Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11556 Откуда: Минск
|
Добавлено: 16 Jul 2014, Wed, 21:21 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 820
|
Добавлено: 03 Aug 2014, Sun, 10:00 Заголовок сообщения: |
|
|
З захаду на ўсход. Страчаная дарога.
Дзяржавы знiклi, знiклi гарады,
Знiкаюць вёсачкi, знiкаюць рэчкi.
Старымi мапамi блукаем праз гады,-
Бы Акiянам, Шляхам Чалавечым.
Гэтая дарога на самой справе нiкуды не падзелася. Па-ранейшаму гойдаюцца у розных напрамках, бы тыя хвалi, калоны машын. Якiя на захад, да перспектыўнага скрыжавання ля Вiшнёўкi, якiя на ўсход, да шляхоў у нябесны ды зямны сусвет. Хтосьцi спынiцца ля вадасховiшча, адпачне з вудай цi надасць хвалям амплiтуды ў спякоту. Вадаём гэты стаў могiлкамi дробнаму адрэзку старой дарогi. Памятаюць аб iм нешматлiкiя сталыя жыхары Пiльнiцы, Дафарэнцыi ды ўжо ўзгаданай Вiшнёўкi. Крыху больш памятаюць у Пiльнiцы, бо ў двух iншых населеных пунктах за навалаччу карэнных жыхароў не адшукаць. Але таннае пiтво справу з iмi сваю робiць: нi памяцi, нi суму.
Мiж iншым, бацькi месцiчаў абсаджвалi бярозкамi той кавалак дарогi. За колькi год да вадзяной навалы яны ж адрамантавалi дарогу. У чэрвенi 1941 года на дарозе той загiнула шмат не толькi ваяроў, але i мясцовых жыхароў. Усё змыла вада , а шыбуюць цяпер па бярозавых карчах ды кавалках асфальту не людзi, а амфiбii.
Пачынаюць, звычайна, здалёк. Аб'яднанае з Касынню, страцiла сваю адметнасць старажытнае Коўшава. Пагорак з царквой ды могiлкамi – цi не лепшыя сведкi былых часоў, здаўна паглядаюць яны на нашу дарогу.
.
Вузенькая, яна сустракала ў пазамiнулым стагоддзi Хмараў ды Тышкевiчаў, якiя нiяк не маглi дакладна абмежаваць свае ўладаннi. У вынiку адышло Коўшава да Франца Лянтоўскага, да ягонага маёнтка Вiшнёўка. Хаця Касынь акупавала цяпер i Коўшава, i такiя ж запамятаваныя Бычкi, царква для месцiчаў па-ранейшаму знаходзiцца ў Коўшаве. Як па-ранейшаму мянуюць яны Вiшнёўскае вадасховiшча панскiм возерам. Сядзiба Лянтоўскiх месцiлася абапал нашай дарогi.
На беразе возера стаяў сядзiбны дом, на супрацьлеглай старане дарогi смакавалi зямлю гаспадарчыя пабудовы ды магутны сад.
.
Давялося пастукаць па нiбыта векавым палутарамятровым сценам нiбыта сядзiбнага будынка пана Вiшнеўскага. Цiкавостка, што месцiчы, сапраўды, упэўнены ў гэтым, аднак паказваюць на розныя будынкi. Да таго ж, нiякiмi звесткамi пра «пана Вiшнеўскага на Вiшнёўцы»архiвы не валодаюць, а буйнейшымi землеўладальнiкамi тут былi на працягу амаль стагоддзя ўсё тыя ж Лянтоўскiя. Але даруем вiшнёўцам. Няхай магутныя контрфорсы прамысловага будынка песцяць iх самалюбства, а русты будынка пошты ды рэшткi парка надаюць вагi аграгарадку.
.
Самотная рачулка, нарадзiўшы возера, губляецца амаль адразу за мостам.
Месца вадзянога млына цяпер займае лазня. На месцы гаспадарчых пабудоў паўсталi будынкi саўгаснага прызначэння. Але мы трошкi заблукалi.
Тое скрыжаванне ля Вiшнёўкi – пачатак страчанай дарогi. Ваенны помнiк павiнен быў быць нейкiм маяком-напамiнам на раздарожжы.
Помнiк застаўся, але без той дарогi выглядае ён занядбана ды непрыкметна. Мае шчырыя спачуваннi архiтэктарам. У 1965 годзе (а менавiта тады ўзнiк помнiк) да затаплення наваколля рачулкi Вяча заставалася 5 гадоў…
Абапал старой дарогi ў даваенны час гутарылi адзiн з адным хутары Воўкаўшчына. Прыкладна на месцы аднаго з iх збярогся стары аўтобусны прыпынак, месца другога займаюць плантацыi залатарнiка.
.
Далей iдзе кавалак старой дарогi з асфальтавым пакрыццём. Менавiта пакрыццё будзе дапамагаць нам у пошуках збярогшыхся частак нашага страчанага шляха. Праз колькi соцен метраў дарога канчаткова падпадае пад уладу вады.
.
.
З супрацьлеглага берага глядзiць на нас пагорак, якi пiльнiцкiмi жыхарамi завецца Круглым.
Плыць да яго даволi доўга, абыдзем водную перашкоду цераз дамбу. Тым больш лiтаральна на беразе месцiўся яшчэ адзiн Воўкаўшчынскi хутар.
.
Круглы пагорак у ваенныя часы быў досыць заманлiвай вышынёй. Калi на Могiлкавым пагорку немцы хавалi сваiх памерлых ад хваробаў салдат, гарнiзон якiх займаў Пiльнiцу, то на Круглым пагорку яны хавалiся ў 1944 годзе ў сваiх умацаваннях. Рэшткi блiндажоў ды акопаў лёгка адшукаць i зараз.
.
Адразу пад пагоркам захавалася частка нашай дарогi, якую немцы ў гады вайны спадзявалicя добра ахоўваць.
.
На паўночным ускрайку пагорка быў Шырэеўскi хутар, месца якога зараз займаюць ратавальнiкi на вадзе.
.
Цi ведаў загадкавы Шырэй, што зараз ён жыў бы на беразе не вузкай рэчкi, а даволi вялiкага вадасховiшча?
Iншы бераг ракi быў заняты хутарамi Стахоўшчына. Цяпер яны таксама сядзелi бы ля самай вады. Хто ведае, можа мноства месц для адпачынку – не самае горшае выкарыстанне адгалоскаў мiнулага?
.
Адразу за Шырэеўскiм хутарам дарога зноўку знiкае ў вадзе. Напамiнам аб ёй будзе невялiчкае адгалiнаванне ў бок Пiльнiцы ля зоны адпачынку «Вяча».
Крыху далей, магчыма, захавалiся рэшткi мастка цераз былую рачулку. Але тут могуць быць варыянты.
.
На чарговым мысе дарога таксама добра захавалася.
.
Але як яна нечакана ўзнiкла, гэтак жа нечакана яе праглынула ў чарговы раз вада. Наступны раз стары шлях выйдзе на паверхню на ўсходнiм беразе вадасховiшча, каб праз 500-600 метраў канчаткова злiцца з новай-старай дарогай.
.
.
Апошнi кавалак старой дарогi нават захаваў колiшняе скрыжаванне, якое актыўна выкарыстоўваецца лесанарыхтоўшчыкамi.
.
Трэба дадаць, што «бярозавы шлях»адпавядае сваёй мянушцы: магутныя бярозы будуць суправаджаць нас паўсюль.
.
Злiццё дарог адбудзецца пад Дафарэнцыяй. Цiкавая назва паселiшча па мясцоваму паданню звязана з нiбыта венграм па паходжаннi Фэранцам цi Дафарэнцыем, якi займаўся тут лекарскай справай пры Тышкевiчах. На жаль, дакладных звестак аб iм адшукаць не ўдалося. Яшчэ больш цiкавым падаецца той факт, што на месцы сучаснай Дафарэнцыi нават у даваенны час iснавала ўрочышча з гучнай назвай Замкавiшча.
Дафарэнцыяй жа называлiся каланiзацыйныя прыдарожныя зямельныя ўчасткi, якiя належылi сялянам (у прыватнасцi Бараўцам, прозвiшча якiх дало назву аднайменнай вёсцы).
Адзiн з такiх надзелаў знаходзiўся прыкладна на месцы сучаснай паркоўкi. Iншыя – крыху далей, адразу за паваротам на Мачаны.
.
Сусветную вядомасць Дафарэнцыi прынеслi ваяры 100 стралковай дывiзii, вынаходнiцтва якiх у чэрвенi 1941 года менавiта ў гэтых мясцiнах атрымала назву кактэйля Молатава. Але аб помнiку ў iх гонар мы ўжо гаворку вялi…
На месцы даўняй Дафарэнцыi можна адшукаць цяпер колькi старых дрэў.
Не больш пашанцавала Замкавiшчу. Савецкiя ўлады заснавалi на месцы сядзiбы Эмiлii Кудзiновiч сваю гаспадарку. Спустошанае новымi гаспадарамi наваколле доўгi час ляжыць у бясконцым занядбаннi. Ператвараюцца ў руiны калгасныя будынкi.
.
Два старых дуба, у аднаго з каторых лiк гадоў iдзе далёка за стагоддзе, сумна паглядаюць на сучасныя клопаты месцiчаў.
.
Безжыццёвыя гмахi i бясконцы плот вакол iх наўрад цi турбуюць старыя дрэвы. Нейкiм недарэкай тут выглядае толькi адзiн будынак, бачны аж з далёкiх пiльнiцкiх палёў.
.
Няхай ён i застанецца апошняй кропкай у гэтай вандроўцы па ваколiцах затопленай вадой ды часам дарогi. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1898 Откуда: Минск
|
Добавлено: 04 Aug 2014, Mon, 22:30 Заголовок сообщения: |
|
|
Знаёмыя мясцiны па былой рабоце - тут знаходзiцца база адпачынку МТЗ, i па сучаснай, на якую кожны дзень прыходзiцца ездзiць па гэтай дарозе.
Дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11556 Откуда: Минск
|
Добавлено: 05 Aug 2014, Tue, 19:01 Заголовок сообщения: |
|
|
kalilaska писал(а): | Давялося пастукаць па нiбыта векавым палутарамятровым сценам нiбыта сядзiбнага будынка пана Вiшнеўскага. Цiкавостка, што месцiчы, сапраўды, упэўнены ў гэтым, аднак паказваюць на розныя будынкi. Да таго ж, нiякiмi звесткамi пра «пана Вiшнеўскага на Вiшнёўцы»архiвы не валодаюць, а буйнейшымi землеўладальнiкамi тут былi на працягу амаль стагоддзя ўсё тыя ж Лянтоўскiя. Але даруем вiшнёўцам. Няхай магутныя контрфорсы прамысловага будынка песцяць iх самалюбства, а русты будынка пошты ды рэшткi парка надаюць вагi аграгарадку. |
Ці ёсць больш здымкаў гэтых старых (магчыма) будынкаў? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 820
|
Добавлено: 13 Aug 2014, Wed, 20:06 Заголовок сообщения: |
|
|
КИНДУС, дзякуй i Вам. Прыемная ў Вас дарога на працу. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 820
|
Добавлено: 13 Aug 2014, Wed, 20:56 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi писал(а): | Ці ёсць больш здымкаў гэтых старых (магчыма) будынкаў? |
Сядзiбны дом Лянтоўскiх (вонкавы выгляд). Магчыма :) .
Сядзiбны дом Лянтоўскiх (памяшканнi).
Сядзiба Лянтоўскiх. Гаспадарчая пабудова (?). Магчыма :) .
Будынак з контрфорсамi - гэта цалкам савецкая "вытворчасць", здзек мясцовага аболтуса :) . Нават здымкаў не прапаную.
Дарэчы, вось што знайшоў пра Вiшнёўку гогаль:
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11556 Откуда: Минск
|
Добавлено: 14 Aug 2014, Thu, 1:01 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякуй. Палац не палац, але сядзібны будынак дакладна. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 820
|
Добавлено: 18 Aug 2014, Mon, 22:35 Заголовок сообщения: |
|
|
Бiлет у два канцы. Лешнiцкая плынь.
Я закаханы ў лешнiцкiя палi цi не з трох гадоў. I што мне ў iх? Гэта ж не Елiсейскiя, ды нават не славутыя Друцкiя. Але добра памятаю тыя палi, па якiх павольна цягнула пакорлiвая каняка калёсы з маiмi бацькамi ды са мной. Пэўна адтуль тая сапраўдная ўрачыстасць душы, якую выклiкаюць магутныя жнiвеньскiя машыны, бясконцыя пожнi ды сарамлiвыя пры з'яўленнi кавалераў-дажджоў палявыя дарогi.
.
Тыя далёкiя родзiчы, да якiх мы выпраўлялiся, даўно палеглi на прылешнiцкiх могiлках. Могiлак тут багата. Магутным трохкутнiкам трымаюць яны ўладу над месцiчамi. Ды i як быць самотнай вёсцы, амаль семдзесят гадоў якую ад свету адрывала стромкая ў гэтых мясцiнах Свiслач. Не, даехаць да Лешнiцы можна было, але па тых жа палях. А яшчэ доўгiм шляхам па ваколiцах. Ды па жорсткай да машын гравiйцы. Iншымi словамi, у прысталiчную вёску аўтамабiль целяпаўся цi не паўтары гадзiны. Цяпер ёсць мост, усё змянiлася, але людзi засталiся тыя ж. Не-не, ды i пойдзе гаворка, як колькi год таму яшчэ iснавала «гравiйнае кола Голаччыны». Праз Голацк iшоў той доўгi шлях. Праз Голацк, занядбаны ды забракаваны археолагамi. Прыйшлi, а што i дзе шукаць не ведалi. Нават утыркнуць сваю вострую аглоблю нiдзе не паспрабавалi. Так i застаўся летапiсны Галацiчаск летапiсным. Так засталася бы i славутая залатая скiфская пектараль у зямлi пад Днепрапятроўскам, каб такая самая аглобля спынiлася на паўметра вышэй. Ды хiба нам не хапае такiх каб…
Пэўна, не змянiўся амаль за чатыры дзесяцiгоддзi i я. Раз у год кiдаю ў горадзе прадукт аўтапрама, ды еду асiповiцкiм цягнiком да тых лешнiцкiх палёў. А потым гойдаюся ў залацiстым жыце пад гукi тых самых чароўных жнiвеньскiх машын. Паўтары-дзве гадзiны пешшу па палявой дарозе аж да самай Лешнiцы, з узгорка на узгорак, усё вырашаю, дзе ж хаваецца тут далягляд? Ужо няма хутара пана Марэцкага, амаль зааралi Марэцкi лясок, не знойдзеш знакамiтага Гарэлага леса, ледзь змагаецца з часам старажытны курган жалезнага веку.
Будаўнiкi капаюць глыбока. Але дзе цяпер яшчэ знойдзеш тыя «манастыры ў скалах», што парабiлi тут iмклiвыя стрыжы?
.
Шмат такога хараства на дняпроўскiх ды сожскiх стромах, але дзе тыя Днепр i Сож?
З абодвух канцоў Лешнiцы былi калiсьцi панскiя сядзiбы.
Прушынскiя глядзелi на змеепадобную ў тыя часiны Свiслач з вялiкага пагорка на левым беразе ракi. З таго пагорка i зараз далёка вiдаць, бо навiсае ён адразу над трыма вёскамi. У свае спадарожнiкi Лысаўшчына, Ванькоўшчына ды Лешнiца ўзялi выпрастаную за савецкiм часам раку.
.
Рака, пагорак ды старыя дрэвы – цi шмат яны нам могуць расказаць зараз?
.
Запамятавалi яны i Прушынскiх, i Групiльёнаў, i Шотаў. Рэшткi cтарога маста, зруйнаванага партызанамi Другой сусветнай, наадварот, з'яўляюцца напамiнам пра нядаўнюю штучную адлегласць Лешнiцы ад сусвету.
Дарэчы, апошняя вайна ўзяла з сабой i галоўны вясковы помнiк. На невялiчкiм пагорку месцiлася царква Ражаства Багародзiцы. Невядома кiм i калi пабудаваная, не адно стагоддзе была яна цi не маяком на ўвесь вакольны сусвет. Спачатку драўляная, потым стала цаглянай. Пэўна, у мураўёўскiя часiны. Пахаваннi святароў засталiся, вакол пагорка пануе бэз.
.
На супрацьлеглым пагорку, дзе быў дом святара, яшчэ ёсць рэшткi сада i ўсё той жа бэз. У адной са старых вясковых хацiн давялося пабачыць лешнiцкi далягляд. Невядомы мастак выканаў два малюнкi, асноўнай адметнасцю якiх з'яўляецца тая самая царква. Дакладнее, яе адсутнасць на адным з малюнкаў.
.
Месца, адкуль маляваў мясцовы мастак, адшукаць няцяжка. Прыкладна гэтак сёння выглядае той далягляд з супрацьлеглага берага Свiслачы.
А нам застаўся колiшнi выгляд царквы, цi не адзiны ў свеце.
Недалёка ад царквы, а гэта ўжо iншы бок вёскi, была яшчэ адна сядзiба, апошняй уладальнiцай якой была Алiмпiяда Бунге. Брат яе занатаваў для нас, дарэчы, сваю сядзiбу ў недалёкiм адсюль Новым Двары. Да роду Бунге Лешнiца адышла ад нейкага Машлыкiна, якi тут не жыў. Гаспадарку вёў i, пэўна, будаваў сядзiбу данскi казак Мiкалай Яфрэмаў. Безгаспадарлiвасць арандатараў прывяла да распродажу зямель Машлыкiна за даўгi. А, можа, сам Машлыкiн быў яшчэ тым прайдзiсветам? Як бы там не было, у гэтым канцы Лешнiцы таксама анiчога, акрамя дрэў, ракi ды пагоркаў, не нагадвае аб не такiм ужо i далёкiм часе.
.
.
.
А спадарыня Бунге магла бы паглядаць на нас са старых, магчыма, артэфактаў…
Цудоўныя радкi сваёй малой радзiме прысвяцiў выдатны паэт Алесь Бачыла. На штогадовых святах вёскi заўжды яны гучаць, чуюць iх бачылаўскiя Закаблучанка ды Гарэлы лес, Высокая гара ды зарэчныя Баркi... Мясцовым жыхарам, пэўна, хацелася б, каб гiмнам дзяржавы былi радкi Алеся «Радзiма мая дарагая» са слыннай песнi, але цi трэба гэта самому паэту?
.
.
Лешнiцкiя масты амаль раз на год п'юць свiслацкую ваду, хадзiць па iх досыць небяспечна. Да таго ж дзе-нiдзе i сустрэнецца глыбокая плынь. Але на тых мастах здымаюцца мастацкiя стужкi, а хвалi Свiслачы хораша спяваюць пад творы сучасных музык.
.
Мост побач з кадрам з фiльма "Гэта жанчына да мяне"
Таму калi нечакана заблукаеце, не пужайцеся,
:) . |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12951
|
Добавлено: 18 Aug 2014, Mon, 23:04 Заголовок сообщения: |
|
|
***
Последний раз редактировалось: Валацуга (05 Oct 2014, Sun, 14:50), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 820
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12951
|
Добавлено: 18 Aug 2014, Mon, 23:34 Заголовок сообщения: |
|
|
***
Последний раз редактировалось: Валацуга (05 Oct 2014, Sun, 14:48), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 820
|
Добавлено: 31 Aug 2014, Sun, 12:03 Заголовок сообщения: |
|
|
geo.by, © так ©. Но при чём тут ссылки? Надеюсь увидеть прежние версии Ваших комментариев.
***
Сергей, я восстановил. Надеюсь, без обид? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 820
|
Добавлено: 19 Oct 2014, Sun, 23:40 Заголовок сообщения: |
|
|
Роткаўшчына. Зямля чужынцаў.
Дзесьцi на паўшляху са Смалявiч да Смiлавiч ёсць выбiтная мясцiна нашай зямлi. Нават простае пералiчэнне iмёнаў, так цi iнакш звязаных з ёй, зойме немалы час. Тым не менш ведае пра яе зусiм невялiчкая колькасць людзей. Сапраўды, што тут зараз цiкавага? Кустоўе ды каменне, такое пабачыш нават у паўкроку ад сваёй хацiны.
На жаль, знiкла Роткаўшчына назаўсёды чацвёртага лiпеня 1944 года. Апынулася небарака ў Мiнскiм «катле», а трынаццаць гадзiн безупыннага бою назаўжды скончылi iснаванне вёскi. Месцiчы спрабавалi вяртацца ў родныя мясцiны, але што зробiш з перакулянай да гары нагамi пад час вайны малой радзiмай? Афiцыйна мапы пазбавiлiся назвы «Роткаўшчына» ў 1947 годзе. Аб тых ваенных падзеях нагадвае зараз невялiкi камень са сцiплым для нашага часу тэкстам.
Але, калi ёсць iмя, навошта ўзнагароды ды званнi? Блiзкаму Пекалiну вось, напрыклад, ваенны помнiк дастаўся куды больш варты.
Iх тут нават некалькi.
Не дзiва, у iм жывуць людзi. Але i ў Пекалiне аб Роткаўшчыне ўзгадваюць.
Дарэчы, гiсторыя другой сусветнай вайны – гэта толькi вяршыня роткаўшчынскага айсберга. Аб былых насельнiках вёскi яшчэ можна штосьцi спазнаць на могiлках.
.
.
Але зарастае травой апошнi пласт гiсторыi. Да таго ж не даюць спакою нябожчыкам шукальнiкi скарбаў. Казытаюць капальнiцкую натуру амаль страчаныя светам могiлкi. На могiлках тых знайшла вечны супакой мацi Станiслава Манюшкi. Пахавалi Альжбэту ў фамiльным склепе, але сам склеп быў знiшчаны ў мiжваенны час. Не збераглася да нашага часу i могiлкавая каплiца, рэшткi якой напрыканцы дваццатага стагоддзя быццам бы занатаваў для нашчадкаў Федарук.
