Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Відэа-зварот Міколы Купавы ды кліп з твораў, выстаўленых на продаж дзеля сбору сродкаў на рэстаўрацыю базылянаў у Воршы

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника разрушения белорусских памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 886

СообщениеДобавлено: 16 Apr 2013, Tue, 19:45    Заголовок сообщения: Відэа-зварот Міколы Купавы ды кліп з твораў, выстаўленых на продаж дзеля сбору сродкаў на рэстаўрацыю базылянаў у Воршы Ответить с цитатой

Ураджэнец Воршы, мастак Мікола Купава выставіў на продаж шэраг сваіх твораў, каб уратаваць помнік архітэктуры - 65% ад выручаных сродкаў ён пераводзіць на дабрачынны рахунак, адчынены адмыслова для фінансавання рэстаўрацыі і адбудовы Базыльянскага кляштара. Некалькі год гэты помнік беларускага барока стаіць без даху і паступова разбураецца...
Відэа-зварот Міколы Купавы, кліп з твораў, выстаўленых на продаж (на песню Зміцера Вайцюшкевіча "Дзе мой край?"):
http://youtu.be/wW51z7aK0Qo
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2548
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 16 Apr 2013, Tue, 23:05    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Як бы гэтыя грошы на лексусы не пайшлі, збудаваць нейкі сарай з макавіцай праваслаўныя там змаглі, і грошы знайшлі, а вось банальна закансерваваць будынак чамусьці грошай няма.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 886

СообщениеДобавлено: 19 Apr 2013, Fri, 6:04    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Горшага баімося: што каб не чакалі адмыслова поўнага разбурэння, каб на гэтым месцы распачаць ужо новае будаўніцтва (а гэта ўжо іншыя і грошы, і адкаты:)) -- вунь Ігар Цішкін кажа, што як адбудоўвалі Уваскрэшанскую царкву ў Віцебску, то нават падмуркі выкапалі:( -- маўляў, каб і духу вуніцкага не засталося:)
Нам бы сабраць мільёнаў трыццаць-сорак на дах ды на кансервацыю, а там можа і пастаяць да лепшых часоў.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2548
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 19 Apr 2013, Fri, 9:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Віктар Сцяпанаў

Кім адчынены рахунк, і хто будзе ладзіць працы?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 886

СообщениеДобавлено: 19 Apr 2013, Fri, 20:29    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ролік завяршаецца дадзенымі рахунка, ён адкрыты на прыход. Распараджаецца ім матушка Данііла, асоба якой выклікае поўны давер у любога, хто з ёй знаёмы. Яна ўжо саматугам назбірала на гэтым рахунку 12 мільёнаў. Яна ж здолела знайсці сродкі на тое, каб хаця б часткова, фактычна з падручных матэрыялаў, зрабіць часовы дах над часткаю будынка -- там, дзе захаваліся перакрыцці, яна кажа. Яна ахвотна падтрымлівае гаворку па-беларуску, і нават была прапанавала ладзіць гутаркі па-беларуску ў пабудаванай побач з кляштаром невялікай царкве, але потым дзеля вырашэнне моўных пытанняў ёй было сказана накіроўваць усіх ахвотных да беларускай мовы да віцебскага япіскапа:). Каб ўсё і далей залежала толькі ад яе, адносна лёсу будынка ў мяне б не было асаблівых сумневаў (калі толькі прыйшла на гэтае месца, яна, паводле яе словаў, дабілася, каб праект рабіўся з захаваннем аутэнтычных рысаў будынка). Яна ж запланавала стварэнне ў адрэстаўраваным будынку, разам з прытулкам, і музея.
Праэкт нібыта ўжо блізкі да завяршэння, ягоны кошт складае 150 мільёнаў, 50 з іх заплаціў спонсар, якога знайшла матушка Данііла. Крыху болей пра праэкт тут: http://news.vitebsk.cc/2013/03/04/vitsebskay-eparhii-bpts-rekamendavali-adshukats-groshyi-na-kanservatsyiyu-budyinka-byiloga-manastyira-bazyilyan-u-orshyi/
Таксама рэгулярна навіны пра гэта помнік публікуюць два аршанскія рэсурсы: orshatut.by і orsha.eu
Калі гатовы праект пройдзе дзяржаўную экспертызу, дзяржава можа выдзеліць пэўную суму на ягоную рэалізацыю-- прынамсі, матушцы было так сказана.
Але, як я пісаў раней, наша самая непасрэдная мэта -- гэта захаванне будынка: дах і належная кансервацыя.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 886

СообщениеДобавлено: 19 Apr 2013, Fri, 23:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

дарэчы, 3 траўня на сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3-39) а 18.00 пачнецца аукцыён дзеля продажу экспанаванаванага ў складзе выставы, прысвечанай паўстанню 1863 года, партрэта Каліноўскага. Гэты твор -- з ліку тых, сродкі (65%) ад продажу якіх пойдуць на ратаванне базылянскага кляштару ў Воршы. Чакаем Вашага ўдзелу!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника разрушения белорусских памятников Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы