| 
 
	
		| Предыдущая тема :: Следующая тема |  
		| Автор | Сообщение |  
		| Victoryor 
 
 
 Зарегистрирован: 03.01.2012
 Сообщения: 554
 Откуда: Елизово
 
 | 
			
				|  Добавлено: 28 Jul 2015, Tue, 23:01    Заголовок сообщения: д. Сороги, Слуцкий р-он. "Божий Следок" и Мир-Гора |   |  
				| 
 |  
				|  	  | Цитата: |  	  | Камень, які ляжыць непадалек ад дарогі Волашава-Сорагі на Случчыне ў Мінскай вобласці, мае на паверхні тры адбіткі. У народзе кажуць, што гэта сляды чалавека, сабакі і ката. З даўніх часоў кот і сабака лічацца першымі сябрамі чалавека. Гэты валун мае складаную форму і невялікія памеры: яго вышынія 0,5 м, дыяметр - каля 1,5 м. Побач з каменем пастаўлены два металічныя крыжы. Камень знаходзіцца пасярод поля, якое засяваюць. Некалі старшыня калгаса аднаму з мясцовых трактарыстаў загадаў прыбраць камень, што той і зрабіў. Праз нейкі час трактарыст скончыў сваё жыццё самагубствам. Людзі казалі, што гэта "божая кара за здзек над пакінутымі Богам слядамі". Паводле ўспамінау старых людзей да Каменя-Слядка хадзілі спакон вякоў на Вялікдзень, Юр'я, Дзявятнік, Сёмуху і асабліва на Макавей, неслі хлеб, грошы, гародніну, садавіну. Таксама хадзілі маліцца і прасілі ў Бога дажджу. Калі хто захварэе, маліліся каля следваіка і прасілі Бога аб хуткім выздараўленні. Гаварылі, што вада, што заставалася пасля дажджу ў следзе, дапамагае ад галоўнога болю, хвароб вачэй, ліхаманкі. Лячылі каля каменя свойскую жывелу. Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі
 | 
 
 
   
 
   карта
 
 
 
 
 
  	  | Цитата: |  	  | Пра Святую, або Мір-Гару, каля вескі Сорагі на Случчыне ёсць паданне, дзе гаворыцца, што даўней на гары расла сасна, і там аб'явіўся абраз Божай Маці. Неўзабаве пабудавалі царкву. На пачатку ХХ ст. тут заставаўся толькі пень ад той сасны, празваны ў народзе Божым пяньком. Да гэтага пянька на Пакроў сцякаліся ўсе мясцовыя багамольцы і складалі на яго ахвяры: сыр, мед, палатно і інш. Другое паданне тлумачыць паходжанне назвы Мір-Гары. Кажуць, што два князі не маглі ўжыцца па-сусесдку. Не раз іх дружыны хадзілі адна на адну вайной, з-за чаго па схілах  гары лілася кроў. Нарэшце ім надакучылі няспынныя бойкі ды звягі і яны надумаліся пагадзіцца. І вось князі сустрэліся на гары без зброі ды заклалі мір. адсюль і назва - Мір- Гара. Сакральная геаграфія Беларусі
 | 
 
 
   карта
 Мир-гора
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  |  |  |  |  |  
		|  |  
  
	| 
 
 | Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения
 Вы не можете редактировать свои сообщения
 Вы не можете удалять свои сообщения
 Вы не можете голосовать в опросах
 Вы не можете вкладывать файлы
 Вы не можете скачивать файлы
 
 |  
 |