Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 21 Apr 2015, Tue, 22:46 Заголовок сообщения: ***Апрельские тезисы*** |
|
|
У сем сорак ён павернецца...
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 22 Apr 2015, Wed, 23:01 Заголовок сообщения: |
|
|
Радуніца, альбо Strontium-trip
Чаму "стронцыум-трып"? Таму, што перыяд паўраспаду стронцыя складае 29 год. Менавіта столькі прайшло пасля жудаснай катастрофы...
1. Брагін
Я не знаю, о чем рассказывать... О смерти или о любви? Или это одно и то же... О чем?
Гэтымі радкамі пачынаюцца ўспаміны Людмілы Ігнаценкі ў "Чарнобыльскай малітве". Я не буду казаць ні пра каханне, ні пра смерць... Трагедыя Чарнобыля абышла нас бокам. І ў пачатковай школе мне не зразумела было, чаму ў классе з'яўляюцца новыя вучні з месцаў з дзіўнымі назвамі - Хойнікі, Нароўля... Брагін
Вось і надыйшоў час пабачыць той самы Брагін. І пераканацца ва ўмоўнасці межаў: вось тут знак, што сканчаецца паўднёвая мяжа горада, а адразу за ім КПП Палесскага радыяцыйнага запаведніка - мяжа зоны адчужэння. Дзе тая рыса, што аддзяляе жыццё ад небяспекі?
Цэнтральную плошчу... Па інэрцыі хочацца напісаць - упрыгожвае... Але і язык не паворчваецца, і пальцы не слухаюцца... На цэнтральнай плошчы сваё месца заняў мемарыял прысвечаны злізаным атрутай Чарнобыля вёскам у цэнтры якога месціцца помнік Васілю Ігнацену - ураджэнцу Брагіна, Герою Украіны, адной з першых ахвяр Чарнобыля...
А на ўскраўку адшукаліся даволі цікавыя габрэйскія могілкі
Не ўзгадаю дзе прыходзілася сустракацца з мацэвамі за агароджай
Альбо ў выглядзе цагляных дамкоў
Паміж цэнтрам і ўскрайкам можна адшукаць брагінскую царкву
|
|
Вернуться к началу |
|
|
tam_erm
Зарегистрирован: 07.12.2012 Сообщения: 813 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 22 Apr 2015, Wed, 23:27 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга писал(а): | А на ўскраўку адшукаліся даволі цікавыя габрэйскія могілкі |
Дзіўна, чаму іх нават няма ў пераліку аб'ектаў па Брагіну. Яны сапраўды цікавыя. |
|
Вернуться к началу |
|
|
tam_erm
Зарегистрирован: 07.12.2012 Сообщения: 813 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 22 Apr 2015, Wed, 23:38 Заголовок сообщения: Re: ***Апрельские тезисы*** |
|
|
Валацуга писал(а): | У сем сорак ён павернецца |
Ды нешта ніхто не чакае. Нават наадварот тэма на галоўную старонку не трапляе. Эх, нікому не патрэбны ніякія новыя аб'екты:) Человеческий фактор "Глобуса Беларуси" победил героический подвиг создания глобального проекта:) |
|
Вернуться к началу |
|
|
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11214 Откуда: Минск
|
Добавлено: 23 Apr 2015, Thu, 13:44 Заголовок сообщения: |
|
|
Дадаў на "Глобус", дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 23 Apr 2015, Thu, 15:27 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi писал(а): | Дадаў на "Глобус", дзякуй. |
Забыўся адзначыць, што здымак царквы зрабіла Диана. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 23 Apr 2015, Thu, 22:06 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга, дзякуй! Спадабалася!
Валацуга писал(а): | А на ўскраўку адшукаліся даволі цікавыя габрэйскія могілкі |
А дзе яны знаходзяцца? |
|
Вернуться к началу |
|
|
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11214 Откуда: Минск
|
Добавлено: 23 Apr 2015, Thu, 22:56 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга писал(а): | Забыўся адзначыць, што здымак царквы зрабіла Диана. |
OK. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 23 Apr 2015, Thu, 22:59 Заголовок сообщения: |
|
|
Радуніца, альбо Strontium-trip
2. Аглядаем Астрагляды
Па дарозе да Брагіна грэх не збочыць на кіламетр управа каб не заехаць у былую вёску Астрагляды. Заехалі туды паўлегальна. Дакладней, зусім нелегальна. Але ні папярэджэнне пра радыяцыйную небяспеку, ні штрафы, ні нават перспектыва сустрэцца з сапраўднымі зубрамі нас не палохалі
Сёння гэта тэрыторыя ПДРЭЗ - Палесскага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, які, дарэчы, не мае статуса ААПТ - асоба ахоўваемай прыроднай тэрыторыі
Даволі шчымлівая абрэвіатура Б.Н.П. - былыя населеныя пункты
У свой час вёска была знакамітая тым, што ў ёй месціўся сядзібны дом Прозараў. Так ён выглядаў на прыканцы ХІХ стагоддзя на малюнку Урублеўскага
А так на здымку ХХ стагоддзя
Сцвярджаецца, што яго не стала ў 1914 годзе. Прычына мне невядомая. Тое-сёе ад сядзібы можна адшукаць і сёння. За гэтым знакам знаходзіцца флігель
Паколькі мала хто туды даязджае, дазволю сабе раскошу дадаць амаль усе свае здымкі гэтага будынка
Побач знаходзіцца яшчэ адзін сядзібны будынак
А крышку далей яшчэ адзін
Разбуранымі хатамі на гэтым рэсурсе каго-небудзь цяжка здзівіць (ды і як паказала далейшая вандроўка, не гэта галоўнае ў Зоне), таму на сёння я прыпынюся.
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 23 Apr 2015, Thu, 23:07 Заголовок сообщения: |
|
|
Михаил Lbhrj писал(а): | Валацуга, дзякуй! Спадабалася!
Валацуга писал(а): | А на ўскраўку адшукаліся даволі цікавыя габрэйскія могілкі |
А дзе яны знаходзяцца? |
Дзякуй. Вуліца Чалідзэ на паўднёвым ускрайку пасёлка недалёка ад КПП ПДЭРЗ.
http://orda.of.by/.map/?51.778536,30.257406&m=gm/14,nokia/17,e/13,3v/13 |
|
Вернуться к началу |
|
|
Valery Zeliazei
Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 1460
|
Добавлено: 24 Apr 2015, Fri, 19:32 Заголовок сообщения: |
|
|
***
Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (08 Nov 2016, Tue, 20:33), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 25 Apr 2015, Sat, 0:07 Заголовок сообщения: |
|
|
Радуніца, альбо Strontium-trip
3. Рудакоў. Зона па-за зонай
Вёска Рудакоў не адносіцца ні да зоны адчужэння, ні да зоны адсялення. Наадварот, зкрыўлены ўказальнік ветліва вас запросіць наведаць сядзібу Ваньковічаў.
Перад жудасцю невядомага амаль усе жыхары пакінулі гэтую вёску. Таму адчуванні, што вы па-ранейшаму знаходзіцеся ў зоне вас не пакінуць. І яно так і ёсць. Вы - у зоне... Памежнай зоне.
Сам сядзібны дом выглядаў так
Праз паўстагоддзя з чвэрцю так
Яшчэ праз паўстагоддзя ён не згубіў сваёй велічы. Пакуль...
За сядзібным домам захавалася вось такая пабудова
Асобна месціцца гаспадарчы двор
Вінакурня ўражвае не меньш за палац
Агароджа
Вось такі ён - няскораны Рудакаў
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 25 Apr 2015, Sat, 21:35 Заголовок сообщения: |
|
|
Радуніца, альбо Strontium-trip
4. Вылева - Дзям'янкі. Усё па-даросламу
Тут нас сустрэў сапраўдны КПП (і адзіны за ўсю вандроўку). Але ў гэты дзень дзейнічаў спрошчаны рэжым наведвання Зоны: ніхто не глядзеў ніякіх дазволаў, ніхто не лічыў па галовах, ніхто не перапісваў пашпартных дадзеных... Адно адзначылі ў журнале нумар машыны ды спыталі прозвішча кіроўцы. І ўсё.
Як раз была Радуніца і зона ажыла. Нас сустракалі і апераджалі машыны, на могілках, якія цвілі белымі стужкамі, паміналі сваіх продкаў людзі. Трэба памятаць, што нават у гэты дзень афіцыйна дазваляецца наведваць толькі могілкі. Але, натуральна, за гэтым ніхто не сочыць: людзям хочацца ўзгадаць сваё маленства, прайсці па сцежках дзяцінства, спыніцца ля клуба юнацтва, зірнуць на месца сталасці...
Наш першы прыпынак быў ля вылеўскай царквы.
Дакладней яе агароджы і падмуркаў
Царкве пашчасціла, бо
Якой-небудзь бачнай мяжы паміж вёскамі не існуе. Дзе-нідзе захаваліся цагляныя будынкі
Драўляныя хаты большасцю пахаваныя. Іх месцы можна распазнаць па белым пяску ды здзічэлых садах. І менавіта тут адчуваеш самыя моцныя ўражанні ад Зоны, калі людзі ходзяць па гэтым пяску, успамінаюць, фатаграфуюць родныя месцы, да якіх можна павярнуцца толькі ў думках ці на Радуніцу...
Узбярэжжа Іпуці - адно з самых забруджанным месцаў вёскі
Былы калгасны двор
Помнік землякам, якія загінулі пад час Вялікай Айчыннай вайны, таксама пад забаронай
Але не за гэтым едуць у Дзям'янкі... Хаця, гэтыя эмоцыі з'явіліся для мяне больш каштоўныя, чым мара пабачыць сядзібу Герардаў
Сам сядзібны дом адніме даволі шмат часу6 пакідаць яго не хочацца
Знакаміты мост
За домам унізе можна разгледзіць гаспадарчую пабудову
Вакол сядзібы раскідана шмат герардаўскай цэглы. Можна знайсці нават экзэмпляры з адбіткамі кашачых лапаў
Леніна ўжо немагчыма адшукаць ні ў ніякім выглядзе
Магчыма, праз некалькі стагоддзяў Дзям'янкі і адродзяцца, але гэта будуць ужо іншыя Дзям'янкі..
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 25 Apr 2015, Sat, 22:18 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга писал(а): | Тут нас сустрэў сапраўдны КПП (і адзіны за ўсю вандроўку). Але ў гэты дзень дзейнічаў спрошчаны рэжым наведвання Зоны: ніхто не глядзеў ніякіх дазволаў, ніхто не лічыў па галовах, ніхто не перапісваў пашпартных дадзеных... Адно адзначылі ў журнале нумар машыны ды спыталі прозвішча кіроўцы. І ўсё.
Як раз была Радуніца і зона ажыла. Нас сустракалі і апераджалі машыны, на могілках, якія цвілі белымі стужкамі, паміналі сваіх продкаў людзі. Трэба памятаць, што нават у гэты дзень афіцыйна дазваляецца наведваць толькі могілкі. |
А ці заўседы на Радуніца дзейнічае гэты "спрошчаны рэжым"? |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12815
|
Добавлено: 25 Apr 2015, Sat, 22:30 Заголовок сообщения: |
|
|
Михаил Lbhrj писал(а): | Валацуга писал(а): | Тут нас сустрэў сапраўдны КПП (і адзіны за ўсю вандроўку). Але ў гэты дзень дзейнічаў спрошчаны рэжым наведвання Зоны: ніхто не глядзеў ніякіх дазволаў, ніхто не лічыў па галовах, ніхто не перапісваў пашпартных дадзеных... Адно адзначылі ў журнале нумар машыны ды спыталі прозвішча кіроўцы. І ўсё.
Як раз была Радуніца і зона ажыла. Нас сустракалі і апераджалі машыны, на могілках, якія цвілі белымі стужкамі, паміналі сваіх продкаў людзі. Трэба памятаць, што нават у гэты дзень афіцыйна дазваляецца наведваць толькі могілкі. |
А ці заўседы на Радуніца дзейнічае гэты "спрошчаны рэжым"? |
Звычайна так: Радуніца + тры дні перад Радуніцай (субота-панядзелак). Гэта для зоны адсялення.
Для зоны адчужэння пажадана мець паперку, якая сведчыць, што на гэтай тэрыторыі пахаваныя вашы родныя, альбо квітанцыю аб аплаце пошліны ў 0,2 базавых велічыні, калі такой паперкі у вас німа (абодва дакументы дзейнічаюць толькі ў гэтыя чатыры дні).
І яшчэ адзін варыянт: мець суму грошай у эквіваленце 10-50 базавых велічынь за незаконнае знаходжанне ў зоне адчужэння. |
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|