Бацькi Станiслава Манюшкi стала аселi ў Роткаўшчыне за колькi месяцаў да смерцi Альжбэты. А яшчэ за два гады да гэтага памёр ад халеры самы вядомы ўладальнiк Роткаўшчыны Дамiнiк Манюшка, дзядзька кампазiтара. Больш за тры дзесяцiгоддзi будаваў ён тут гаспадарку, аб якой мы ведаем толькi з нешматлiкiх пiсьмовых крынiц. Не захавалася малюнкаў сядзiбы, хаця бывалi ў ёй вядомыя мастакi. Нават у спадчыне Чэслава Манюшкi, гаспадара-мастака, аж да сёняшняга часу не знойдзены малюнкi Роткаўшчыны. Але, магчыма, вiнаватая ў тым заўчасная смерць жонкi…
Дамiнiк заснаваў у Роткаўшчыне агранамiчную школу i прытулак для сялянскiх дзяўчынак. Вучыцца дзецям заўсёднiкаў было дзе. Мелiся ў Манюшкi хiмiчная лабараторыя ды фiзiчны кабiнет, плантацыя лекавых раслiн ды батанiчны сад, вялiкая бiблiятэка ды калекцыя глобусаў :). Дзейнiчаў шпiталь. Вывучаць роткаўшчынскi вопыт прыязджаў нават паплечнiк Мiкалая Першага Строганаў. Партрэты Дамiнiка Манюшкi ды таго ж Строганава ў гэты час намаляваў Валенцiй Ваньковiч, блiзкi сябра Манюшак. Акрамя твораў мастацтва, напамiнам аб тых часах заставаўся вялiкi валун, надпiс на якiм быў прысвечаны агранамiчнай школе Дамiнiка Манюшкi. Усталяваў гэты помнiк у 1861 годзе Чэслаў, брат рэфарматара. Але i рэшткаў таго прыдарожнага валуна, нiбыта расколатага з матэматычнай дакладнасцю цi то часам, цi то людзьмi, адшукаць не пашчасцiла…
На месца былой сядзiбы Манюшак зараз паглядае з вышынi высокая лiстоўнiца.
Крыху нiжэй за гэтае месца цячэ стомленая часам Уша. Рэшткi паркавых прырэчных тэрас дапамагаюць нам знайсцi ледзь прыкметныя фундаменты сядзiбнага дома.
Наш час амаль нi чым не адрознiваецца ад савецкага. Той самы «помнiк вайны» ўладкаваўся на месцы сядзiбы Дамiнiка ды Чэслава Манюшак. Так прасцей. Быццам бы чакае Роткаўшчына свайго Мар'яна Фукса.
Дарэчы, сядзiбы Манюшкавых бацькоў цяпер вельмi падобныя. Аб iх нагадваюць сумныя ў сваёй адзiноце дрэвы,
.
амаль згладжаныя часам прыгоркi,
.
рэшткi паркаў,
.
абскубенае каменне…
.
А рознiца ва ўбельскiм паўвекавым па ўзросце помнiку, да якога ў асноўным падыходзяць разявакi з санаторнага палону ды нешматлiкiя суайчыннiкi Фукса. За апошнiя амаль паўстагоддзя тут з'явiлася толькi шыльда…
А ў страчанай для нашчадкаў Роткаўшчыне шукаюць сучасныя пошукавыя прылады скарбы Манюшак. Раз-пораз на iнтэрнэт-аукцыёнах можна знайсцi капейчыны з роткаўшчынскай зямлi. Ды толькi па-ранейшаму адзiным месцам на Беларусi, дзе захавалiся «муры Станiслава Манюшкi», застаецца рог мiнскiх вулiц Энгельса ды Iнтэрнацыянальнай. Але, седзячы за столiкам у лiванскай рэстарацыi, нiколi не пачуеш шматгалосся манюшкавых фальваркаў, не адшукаеш слядоў убельскага ды роткаўшчынскага музыкi. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
geo.by
Зарегистрирован: 05.11.2011 Сообщения: 466 Откуда: Менск
|
Добавлено: 20 Oct 2014, Mon, 14:09 Заголовок сообщения: |
|
|
Цудоўныя справы твае, Госпадзі!
Спасылкі самі паўсталі з мёртвых
Пратакалюеце ўсё тут? Ну-ну..
Вось агульны цэтлік - Аграразруха |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 820
|
Добавлено: 21 Oct 2014, Tue, 11:46 Заголовок сообщения: |
|
|
А-а… З'явiлiся? Што спасылкi, тут тэмы знiкаюць. Ды што тэмы – людзi знiкаюць. Усё патрабуе аксамiтнага абыходжання :).
geo.by писал(а): | Пратакалюеце ўсё тут? Ну-ну.. |
Неблагi сцёб. Пазней адкажу :).
geo.by писал(а): | Вось агульны цэтлік |
Ну вось i добра. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|