| 
 
	
		| Предыдущая тема :: Следующая тема |  
		| Автор | Сообщение |  
		| Валацуга 
 Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси» 
 
 Зарегистрирован: 14.11.2008
 Сообщения: 12975
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 08 Jun 2017, Thu, 20:40    Заголовок сообщения: (П)Маляўнічые (і не вельмі) акварэлькі з Палесся |   |  
				| 
 |  
				| 1. Птушкі і гнёзды Па навуковаму гэта называецца - "хомінг"... Па-нашаму, гэта, калі сэрца прырастае да невялічкага куточка зямлі, куды цягне, цягне і цягне... Зараз мы вельмі падобныя з гэтымі бусламі з Ольпеня...
 
 2013
 
   
 2014
 
   
 2017
 
   
 ***
 
   
 
  |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Валацуга 
 Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси» 
 
 Зарегистрирован: 14.11.2008
 Сообщения: 12975
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 08 Jun 2017, Thu, 21:17    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| 2. 1863 (?) Не ўпэўнены, што гэты крыж стаіць на магіле паўстанцаў, якія загінулі пад час бою 23 чэрвеня 1863 года. Месца было адзначана яшчэ на савецкіх картах http://orda.of.by/.map/?51.812244,26.858665&m=gm/17,kdwr/12,e/13,wig/13
 Але, калі не ім, то каму?..
 
 
   
 
   
 А непадалёк, у Месяцічах, яшчэ і сёння можна пабачыць сімвал іх апанентаў...
 
 
   
 
  |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Валацуга 
 Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси» 
 
 Зарегистрирован: 14.11.2008
 Сообщения: 12975
 
 
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Валацуга 
 Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси» 
 
 Зарегистрирован: 14.11.2008
 Сообщения: 12975
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 09 Jun 2017, Fri, 0:08    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| 3. Усе мы абавязкова наведваем школу... 
 Можа памятаеце такі чэхаславацкі серыял? Дык вось, і нашы апошнія вандроўкі нешта неабыходзяцца без наведвання школаў. Апошні раз на Шаркаўшчыне пасыпаліся адна за адной - ля сядзібнага дома ў Ямна, Шкунцікі, Баўкалы...
 Гэтым разам наша вандроўка амаль пачалася і амаль скончылася школамі.
 Першая школа ў Цельшыне, прабачце, Люсіне. Дакладней і не школа, а месца той школы ў якой у 1902 годзе пачаў сваю педагагічную дзейнасць Якуб Колас, пра што яскрава напісаў у сваёй "У палесскай глушы"
 
 
   
 
   
 Імя Коласа носіць і мясцовая школа ў якой размешчаны музей пісьменніка, а таксама мемарыяльная шыльда, што нагадвая пра падзеі 115-гадовай адлегласці.
 
 
   
 
   
 А апошнюю школку вока выхапіла ў вёсцы Ляскавічы Янаўскага раёна. Мясцовыя жыхары падцвердзілі, што ў гэтым будынку за польскім часам месцілася школа, якая пасля ператварылася ў вучэбны камбінат.
 
 
   
 
  |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Валацуга 
 Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси» 
 
 Зарегистрирован: 14.11.2008
 Сообщения: 12975
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 09 Jun 2017, Fri, 0:43    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| 4. Каменныя гаспадары 
 Як вядома, глушкавіцкі граніт з'яўляецца надзейным пастаўшчыком каменных крыжоў у гэтым небагатым на камень рэгіёне. Канешне, гэта толькі жарт. Усе яны прыплылі супраць прыпяцкай плыні з Кіева, альбо самі павырасталі з зямлі. Мы спрабавалі іх знайсці ў пяці месцах. Адно месца пакуль што прытрымаю. У другое месца - Пагост, Жыткавіцкага раёна - мы ў гэты раз прыехалі занадта рана: нам параілі прыехаць заўтра, на Сёмуху, калі капліца будзе дакладна адчынена. А вось з пагосцкім земляком у вёсцы Вільча нам пашчасціла болей, бо знаходзіцца ён на мясцовых могілках, а іх, як вядома, ніхто не замыкае.
 
 
   
 
   
 Людзі дасведчаныя адносяць яго да даволі ранніх (ХІІ-ХІІІ ст.) каменных крыжоў, бо размяшчаецца ён на кургане і ўжо амаль тысячу год прымае сваю ахвяру.
 
 
   
 А на Сёмуху мы і сапраўды патрапілі ў капліцу. Але не ў Пагосце, а ў Хатамелі, што на Століншчыне.
 
 
   
 
   
 
   
 І, нарэшце, у пятае месца - на адны з могілак у вёсцы Вялікія Арлы - мы заехалі адмыслова дзеля таго, каб адшукаць гэтую каменную пару.
 
 
   
 
   
 
   
 
   
 
  |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Александр Dehty 
 
 
 Зарегистрирован: 22.04.2014
 Сообщения: 1026
 Откуда: Вiлейка
 
 | 
			
				|  Добавлено: 09 Jun 2017, Fri, 23:11    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| Крыжы, ці правільна сказаць аздабленне крыжоў - гэта нешта! Маўчу нема ад уражання... . |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Валацуга 
 Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси» 
 
 Зарегистрирован: 14.11.2008
 Сообщения: 12975
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 11 Jun 2017, Sun, 15:14    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				|  	  | Александр Dehty писал(а): |  	  | Крыжы, ці правільна сказаць аздабленне крыжоў - гэта нешта! Маўчу нема ад уражання... . | 
 
 Пра крыжы дык пра крыжы...
 
 5. Драўляныя крыжы
 
 Перад Сёмухай крыжы ўвабралі па ўсім Палессі. Крыж ля капліцы ў буслінай сталіцы Беларусі - вёсцы Малешаў Жыткавіцкага раёна (у мінулым годзе ў ёй налічылі 52 гнязды белага бусла)
 
 
   
 Па ўсёй Століншчыне і Піншчыне распаўсюджаны крыжы з выявамі біблейскіх герояў. Напрыклад, крыж у вёсцы Рубель
 
 
   
 
   
 Крыж у вёсцы Хатамель
 
 
   
 
   
 Крыж у вёсцы Беражное
 
 
   
 
   
 Крыж у вёсцы Дубянец
 
 
   
 
   
 
   
 Крыж у вёсцы Калоднае
 
 
   
 
   
 Крыж у вёсцы Фёдары
 
 
   
 
   
 Крыж у вёсцы Горнава
 
 
   
 
   
 Крыж у вёсцы Плешчыцы
 
 
   
 
   
 Крыж у вёсцы Кнубава
 
 
  |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Валацуга 
 Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси» 
 
 Зарегистрирован: 14.11.2008
 Сообщения: 12975
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 11 Jun 2017, Sun, 15:35    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| 6. Помнік загінуўшым на вайне 
 Нейк зноў незаслужана абмінулі Цярэблічы. А затрымацца там ёсць дзеля чаго. У вёсцы працуе вядомы разбяр Іван Супрунчык. У яго нават ёсць цэлы музей у вёсцы, прысвечаны яго творчасці. Прамінулі мы і яго работу - драўляную менору ва ўрочышчы Хабішчы ля Альшанаў, дзе ў 1942 годзе былі растраляныя мясцовыя габрэі... Але помнік на выездзе з Цярэбліч абмінуць цяжка.
 
 
   
 Выглядае не меньш шчымліва, чым помнік Настассі Купрыянавай і яе сынам...
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Валацуга 
 Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси» 
 
 Зарегистрирован: 14.11.2008
 Сообщения: 12975
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 11 Jun 2017, Sun, 15:40    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| 7. Паштовае адступленне 
 Вёска Сіняўка знаходзіцца на скрыжаванні дарог і з'яўляецца сваеасаблівай брамай да цэнтральнага Палесся. Як і падарожнікі пазамінулага стагоддзя, мы прыпыніліся ля яе паштовай станцыі.
 
 
   
 
   
 
   
 
   
 
   
 
   
 
  |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Валацуга 
 Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси» 
 
 Зарегистрирован: 14.11.2008
 Сообщения: 12975
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 11 Jun 2017, Sun, 15:54    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| 8. Новае слова ў беларускай драўлянай архітэктуры 
 Царква ў Бродніцы ўвабралася ў сайдынг, каб не вылучацца сярод іншых помнікаў драўлянай архітэктуры Янаўскага раёну
 
 
   
 Але ўсё гэта адгалоскі мінулага стагоддзя, бо на Століншчыне адшукалі годны адказ перажыткам даўніны - металапрофіль!
 
 Званіца ў Калодным
 
 
   
 У мастацкім аздабленні званіцы вёскі Асавая
 
 
   
 Яшчэ не так страшна, калі на даху, як у царкве ў Ніжнім Церабежкаве
 
 
   
 І зусім цікава, як на цаглянай каплічцы ў Пагосце Жыткавіцкага раёна
 
 
   
 Ці на на царкве ў Глінцы на той жа Століншчыне
 
 
  |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Мiхаiл L. 
 
 
 Зарегистрирован: 06.10.2014
 Сообщения: 891
 Откуда: Новалукомль
 
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Александр Dehty 
 
 
 Зарегистрирован: 22.04.2014
 Сообщения: 1026
 Откуда: Вiлейка
 
 | 
			
				|  Добавлено: 12 Jun 2017, Mon, 0:01    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				|  	  | Валацуга писал(а): |  	  | 8. Новае слова ў беларускай драўлянай архітэктуры ...
 адшукалі годны адказ перажыткам даўніны - металапрофіль!
 | 
 Спачатку хацеў проста пазначыць сваю рэакцыю смайлікам у жалобе. А потым вырашыў, што з іншага боку - нейкая ды самабытнасць. Ну не вучаць ў сучасных школах стылю, густу ці манерам.
 
 +1, у сэнсе да тэмы "Крыжы прыдарожныя"
  ; бо вельмі адметна і яскрава! І яшчэ: ці ёсць буйнейшая выява разьбы? |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Валацуга 
 Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси» 
 
 Зарегистрирован: 14.11.2008
 Сообщения: 12975
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 12 Jun 2017, Mon, 21:19    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| 
 Здаецца, крышачку не па адрасе... Дарэчы, пра адрасы
 
 9. "Что в имени тебе моем..."
 
 Рознымі там Дубаямі здзівіць сёння каго-небудзь цяжка...
 
 
   
 
   
 
   
 А вось стагадовай праваслаўнай царквой у Дубаях здзівіць яшчэ можна
 
 
   
 
   
 Шчыра, я не разумею фішку гэтай назвы, але, напэўна, яна камусьці вельмі падабаецца...
 
 
   
 
   
 
   
 
   
 У назве вёскі Востраў выправілі памылку (калі прыгледзіціся, то пабычыце, што за яна)
 
 
   
 Вёска выс сустрэне могілкавай каплічкай
 
 
   
 Селішчам часоў неаліту
 
 
   
 І старая брукаванка
 
 
   
 давядзе вас да афігеннай  амаль 300-гадовай драўлянай царквы
 
 
   
 
   
 
   
 Балгары тут выглядаюць даволі сціпла...
 
 
   
 
   
 
  |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Валацуга 
 Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси» 
 
 Зарегистрирован: 14.11.2008
 Сообщения: 12975
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 12 Jun 2017, Mon, 21:22    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| 10. Помнік антысавецкаму супраціву, пастаўлены Саветамі 
 Ёсць і такі ў Дубаях. Калі, канешне, уважліва прыглядзецца...
 
 
   
 
  |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Валацуга 
 Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси» 
 
 Зарегистрирован: 14.11.2008
 Сообщения: 12975
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 12 Jun 2017, Mon, 21:34    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| 11. Зямля пад белымі крыламі... 
 Буслоў на Палессі шмат. А без буслоў якое ж Палессе?
 
 
   
 Вялемічы
 
 
   
 Нават, калі яны ствараюць нейкія праблемы для помнікаў, то ў Альманах знайшлі даволі простае выйсце
 
 
   
 
   
 Стахава
 
 
  |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  |  |  |  |  |  
		|  |  
  
	| 
 
 | Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения
 Вы не можете редактировать свои сообщения
 Вы не можете удалять свои сообщения
 Вы не можете голосовать в опросах
 Вы не можете вкладывать файлы
 Вы не можете скачивать файлы
 
 |  
 |