| 
 
	
		| Предыдущая тема :: Следующая тема |  
		| Автор | Сообщение |  
		| alexBel 
 
  
 Зарегистрирован: 01.02.2011
 Сообщения: 800
 Откуда: Могилев
 
 | 
			
				|  Добавлено: 03 Mar 2013, Sun, 13:56    Заголовок сообщения: Летапісны Кречут - Крычаў |   |  
				| 
 |  
				| Гэта мая першая паездка з новымі дэвайсамі))) перад самым новым годам я нарэшце набыў добры фотаапарат, а пасля - планшэт з навігатарам, так што цяпер я быў у поўным узбраенні))) Задумка з'ездзіць у Крычаў з'явілася ў мяне яшчэ ўвосень, даўно гатовы быў маршрут, вывучаны расклад руху прыгарадных цягнікоў і аўтобусаў, але я ўсё адкладаў. Я апраўдваў сябе мноствам спраў і дрэнным надвор'ем, хоць сапраўдная прычына была банальна простая - лянота. І ў адзін цудоўны панядзелак, заўважыўшы сонечны прагноз надвор'я на суботу, я вырашыў - пара. Загадзя набыў білет (ведаю сябе, калі не куплю, зноў не паеду) і рана раніцай 23 лютага я сядзеў у дызелі і адчайна сябе шкадаваў. Праз 2 гадзіны і 20 хвілін Крычаў вітаў мяне добрай сонечнай раніцай. 
 
 .jpg)  Чыгуначны вакзал
 
 
 .jpg)  Воданапорная вежа каля Чыгуначнага вакзала.
 
 Спачатку я думаў, што вежа дарэвалюцыйная, але пазней аказалася, што пасляваенная ... дакладна такую ж вежу я бачыў у Чавусах і ў Шклове (праўда ў Шклове дах прасцей) і яшчэ быццам бы у Быхаве таксама.
 
 
 .jpg)  Цэнтр, Уваскрасенская царква. Гэты кадр гаворыць сам за сябе)))
 
 Пасля я накіраваўся на замкавую гару. Там я пазнаёміўся з вельмі цікавым чалавекам - а. Андрэем. Я вельмі рады, што ў праваслаўных цэрквах з'яўляюцца маладыя, энергічныя настаяцелі. Ён пацікавіўся ў мяне адкуль я прыехаў і з якіх крыніц я даведаўся пра царкву. А пасля а. Андрэй распавёў мне гісторыю Крычава, замкавай гары і Мікалаеўскай царквы, паказаў руіны замкавай вежы. На пытанне ці можна фатаграфаваць, ён усміхнуўся і адказаў: «Ну канешне можна!».
 
 
 .jpg)  
 
 .jpg)  
 
 .jpg)  
 
 .jpg)  
 
 .jpg)  
 
   Дарэчы, на глобусе пазначана: «По сведениям из других источников, церковь была сожжена в 1943 г. и построена заново в 1944 г.» настаяцель Андрэй пацвердзіў гэтую інфармацыю.
 
 
   Захаваны будынак царкоўнай школы на суседняй з замкавай гарой (на заднім фоне Мікалаеўская царква)
 
 Ну і, нарэшце, асноўная мэта паездкі - Палац Пацёмкіна і Галынскіх (сонца раптам сышло за хмары і здымкі атрымаліся не такімі маляўнічымі)
 
 
 .jpg)  
 
 .jpg)  
 
 .jpg)  
 
 .jpg)  
 
 .jpg) 
 
 Последний раз редактировалось: alexBel (12 Feb 2014, Wed, 23:36), всего редактировалось 1 раз |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Лёха 
 
  
 Зарегистрирован: 07.10.2008
 Сообщения: 2573
 Откуда: Менск
 
 | 
			
				|  Добавлено: 03 Mar 2013, Sun, 15:30    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				|  	  | alexBel писал(а): |  	  | дакладна такую ж вежу я бачыў у Чавусах і ў Шклове (праўда ў Шклове дах прасцей) і яшчэ быццам бы у Быхаве таксама. | 
 
 Ды ў Асіповічах такая ж.
 
 І наколькі я зразумеў, праваслаўныя занялі замкавую гару?
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| alexBel 
 
  
 Зарегистрирован: 01.02.2011
 Сообщения: 800
 Откуда: Могилев
 
 | 
			
				|  Добавлено: 03 Mar 2013, Sun, 15:34    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				|  	  | Лёха писал(а): |  	  | 
 І наколькі я зразумеў, праваслаўныя занялі замкавую гару?
 | 
 
 а хіба не з самага пачатку царква на ёй была праваслаўнай?
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| krytsyk 
 
 
 Зарегистрирован: 03.09.2011
 Сообщения: 408
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 03 Mar 2013, Sun, 16:23    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| ў мяне пытанне - а ўвогулле замкавая вежа дзе нібудзь апісана??? раскопкі на нёй былі???? нажаль Археалогія Беларусі нічога не кажа, акрамя таго што там каля  600 кв. м раскапана... можа яшчэ якія каменныя падмуркі захаваліся. ЗЫ: Леха, па Смалянскаму Замку - яго ўсеж такі раскопвалі
  |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| krytsyk 
 
 
 Зарегистрирован: 03.09.2011
 Сообщения: 408
 
 
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Лёха 
 
  
 Зарегистрирован: 07.10.2008
 Сообщения: 2573
 Откуда: Менск
 
 | 
			
				|  Добавлено: 03 Mar 2013, Sun, 18:16    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| alexBel 
 Дык ня ўсё ж замчышча. Ды й акрамя царквы там шмат чаго яшчэ было. Аддаваць у царкоўную ўласнасць помнікі культуры - верх варварства.
 
 krytsyk
 Падмуркі вежы нейкія познія, стагоддзе XVI-XVII падаецца, ды й ня факт, што вежы. Мясцовыя шо заўгодна могуць прыдумаць. Хаця цэнтральны слуп кажа пра архаічнасць.
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| krytsyk 
 
 
 Зарегистрирован: 03.09.2011
 Сообщения: 408
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 03 Mar 2013, Sun, 19:02    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				|  	  | Лёха писал(а): |  	  | 
 
 Дык ня ўсё ж замчышча. Ды й акрамя царквы там шмат чаго яшчэ было. Аддаваць у царкоўную ўласнасць помнікі культуры - верх варварства.
 | 
 
 а як жа ў Магілеве пасярод замчышча царква??? пры гэтым мясцовыя папы пасля таго як архі раскапалі катілаван, вырашылі з дапамогай экскаватара яго пашырыць ... што казаць, калгаснікі яны і ў РПЦ калгаснікі
 
 
 
  	  | Лёха писал(а): |  	  | 
 Падмуркі вежы нейкія познія, стагоддзе XVI-XVII падаецца, ды й ня факт, што вежы. Мясцовыя шо заўгодна могуць прыдумаць. Хаця цэнтральны слуп кажа пра архаічнасць.
 | 
 ўсе роўна, калі ў Рыжкаве Ляўко вежу 17 ст. раскапаля, яна ў Археалогію трапіла
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Лёха 
 
  
 Зарегистрирован: 07.10.2008
 Сообщения: 2573
 Откуда: Менск
 
 | 
			
				|  Добавлено: 03 Mar 2013, Sun, 19:08    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| krytsyk 
 Дык у тым і сэнс, шо без разкопак тут пэўна ня скажаш, вежа ці склеп які. А так знойдзеш акамянелы бурачок - і адразу ўсё стане на свае месцы :D
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| alexBel 
 
  
 Зарегистрирован: 01.02.2011
 Сообщения: 800
 Откуда: Могилев
 
 | 
			
				|  Добавлено: 03 Mar 2013, Sun, 20:12    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				|  	  | Лёха писал(а): |  	  | 
 Дык ня ўсё ж замчышча. Ды й акрамя царквы там шмат чаго яшчэ было. Аддаваць у царкоўную ўласнасць помнікі культуры - верх варварства.
 | 
 
 збольшага згодны ... аднак калі замкавая гара зарастае пустазеллем і непралазным хмызьняком, а на ёй штовечар здзяйсняюцца абрады прыёму ўнутр "добрага-недарагога" і адпаведна ўсё гэта асядае ў "культурным пласце" ХХI ст. то пачынаеш думаць:
 "А можа лепш ..."
 Напрыклад, калі я даведаўся пра асвятленні старажытных руін пад будаўніцтва царквы ў Галоўчыне ( http://globustut.by/golovchin/index.htm ) я адразу засмуціўся, а потым падумаў, а можа так і лепш ... бо хоць нейкі нагляд. (гісторыя скончылася шчасна, царкву пабудавалі не там)
 да таго ж настаяцель айцец Андрэй сапраўды прывёў у парадак тэрыторыю замчышча а ў яго планах кансервацыя руін вежы.
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| GlobusBelarusi Site Admin
 
 
 Зарегистрирован: 06.10.2008
 Сообщения: 11681
 Откуда: Минск
 
 | 
			
				|  Добавлено: 03 Mar 2013, Sun, 23:00    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				|  	  | Лёха писал(а): |  	  | Падмуркі вежы нейкія познія, стагоддзе XVI-XVII падаецца, ды й ня факт, што вежы. Мясцовыя шо заўгодна могуць прыдумаць. Хаця цэнтральны слуп кажа пра архаічнасць. | 
 Згодны. Пачакаем.
 
 P. S. Гл. таксама http://globustut.by/krichev/zamk_ruiny
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| GlobusBelarusi Site Admin
 
 
 Зарегистрирован: 06.10.2008
 Сообщения: 11681
 Откуда: Минск
 
 | 
			
				|  Добавлено: 03 Mar 2013, Sun, 23:03    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				|  	  | alexBel писал(а): |  	  | Я апраўдваў сябе мноствам спраў і дрэнным надвор'ем, хоць сапраўдная прычына была банальна простая - лянота. | 
 Я меркаваў, што я адзіны такі. :)
 
 Добрыя здымкі.
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Лёха 
 
  
 Зарегистрирован: 07.10.2008
 Сообщения: 2573
 Откуда: Менск
 
 | 
			
				|  Добавлено: 03 Mar 2013, Sun, 23:22    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				|  	  | GlobusBelarusi писал(а): |  	  | alexBel писал(а): Я апраўдваў сябе мноствам спраў і дрэнным надвор'ем, хоць сапраўдная прычына была банальна простая - лянота.
 
 Я меркаваў, што я адзіны такі. :)
 | 
 
 А вось і не :D  Нас цьма!
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| alexBel 
 
  
 Зарегистрирован: 01.02.2011
 Сообщения: 800
 Откуда: Могилев
 
 | 
			
				|  Добавлено: 04 Mar 2013, Mon, 16:42    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				|  	  | GlobusBelarusi писал(а): |  	  | Добрыя здымкі. | 
 Дзякуй)
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  |  |  |  |  |  
		|  |  
  
	| 
 
 | Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения
 Вы не можете редактировать свои сообщения
 Вы не можете удалять свои сообщения
 Вы не можете голосовать в опросах
 Вы не можете вкладывать файлы
 Вы можете скачивать файлы
 
 |  
 |