Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Мікола Купава: нярэдка самабытнасць беларускай архітэктуры бывае страчаная, калі рэстаўруюцца культавыя будынкі

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 161

СообщениеДобавлено: 18 Sep 2015, Fri, 15:59    Заголовок сообщения: Мікола Купава: нярэдка самабытнасць беларускай архітэктуры бывае страчаная, калі рэстаўруюцца культавыя будынкі Ответить с цитатой

Ураджэнец Воршы, вядомы мастак Мікола Купава звярнуўся да грамадскасці з адкрытым лістом. Ліст мае назву: "Аршанскі кляштар Базылянаў, асьвечаны з сьвятыняй Апекі Маці Божай у 1774 г. (Да праблемаў рэстаўрацыі і рамонту)».
Ен піша пра тое, што гаспадары вядомага аршанскага помніка архітэктуры, які ўжо 10 год стаіць без даху і разбураецца, абсалютна абыякавыя да стану будынка. Рэстаўрацыя, распачаць якую абяцалі яшчэ ў красавіку, так і не пачалася.
Між тым, лічыць Мікола Купава, важна не толькі распачаць рэстаўрацыю, але й каб адноўлены вобраз кляштара быў такім, якім яго стварылі праектанты і будаўнікі ў сярэдзіне XVIII ст. Мастак мае на ўвазе тое, што нярэдка самабытнасць беларускай архітэктуры бывае страчаная, калі рэстаўруюцца культавыя будынкі. Асабліва часта гэтак здараецца, калі іх аднаўляюць не ў першапачатковым абліччы, а ў пазнейшым – ужо пасля перабудовы, калі ў 19 стагоддзі «патрабавалася мяняць аблічча помнікаў, прыстасоўваючы іх да расейскай вобразнай сістэмы.
«Нашы помнікі архітэктуры выглядалі імпазантна, узвышана, урачыста і велічна. У іх быў вельмі высокі дах, які і ствараў веліч помніка, яго шыкоўны выгляд», — піша Мікола Купава. Прыкладам удалай рэстаўрацыі ён лічыць «будынак менскага Базылянскага кляштара, які адноўлены ў 90-х гадах ХХ ст.», і мяркуе, што «гэтая праца для аршанскіх рэстаўратараў з’яўляецца прыкладам».
Мастак акцэнтуе ўвагу на тым, што архітэктурнага комплексу кляштара Базыльянаў нашы сучаснікі ніколі не бачылі: ён знік пасля перабудовы ужо ў сярэдзіне ХІХ ст. Таму «наша задача аднавіць яго паводле ўсіх правілаў рэстаўрацыі», — завяршае адкрыты ліст Мікола Купава.
Больш падрабязна тут:
http://orshatut.by/kultura/mastak-m-kupava-pra-ne-pachatuyu-resta%D1%9Eracyyu/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 161

СообщениеДобавлено: 25 Oct 2015, Sun, 20:52    Заголовок сообщения: Фотаздымкі адрэстаўраваных будынкаў, якія маглі б стаць узорам для БПЦ Ответить с цитатой

Мікола Купава прапанаваў ўвазе грамадскасці фотаздымкі будынкаў уніяцкай царквы св.Духу і жаночага кляштара базылянак у Менску, якія маглі б стаць прататыпамі для аднаўлення аршанскага Базылянскага кляштара:
http://orshatut.by/kultura/pratatyp-dlya-adna%D1%9Elennya-arshanskaga-bazylyanskaga-klyashtara/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 161

СообщениеДобавлено: 05 Nov 2015, Thu, 15:00    Заголовок сообщения: Вышыня даху рэстаўраваных базылянскіх святыняў Ответить с цитатой

Мікола Купава звяртае ўвагу на асаблівасць, якая надавала базылянскім будынкам "веліч..., ... шыкоўны выгляд". Гэтая асаблівасць, на ягоную думку, з'яўляецца вельмі важнай, і яе неабходна ўлічваць пры распрацоўцы праэкта рэстаўрацыі жылога будынка базылянскага кляштара ў Воршы. Поўны тэкст артыкула Міколы Купавы:
http://orshatut.by/kultura/arshanski-klyashtar-bazylyana%D1%9E-asvechany-z-svyatynyaj-apeki-maci-bozhaj-u-1774-g/



Выгляд аднае з базылянскіх святыняў у Менску пасля рэстаўрацыі:

минск-2.jpg
252.24 KB,   просмотрено: 5798 раз(а)

Праэкт рэстаўрацыі базылянскага кляштара ў Воршы, прапанаваны майстэрняй М. І. Лук'янчыка:

Praekt-2.JPG
51.99 KB,   просмотрено: 5798 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 161

СообщениеДобавлено: 10 Nov 2015, Tue, 11:02    Заголовок сообщения: Аршанскія базыляны: сучасны выгляд Ответить с цитатой

Кастрычніцкія фотаздымкі кляштара базылянаў у Воршы ў матэрыяле Паліны Сцепаненкі на "Рацыі":
http://www.racyja.com/hramadstva/bolsh-za-10-gadou-bazylyanski-klyashtar-u/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 161

СообщениеДобавлено: 18 Nov 2015, Wed, 22:55    Заголовок сообщения: На базылянах з'явілася будаўнічая сетка. Навошта? Ответить с цитатой

На пачатку лістапада на аршанскіх базылянах з'явілася будаўнічая сетка. Прычым, толькі на адным баку будынка. Навошта? Спроба разабрацца:
http://www.svaboda.org/content/restki-paurazburanaha-pomnika-architektury-u-vorsy-prykryli-sietkaj/27373375.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
shhhh



Зарегистрирован: 18.01.2015
Сообщения: 26
Откуда: Minsk

СообщениеДобавлено: 19 Nov 2015, Thu, 16:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А ёсць малюнкі, на якіх бачна, як выглядаў кляштар да перабудовы?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 161

СообщениеДобавлено: 19 Nov 2015, Thu, 21:59    Заголовок сообщения: выявы аршанскіх базылянаў Ответить с цитатой

У Сеціве дастаткова шмат выяў аршанскага кляштара і царквы, шукаць іх трэба як "Аршанскі Свята-Пакроўскі манастыр" ці "Аршанскі кляштар базылянаў". У прыватнасці, некалькі найбольш вядомых выяў пададзеныя ў якасці ілюстрацый у гэтым артыкуле Міколы Купавы: http://media.catholic.by/nv/n9/art10.htm
Тут жа і здымкі, зробленыя аўтарам падчас знішчэння царквы.
Натуральна, гэтыя выявы паказваюць будынак такім, якім ён быў пасля перабудоваў, пра якія Мікола Мікалаевіч кажа ў сваім адкрытым лісце.
Аніякіх выяваў будынкаў да гэтых перабудоваў, на жаль, няма.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы