Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

У Воршы ствараюць дабрачынны грамадзкі фонд для аднаўленьня архітэктурнай спадчыны

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 161

СообщениеДобавлено: 01 Dec 2015, Tue, 9:38    Заголовок сообщения: У Воршы ствараюць дабрачынны грамадзкі фонд для аднаўленьня архітэктурнай спадчыны Ответить с цитатой

Ідэя стварыць такі фонд выкліканая абыякавасьцю ўладаў і гаспадароў да помніка архітэктуры 18 стагодзьдзя — будынка базыльянскага кляштару:
http://www.svaboda.org/content/article/27397459.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 161

СообщениеДобавлено: 07 Dec 2015, Mon, 6:46    Заголовок сообщения: Базыляны: пазіцыя царквы Ответить с цитатой

Даволі спрэчная публікацыя з'явілася на рэсурсе "Крыніца": http://krynica.info/2015/12/06/vicebskuyu-eparkhiyu-vinavacyac-u-zacyagvanni-rehstauracyi-manastyra-u-eparkhii-kazhuc-pra-shtuchnasc-kanfliktu/
У артыкуле, з большага, выкладзеная кропка гледжання царквы на "канфлікт" вакол былога базылянскага кляштара ў Воршы.
Пэўна, ідэя стварыць грамадскі фонд для збору сродкаў на выратаванне помнікаў архітэктуры, нарэшце, зачапіла за жывое:)
Хачу адразу звярнуць увагу на памылку сп. Астаповіча, выкліканую, верагодна, ягонай недасведчанасцю, і свядомае перакручванне вядомых ёй фактаў з боку матушкі Даніілы, у тым, што датычыцца дазволу і дакументацыі, нібыта неабходных для пабудовы часовага даху.
Прашу звярнуць увагу на наступную публікацыю на гэтым форуме: https://fgb.by/viewtopic.php?t=4428
Цытата:
"У адказе аршанскім краязнаўцам за подпісам намесніка міністра культуры А.А.Яцко гаворыцца, што "першачарговыя кансервацыйныя мерапрыемствы па ўладкаванні часовага даху на будынку манастырскага корпуса адносяцца да работ па забеспячэнні належнага тэхнічнага і санітарнага стану. І могуць выконвацца без атрымання дазволу Міністэрства культуры".
Таксама вельмі цікавымі падаюцца выкладзеныя ў публікацыі прапановы сп. Астаповіча адносна сродкаў на рахунку, створаным раней царквой, у прыватнасці, "ініцыяваць праверку — ці мэтава разыходзяцца грошы" і "абраць назіральную раду, якая б адсочвала рух грошай, і ў якую ўвашлі б не толькі праваслаўныя актывісты, але і людзі звонку”.
Будзеі спадзявацца, што гэтыя прапановы сп. Астаповіча будуць пачутыя адпаведнымі ўстановамі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 161

СообщениеДобавлено: 09 Dec 2015, Wed, 7:52    Заголовок сообщения: Ліст у Генеральную пракуратуру Беларусі Ответить с цитатой

Днямі ў Генеральную пракуратуру Беларусі быў накіраваны ліст наступнага зместу:

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь

220030, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 22

Ад групы грамадзян, якія падпісалі ліст Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху усёй Беларусі

29 ліпеня 2015 года мы накіравалі ліст Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху усёй Беларусі (копія ліста ў дадатку) па адрасе: 220004, г. Мінск, вул. Вызвалення, 10.

Прайшло ўжо нашмат болей часу за прадугледжаны законам тэрмін для адказу, але адказу мы дагэтуль не атрымалі.

Просім прыняць меры пракурорскага рэагавання па факце парушэння заканадаўства аб зваротах грамадзян.

Дакументальнае падцверджанне аб адпраўцы ліста, скрыншот з сайта Белпошты, прыкладаем.

Дадаткі:

1. Копія калектыўнага ліста аршанскіх краязнаўцаў Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху усёй Беларусі, на двух аркушах.

2. Раздрукаваны скрыншот з сайта Белпошты, на адным аркушы.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 161

СообщениеДобавлено: 16 Dec 2015, Wed, 8:01    Заголовок сообщения: ліст у медыі Ответить с цитатой

На адрас шэрагу мясцовых і цэнтральных сродкаў масавай інфармацыі былі накіраваныя лісты наступнага зместу:

