Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Беларуская Вільня
На страницу 1, 2, 3, 4, 5  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Вандроўкі
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 7884

СообщениеДобавлено: 12 Jan 2018, Fri, 21:29    Заголовок сообщения: Беларуская Вільня Ответить с цитатой

Па дарозе ў Вільню

Дарогі, вечныя дарогі!
Знаць, вам спрадвеку самі богі,
Калі красёнцы жыцця ткалі,
І вашы лёсы вызначалі,
Няма канца вам, ні супыну;
Вы жывы кожную часіну,
То задуменны, смутна строгі,
Як след захованай трывогі,
То поўны чараў спадзявання,
То страхаў цёмнага знікання,
Калі душа свой лёс прачуе
І ноч нябыту зацянюе...
Дарогі, цёмныя дарогі!
Вы так маўклівы, вы так строгі!
Хто вас аблічыць? Хто вас змерыць?
Хто вашы звівы ўсе праверыць?
Хто вашы ходы абшукае?
Бо ўсё сваю дарогу мае!


Я.К.


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 7884

СообщениеДобавлено: 12 Jan 2018, Fri, 22:11    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Сваю вандроўку мы пачалі не з месцаў звязаных з дзейнасцю беларусаў ці на карысць Беларусі, але ўсё ж такі з месцам, дзе 27 гадоў назад леглі першыя 14 ахвяр, што адкрылі акрываўлены шлях і да нашай Незалежнасці.


увеличить до 900x1200



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Последний раз редактировалось: Валацуга (12 Jan 2018, Fri, 22:25), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 7884

СообщениеДобавлено: 12 Jan 2018, Fri, 22:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дарэчы, мінчукі, у раёне Лаздзінай хрушчоўкі ды хвоі дадуць вам 100-адсоткавае адчуванне, што вы нікуды не з'язджалі з Ангарскай.


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


А скульптурную кампазіцыю "Раніца" у вільнюскім тумане вельмі лёгка пераблытаць з "бабай на карове" на Партызанскім праспекце...


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 7884

СообщениеДобавлено: 12 Jan 2018, Fri, 23:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Шпіталь "Мішмерас Хойлем" па вуліцы Kauno, 7.
У 1914 годзе тут працавала Цётка і загойваў раны Максім Гарэцкі, які ўспамінаў:
Загадчык "Мішмерас Хойлема" доктар Ром быў блізкі друг Івана Луцкевіча. Тут жа працавала міласэрнаю сястрою і клала пад падушкі "Нашу Ніву" нябожчыца Цётка, наша незабытная пяснярка і рэвалюцыянерка Алёізія Пашкевічанка. Гэны гошпіталь быў наогул самы лепшы з усіх, якія відзіў я за час вайны; после-ж таго, як мяне даведаўся Іван Луцкевіч, я ляжаў там як у сваёй хаце пад апекай маткі і добра лепшаў.

У гэтым жа шпіталі працаваў і доктар Айбаліт.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 7884

СообщениеДобавлено: 12 Jan 2018, Fri, 23:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой


увеличить до 1200x900


Царква святых Канстанціна і Міхала (Jono Basanavi?iaus g. 27), збудаваная ў 1913 годзе па праекце Уладзіміра Адамовіча, якую часта называюць храмам-помнікам літоўскаму князю Канстанціну Астрожскаму. Праўда, не Канстанціну Іванавічу, а яго малодшаму сыну - Канстанціну Канстанцінавічу.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 7884

СообщениеДобавлено: 12 Jan 2018, Fri, 23:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дом з балванамі (атлантамі) (Pylimo, 26/Traku, 1)


увеличить до 1200x900


Былы палац Тышкевічаў, франтон якога да гэтага часу ўпрыгожвае іх радавы герб. Тут Яўстах захоўваў некаторые свае знакамітыя археалагічныя здабыткі.


увеличить до 1200x900


З траўня 1907 тут месцілася рэдакцыя "Нашай нівы". Быў і акруговы суд, у якім працаваў адвакат беларускага народу Францішак Багушэвіч. Кажуць, што ў гэтым будынку збіраліся паўстанцы Каліноўскага. А не так даўно кампанію Янісу Райнісу склаў і наш Якуб Колас, які жыў і працаваў у памяшканні рэдакцыі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 7884

СообщениеДобавлено: 13 Jan 2018, Sat, 0:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А гэты будынак у аварыйным стане, што на рагу вуліц Pylimo, 51 і Sodu, не што іншае, як рэдакцыя "Нашай нівы" на пачатку 1907 - да таго часу, пакуль яна не пераехала ў палац Тышкевічаў.


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 7884

СообщениеДобавлено: 15 Jan 2018, Mon, 21:38    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У старой Вільні вельмі лёгка заблудзіцца, але гэта цяжка заўважыць, бо вулачкі горада самі будуць выводзіць вас да тых ці іншых адметных месцаў і вы забудзіцеся на тое, куды вы на самрэч кіраваліся. Тык і мы самі выйшлі на Дамініканскую вуліцу.


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


У мурах дамініканскага кляштара касцёла святога Духа лічыў свае апошнія гадзіны перад смяротным пакараннем Кастусь Каліноўскі разам са сваімі паплечнікамі. Сумна вядомым гэты кляштар стаў і для філарэтаў з філаматамі.


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 7884

СообщениеДобавлено: 15 Jan 2018, Mon, 23:43    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дамініканская вуліцы прыхавала яшчэ пару-тройку цікавых будыначкаў.
Так у доме 11 месцілася кнігарня Марыі Пясяцкайце-Шляпялене,дзе можна было падпісацца на беларускія кнігі і перыядычныя выданні


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Побач з былой кнігарняй сучасны пяцізоркавы гатэль - былы палац Завішаў.


увеличить до 1200x900


Адразу за ім - палац Гарэцкіх. Што за яны - не ведаю, але, мабыць не тыя, з каго пачалася наша вандроўка


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


А праз дарогу, на рагу з Універсітэцкай, палац Бжастоўскіх


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Кажуць, што ў 1802 годзе гэтым домам валодаў Міхал Клеафас Агінскі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 9240
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 16 Jan 2018, Tue, 1:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цікава.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Д. Ивченко



Зарегистрирован: 17.03.2012
Сообщения: 316
Откуда: г. Толочин

СообщениеДобавлено: 16 Jan 2018, Tue, 19:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валацуга писал(а):
З траўня 1907 тут месцілася рэдакцыя "Нашай нівы". Быў і акруговы суд, у якім працаваў адвакат беларускага народу Францішак Багушэвіч. Кажуць, што ў гэтым будынку збіраліся паўстанцы Каліноўскага. А не так даўно кампанію Янісу Райнісу склаў і наш Якуб Колас, які жыў і працаваў у памяшканні рэдакцыі.

Ад сюль Якуб Колас і паехаў у вёску Сані (Талачынскі раён) працаваць настаўнікам ў першай на Беларусі прыватнай беларускай школе. А запрасілі яго з Вільні Гардзялкоўскія (вёска Забайкал), якія за прыватныя грошы і арганізавалі гэтую школу у 1908 г.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 7884

СообщениеДобавлено: 16 Jan 2018, Tue, 22:05    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вандравалі мы як раз у дзень народзінаў Адама Міцкевіча і было цяжка абмінуць месцы звязаныя з жыццём і творчасцю паэта. Здаецца, што брук старой Вільні і да гэтага часу памятае яго крокі...


увеличить до 1200x900


Пачаць лепш з Pilies, 13, дзе жыў паэт, калі прыехаў да Вільні на вучобу ва Універсітэце ў 1815 годзе


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Да месца вучобы тут рукой падаць, а то і меней - зусім побач. Залішне казаць, што ён стаўся найбольш знакамітым выпускніком гэтай навучальнай установы. Сярод колькіх дзясяткаў мемарыяльных шыльдаў у гонар выпускнікоў у Галерэі старажытнай ВНУ - адна ў гонар Адомаса Міцкевічуса


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Калі вы ўжо патрапілі на універсітэцкія панадворкі, то, канешне, зойдзеце і ў касцёл святых Янаў.


увеличить до 1200x900


А калі вы зайшлі толькі да пана Адама і не жадаеце марнаваць час, то вам варта заплюшчыць вочы і накіравацца да паўднёвага нефа храма.


увеличить до 1200x900


На тым месцы, дзе любіў стаяць паэт, сёння стаіць яго бюст.


увеличить до 900x1200



увеличить до 1200x900


А калі раптам вы зусім не спяшаецеся, што ў Вільні толькі вітаецца, то пасядзіце на лавачцы ва універсітэцкім дворыку імя Міцкевіча, ды перагартайце старонкі твораў знакамітага ліцвіна.


увеличить до 1200x900


Дарэчы, ён і вядзе да Pilies, 13. Добра, калі вы спынілі свой выбар на першым зборніку Міцкевіча "Балады і рамансы". Ён якраз быў надрукаваны ў быдынку непадалёк універсітэту - у друкарні Завадскага па ?v. Jono, 4.


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Пасля можна ўжо пакрочыць на супрацьлеглы бок Pilies да дома з адмысловым адрасам - завулак Literatu, 5. Тут, у бацькоў свайго сябра Казімежа Пясецкага спыняўся Адам, калі ехаў з Коўна, дзе адразу пасля ўніверсітэту адпрацаваў чатыры гады настаўнікам (мабыць, вучыўся на бюджыце і не пазбег размеркавання). Тут ён пісаў "Гражыну", "Дзядоў" ды запрашаў на філіжаначку кавы сваіх сяброў філаматаў. На арцы дома ўсталяваны ажно тры шыльды - на трох мовах. Як вы ўжо здагадаліся - беларускай шыльды мы не знайшлі.


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Зусім непадалёк адсюль будынак з адрасам - Bernardinu, 11. Па чутках, тут да стагоддзя Міцкевіча ў 1898 годзе быў адчынены музей. А сам Міцкевіч тут скончыў сваю "Гражыну".


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Зайдзіце ў дворык музея, прысядзце, прыслухайцеся і, я ў гэтым упэўнены, вы абавязкова пачуеце шэпт хваляў возера Літоўка...


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Калі літоўскія хвалі вас не прыспалі, то можна рухацца далей. Прайдзіцесь пешкам па Pilies ажно да Вострай брамы і не забудзьцеся на радкі з паэмы "Дзяды", бо ідзём мы на сустрэчу з самім Конрадам.
Базыльянскія муры - адно ці не з самых беларускіх месцаў Вільні... У гэтых мурах паўгады свайго жыцця пад арыштам правёў Адам Міцкевіч. Дзіўныя рэчы... Спачатку келлю Конрада прыпісвалі да будынка, дзе сёння месціцца мемарыяльная шыльда, але дзякуючы "апошнім даследванням" яе прыбралі з будынку гатэля і перанеслі ў асобнае памяшканне за яго межамі. Хаця, дзе праўда - хто яго ведае?..


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Калі вы не стаміліся, то вярніцеся па сваім маршруце крышку назад. Яно таго неабходнае, калі вы ўжо крочыце па Вільні з панам Адамам. Прыпыніцеся насупраць будынка па адрасе - Didzioji, 22. Менавіта з яго Міцкевіч
з'ехаў у сваю ссылку, каб болей ніколі не вярнуцца на сваю Радзіму, у сваю Літву...


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое:
Не цэнім, маючы, а страцім залатое -
Шкада, як і красы твае, мой родны краю.
Тугою па табе тут вобраз твой ствараю.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 9240
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 16 Jan 2018, Tue, 22:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цудоўна.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 7884

СообщениеДобавлено: 19 Jan 2018, Fri, 0:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Універсітэт


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Памятная шыльда бібліятэкі


увеличить до 1200x900



увеличить до 900x1200



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Шыльда Станіславу Юндзілу


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Тэадор Нарбут, Ігнат Дамейка


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Наявялікшы арган Літвы, што быў прывезены з Полацка і бюст Манюшкі, што працаваў тут арганістам


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Уладзіслаў Умястоўскі


увеличить до 1200x900


Перадаў гэтую сядзібу пад навуковую базу Віленскага Універсітэта


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Сябра Міцевіча - паэт з Ашмяншчыны - Антоні Адынец


увеличить до 900x1200


Шыльда з абарваным краем - Тадэвушу Касцюшку


увеличить до 1200x900


Бюст Адама Міцкевіча ў паўднёвым нефе


увеличить до 1200x900


Капліца Агінскіх


увеличить до 1200x900


Помнік Людвіку Кандратовічу


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 7884

СообщениеДобавлено: 19 Jan 2018, Fri, 0:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Чарговае аднаўленне палацу Пацаў (Радзівілаў, Сапегаў) (?v. Jono, 3)


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Вандроўкі Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2, 3, 4, 5  След.
Страница 1 из 5

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы