бігосава едзем на Расіцу, на памяць робім здымак вакзалу
У Расіцы бачым знакаміты касцёл, робім яго канонічный здымак. Гістарычныя падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў гэты касцёл, пэўна, вядомы ўсім.
Архітэктура гэтага касцёлу, як мне здаецца, унікальнай не з'яўляецца. Храмаў такога тыпу - я б іх назваў "чырвонымі" - па Беларусі шмат, з адной вежай, з двума вежамі, будаваліся яны прыкладна ў аднолькавы гістарычны перыяд і час. Праўда, яго арыгінальна адбудавалі - шпіляў на вежах няма, а вежы рознай вышыні. Касцёл праз гэта стаў выглядаць вельмі масіўным, прыземленым.
Сама Расіца - звычайная беларуская вёска, якая мае шмат прыкмет былога вельмі значнага мястэчка. Мястэчка ператварылася ў вёску, а вёска паціху памірае.
Каля касцёлу стаіць помнік. У мяне заўседы выклікаюць весялосць і злосць такія безгустоўныя помнікі. Стаіць салдат і здіўлена і разгублена разглядае дрэнна габляваную пад аўтамат крывую на канцы палку. Ня верыць сваім вачам, што яму далі такое замест зброі. Затое боты гармонікам зроблены аўтарам вельмі старанна і дакладна
Адыдзем крыху далей - і мне пачынае здавацца, што салдат грае на скрыпачцы.
Точна - грае на скрыпцы і, схіліўшы галаву, сам слухае шчымлівую мелодыю!
Але ж ў Расіцы ўсе ж вельмі ўтульна і прыгожа.
І людзі там жывуць вельмі руплівыя. Вунь якісь гаспадар колькі карыснай сыравіны назбіраў
Больш за ўсе ў Расіцы мяне ўразілі рэшткі праваслаўнай царквы.
Хоць я не адчуваю вялікага захаплення ад праваслаўнай культавай архітэктуры, але я быў вельмі ўражаны. Нягледзячы на тое, что ад царквы амаль нічога не засталося, толькі парэшткі звонніцы. Пазней я прачытаў ў Інтэрнэце ўражанні розных людзей - ва ўсіх гэты аб'ект вызываў шмат эмоцый.
Падобна, што канструкцыя на самым версе вежы была ці то адмыслова надбудаваная для буслянкі, ці то для чаго яшчэ, а буслы яе потым абжылі, але дах купалу, пэўна, быў сферычны, а драўляная надбудова зроблена для іншых мэтаў. А драўляныя драбіны я бачыў яшчэ на чорна-белых здымках 80-х гадоў. Таксама ўжо неад'емная частка помніку. :D
Бачыце круглыя элементы даху? Ці не галаснікі гэта, каб звон быў прыгажэйшы?
На гэтым - да пабачэння, Расіца. Заедзем яшчэ ў мілую сэрцу Сар'ю. Не вяртаючыся на Бігосава, праз палі едзем на ўсход.
У Сар'і сфатаграфуем толькі памятны камень Лапацінскім каля касцёлу. Драўляны хлевушок на заднім плане стаіць ці не акурат на месцы могілак.
Але ж дзякуй і на тым, што ёсць. Раней і такога не было.
А потым зноў едзем на Асвейшчыну. Пра яе далей. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
bykov

Зарегистрирован: 18.02.2009 Сообщения: 1558 Откуда: Беларусь, Верхнедвинск
|
Добавлено: 16 Aug 2011, Tue, 22:48 Заголовок сообщения: |
|
|
По рассказам, Росицкую православную церковь не дали разрушить до конца военные.
Возможно из-за этого:
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Stagger Lee
Зарегистрирован: 13.04.2010 Сообщения: 292
|
Добавлено: 19 Aug 2011, Fri, 16:08 Заголовок сообщения: |
|
|
Далей кіруем у Асвейскі парк, дзе знаходзіцца вядомы палац Шадурскіх:
Палац страціў чатыры карпусы з пяці, застаўся толькі цэнтральны, ў якім была аранжэрэя, ды першы паверх (ці цокальны) другога корпусу злева.
Цэнтральны корпус:
Рэшткі другога корпусу:
Але тое, што засталося, ўсё роўна ўражвае:
Перад палацам раней былі клумбы з кветкамі, цяпер тут футбольнае поле, зарослае травой:
Што было раней, мы ведаем толькі дзякуючы Напалеону Ордзе:
Што ж было?
Гэта быў сядзібны палац недалёка ад берагу возера (які тады быў значна бліжэй да будынку, чым цяпер), парк з дзвюх частак - дзікай і культурнай, сістэма сажалак і каналаў, па якіх можна было плаваць на лодках, розныя тэматычныя ландшафтныя аб'екты ў парку, магчыма нават летні тэатр. Шадурскія мелі каля 20 тысяч дзесяцін ворнай зямлі, былі ці не самыя заможныя землеўладальнікі на Асвейшчыне і Дрысеншчыне, але канец іхні быў вельмі сумны. Калі вам цікава, сябры, дык далей можна будзе расказаць яшчэ. Ці пагугліць :D
Сам жа палац адчуў на сабе ўсе падзеі дваццатага стагоддзя: войны, рэвалюцыі, ліхалецці. Канчаткова заняпаў пасля Айчыннай вайны. Заняпад працягваецца і цяпер, руйнуецца тое, што засталося.
Аб былой велічы можна толькі здагадвацца. Нешматлікія элементы інтэр'ераў, якія захаваліся, не даюць магчымасці скласці поўнае ўяўленне пра тое, як палац выглядаў знутры.
Магчыма, палац часткова перабудоваўся ў нейкія часы. Ці так было задумана спачатку:
1. Закладзеныя цэглай праёмы:
2. Нішы ў сценах, паменшаныя за кошт дадатковай цаглянай кладкі.
3. Над некаторымі нішамі нават пустоты загладалі цэглай. Кім гэта было зроблена і навошта?
У сценах шмат дымаходаў і розных тынкаваных праёмаў. Навошта, напрыклад, такі (дарослы чалавек праз яго не пралезе):
І шмат розных яшчэ цікавых штрыхоў, па якіх можна ўяўляць сабе шмат цікавага пра гэты будынак.
Панараму тэлефонам рабіць ня ўмею, але можа ў мяне і атрымаецца паказаць, як стаіць палац:
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Stagger Lee
Зарегистрирован: 13.04.2010 Сообщения: 292
|
Добавлено: 19 Aug 2011, Fri, 16:23 Заголовок сообщения: |
|
|
У парку захаваліся і дрэвы, якія, магчыма, былі пасаджаны тады, калі парк закладаўся:
Каб абхапіць некаторыя з іх, трэба больш за два чалавекі:
Ад старасці яны амаль пасохлі:
А на сухіх галінах бародамі расце мох:
Але, пэўна, жыць ім яшчэ хочацца, таму яны зелянеюць так жа шчыра, як і маладыя дрэвы
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|