Шаноўныя прадстаўнікі “чацвёртай улады”!
Ужо другі раз мы вымушаныя прапанаваць Вашай увазе свае меркаванні і пытанні, першапачаткова скіраваныя да кіраўніка БПЦ.
Асноўны наш клопат – пра журботныя руіны, у якія ператварыўся помнік архітэктуры і гісторыі рэспубліканскага значэння, былы жылы будынак базылянскага кляштара ў Воршы.
Мы ўстрывожаныя небяспекай цалкам страціць гэты помнік, які і так моцна пацярпеў ад часу і людзей.
Намі рухае нязгода з тым уражаннем пра аршанцаў, якое пакідае ў кожнага госця горада цяперашні выгляд гэтай архітэктурнай каштоўнасці, паколькі знаходзіцца яна побач з асноўным шляхам, які злучае горад з чыгуначным і аўтобусным вакзаламі.
Але, на жаль, нашага клопату пра аблічча роднага горада і рэпутацыю ягоных жыхароў не падзяляюць цяперашнія гаспадары з аднаго з прыходаў Беларускай праваслаўнай царквы. Яны каторы год зацягваюць справу аднаўлення гэтага будынка, і нават лічаць магчымым поўнасцю ігнараваць звароты грамадскасці з гэтай нагоды.
Вось і цяпер наш ліст, накіраваны 29 ліпеня на імя Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, Патрыяршаага Экзарха усёй Беларусі (копія ліста ў дадатку) быў зняважліва праігнараваны. Мы не атрымалі нават адпіскі.
Магчыма, таму, што кіраўнік БПЦ, з вышыні свайго становішча, лічыць ніжэйшым за сваю годнасць адказваць простым грамадзянам.
Але мы дапускаем, што адрасат нашага ліста проста стаў ахвярай бюракратызму і нядбайных памочнікаў, і проста ня меў шанцу пазнаёміцца з меркаваннямі і пытаннямі, што ўтрымліваліся ў нашым лісце.
Каб выправіць гэтую недарэчнасць, мы просім размясціць тэкст нашага ліста на старонках вашых выданняў.
Загадзя дзякуем!

Паводле маёй інфармацыі, на гэты момант такія лісты былі накіраваныя, самае меншае, у восем СМІ, як мясцовых, так і агульнанацыянальных.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 161

СообщениеДобавлено: 26 Dec 2015, Sat, 11:36    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Як высветлілася, будынак былога кляштара базылянаў, разам з прылеглай тэрыторыяй, знаходзіцца ў рысе ахоўнай зоны, дзе, наколькі патрабуе заканадаўства, любыя будаўнічыя працы забароненыя, прынамсі, без папярэдніх археалагічных доследаў.
Аніякіх доследаў падчас будаўніцтва доміка, якое, дарэчы, не было ўзгодненае з аўтарам праэкту і адказным прадстаўніком Мінкульту М.І. Лук'янчыкам, не праводзілася. Гэты новабуд тлумачыўся патрэбай размясціць у ім
будаўнічыя матэрыялы. Ніжэй можна пабачыць гэтае "сховішча" на фота.
Таксама не праводзіліся доследы і перад будаўніцтвам капліцы/царквы побач з архітэктурным помнікам (з паўднёвага боку). Гэты новабуд -- таксама на фота ніжэй.
Адпаведна, ёсць сумневы адносна таго, ці былі належным чынам атрыманыя дазволы на будаўніцтва, ці кантраляваўся сам працэс будаўніцтва, ці адпавядаюць патрабаванням бяспекі ўзведзеныя пабудовы, ці была праведзеная прадугледжаная заканадаўствам прыёмка і рэгістрацыя новых будынкаў.
Ёсць думка, што варта было б спытаць пра гэта адпаведныя структуры. Цікава таксама, хто мусіць несці адказнасць за парушэнне заканадаўства адносна новага будаўніцтва ў ахоўнай зоне.


IMG_5385_s.JPG
226.54 KB,   просмотрено: 4705 раз(а)

IMG_5387_s.JPG
241.08 KB,   просмотрено: 4705 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 161

СообщениеДобавлено: 27 Dec 2015, Sun, 21:14    Заголовок сообщения: Наш зварот трапіў у пракуратуру Менска Ответить с цитатой

Генпракуратура даслала адказ на наш зварот:

"Прокурору города Минска
Направляется для рассмотрения обращение ... о нарушениях законодательства об обращении граждан и юридических лиц, допущенных по мнению заявителей, при рассмотрении ранее направленного на имя митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси обращения по вопросам восстановления памятников архитектуры в г.Орша. О результатах рассмотрения обращения и принятом решении прошу уведомить заявителей.
Прокурор отдела по надзору за исполнением
природоохранного и земельного законодательства
М.А.Сенько"

Нельга не адзначыць, што адрасацыя даручэння па далейшым разглядзе нашага ліста, як і назва аддзела, якому даверана разбірацца з нашым зваротам, выглядаюць крыху дзіўна. Але, мажліва, гэтая нейкая адмысловая пракурорская логіка:), альбо чыста бюракратычная праформа.
Цяпер чакаем, што палічыць неабходным павеламіць нам пракурор Менску:)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы