Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Пешаходныя вандроўкі ў наваколлях гарадоў Беларусі
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 142

СообщениеДобавлено: 23 Apr 2019, Tue, 8:42    Заголовок сообщения: Тады яшчэ пару добрых кніг:) Ответить с цитатой

Яшчэ дзве добрыя і, лічу, карысныя кнігі, знойдзеныя на прасторах Інтэрнэту. Вось выкладзены на сайце Віцебскага дзяржаўнага універсітэта зборнік "Методические материалы по курсу "Техника туризма". Дапаможнік складзены старэйшым выкладчыкам кафедры геаграфіі ВДУ А.Д. Цімашковай у 2012 годзе, і, як напісана на "вокладцы", утрымлівае "материалы лекционного курса и материалы для самостоятельной работы студентов по дисциплине "Техника туризма":
https://lib.vsu.by/xmlui/bitstream/handle/123456789/2690/%D0%A2%D0%B8%D0%BC%D0%BE%D1%88%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0%20%D0%90.%20%D0%94..pdf?sequence=5&isAllowed=y

Таксама на сайце https://survival.com.ua/ размешчаная спасылка на архіваваны файл з кнігай, як удалося высветліць з дапамогаю пошуку ў Сеціве, вялікага аўтарытэта ў навуцы выжывання ў дзікай прыродзе Морса Каханскага, сям'я якога эмігравала ў 1938 годзе з Польшчы ў Канаду.
Вось артыкул пра яго ў Вікіпедыі, маецца толькі ангельскі тэкст: https://en.wikipedia.org/wiki/Mors_Kochanski
Вось тут аматары сурвівалю размясцілі крыху падпраўлены сеціўны пераклад звестак пра яго на расейскую мову (прозвішча ягонае перададзена паводле прынятага ў ангельскай мове прачытання спалучэння літар "ch" -- "Кочанский"):
http://survivalbook.ru/forum/viewtopic.php?f=12&t=468
Морс Каханскі, пры ўсёй сваёй аўтарытэтнасці, з'яўляецца нашым сучаснікам. Коратка яго характарызуюць так:
"Морс приобрел международную известность среди военных и гражданских лиц в Канаде, США, Великобритании и Швеции. Он хорошо известен за своё крылатое выражение "Чем больше вы знаете, тем меньше вы носите".
Цытата адсюль: http://uabushcraft.blogspot.com/2012/12/mors-kochanski.html
А вось і спасылка на старонку, дзе ў самым нізе размешчаная спасылка для спампоўвання ягонай кнігі:
https://survival.com.ua/northern-bushcraft-severnyiy-bushkraft-kniga-vyizhivanii-mors-kochanski/
Але, трэба папярэдзіць, кніга напісаная па-ангельску, і спасылка на пераклад мне нидзе не сустрэлася.
Вось тут, праўда, пішацца, што па-расейску ў выдавецтве "Эксмо" выйшла кніга паслядоўніка Морса Каханскага Дэйва Кентэрберы (Dave Canterbury): https://yarin-mikhail.livejournal.com/754569.html
Толькі вось аўтар пераклад гэты ня дужа хваліць...
Морс Каханскі вядомы прасоўваннем тэрміна "бушкрафт". Цяпер у Сеціве шмат пра яго матэрыялаў, не буду пераказваць, вось, напрыклад, асобны рэсурс: https://vk.com/bushcraft
Ужо сустракаецца нават тэрмін "бушкрафт-турызм": http://uabushcraft.blogspot.com/2012/12/mors-kochanski.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 142

СообщениеДобавлено: 28 Apr 2019, Sun, 8:25    Заголовок сообщения: Яшчэ адна прэзентацыя ад А. Шынкевіча Ответить с цитатой

Аршанскі краязнаўца і стваральнік ці не найвялікшага збору выяваў цікавостак і старажытнасцяў Аршанскага краю, аўтар выдадзенай выдавецтвам "Полымя" у 1992 годзе кнігі "Аршанская даўніна", Аляксандр Шынкевіч даслаў спасылку на яшчэ адну, падрыхтаваную Аляксандрам і ягонаю ўнучкай, прэзентацыю, прысвечаную ягонаму апошняму захапленню -- палеанталогіі. Гэта, як вядома, гістарычная навука, якая вывучае старажытнасць праз акамянеласці ("выкапнёвыя парэшткі раслін і жывёл" -- https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B0%D0%BD%D1%82%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D1%96%D1%8F ). Гэтаксама яго цікавяць адкрытыя нашым вачам старажытныя геалагічныя пласты.
І, наколькі можна пабачыць з ягонай кнігі (апрача пададзенага ў адным з маіх допісаў вышэй, маецца яшчэ адзін адрас, па якім кнігу можна знайсці ў Сеціве: https://en.calameo.com/books/002055968315772b6c3ba ), такіх цікавостак набіраецца на прыстойную экскурсію выходнага дня:

Олесеюк И. Сюрпризы природы нашего края....ppt (53.1 Мб)
Ссылка для скачивания файлов:
https://cloud.mail.ru/stock/4DBEGKY7JKaPZfn7crxHJL2s
Файлы будут храниться до 22.07.2019
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 142

СообщениеДобавлено: 28 Apr 2019, Sun, 17:25    Заголовок сообщения: Кніга пра маршруты Міколы Півавара Ответить с цитатой

Мікола Півавар -- гэта ў віцебскім краязнаўстве чалавек-эпоха і чалавек-энцыклапедыя. У кантэксце спрыяння пешаходнаму турызму ягоныя кнігі цікавыя менавіта сваім ужытковым характарам. Раней даводзілася згадваць дагэтуль карысны для аматараў турызму сайт з невыпадковай назвай "Наш край" ( http://www.kraj.vitebsk.net/index.php ), таксама як і шэраг ягоных кніг, напрыклад “Гістарычнае краязнаўства Беларусі ў 1961-1991 гг.”.:
https://lib.vsu.by/xmlui/bitstream/handle/123456789/9263/%2B%D0%9F%D1%96%D0%B2%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%80%20%D0%93%D1%96%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%87%D0%BD%D0%B0%D0%B5%20%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%8F%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96%201961-1991%20%D0%B3.%20%D0%9C%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D1%96%D1%8F.pdf?sequence=1&isAllowed=y
Але тут хацелася б падаць спасылку на тэкст той з яго кніг ў Сеціве, дзе нават у назве прысутнічае слова "поход":
"Туристско-краеведческие походы и экскурсии в окрестностях Витебска. Витебск. 2002" :
https://docplayer.ru/73634581-Pivovar-h-b-kamunikat-org-turistsko-kraevedcheskie-pohody-i-ekskursii-v-okrestnostyah-vitebska-vitebsk.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 142

СообщениеДобавлено: 05 May 2019, Sun, 12:48    Заголовок сообщения: Прэс-канферэнцыя пра небяспеку маларухомага ладу жыцця Ответить с цитатой

Адным з матываў для стварэння гэтага праэкту стаў намер паспрыяць распаўсюду такой формы адпачынку, якая б дазваляла кампенсаваць недахоп фізычных практыкаванняў і ўвогуле руху ў сучасным беларускім грамадстве. І невыпадкова, бо ў гэтае праблемы ёсць выразны медыцынскі аспект: гіпадынамія і гіпаеінэзія істотна спрыяюць пашырэнню хваробаў, якія забіваюць ці не найбольш народу ў сучаснай Беларусі.
Досыць дэталёва і кампетэнтна пра гэта гаварылася на нядаўняй прэс-канферэнцыі ў Беларускім прэсс-цэнтры ў Менску. На сайце БПЦ можна паглядзець гэтую прэс-канферэнцыю ў запісе:

http://www.bpc.by/news/3855/

У прэс-канферэнцыі бралі ўдзел галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Ірына Лобах, намеснік галоўнага лекара - кіраўнік Рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра (актыўнага даўгалецця) ГУ «Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ім. П.М.Машэрава» Людміла Жылевіч, загадчык лабараторыі гігіены дзяцей і падлеткаў РУП «Навукова-практычны цэнтр гігіены» Наталля Грэкава, навуковы супрацоўнік клінічнай лабараторыі прафпаталогіі РУП «Навукова-практычны цэнтр гігіены» Вольга Сінякова і намеснік дырэктара ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» Павел Шасцярэнь.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 142

СообщениеДобавлено: 05 May 2019, Sun, 13:52    Заголовок сообщения: Доўгія выходныя ў Беларусі -- Вайскова-спартовая гульня ва Украіне Ответить с цитатой

Неяк раней ў газеце "Новы час" з'явілася інфармацыя, якая вельмі ўдала трапіла на вочы цяпер, у пачатку доўгіх выходных:

https://novychas.by/hramadstva/u-dzen-peramohi-belaruskija-dobraahvotniki-zaprasz

Вядзецца пра вайскова-спартовую гульню «Звыцяга», якая 9-12 траўня пройдзе ўжо ў чатырнаццаты раз у лясах Валынскай вобласці.
Гэтая гульня патрабуе тых самых навыкаў і ведаў, якімі мусяць валодаць і аматары пешаходнага турызму, а спаборніцтвы будуць спрыяць падвышэнню цікавасці да краязнаўчага турызму ў асяроддзі моладзі, далейшаму навучанню ўдзельнікаў, узаемна карыснаму абмену вопытам паміж імі. Асобна варта згадаць карысць у плане падрыхтоўкі моладзі да службы ў войску.
Думаецца, што падобны досвед варты пераймання. Здаецца, што "ваенна-спартыўная гульня "Зарніца", якая праводзіцца ў беларускіх навучальных установах, усё-такі не набыла таго маштабу, якога заслугоўвае. Мае пошукі ў Сеціве, дарэчы, далі даволі дзіўныя вынікі: пераважна паведамленні ў мясцовых медыях пра падзеі максімум раённага маштабу. А вось калі б гэтую, звычайна вельмі цікавую для дзяцей і падлеткаў, гульню выкарыстаць для навучання самым простым навыкам арыентацыі і выжывання ў лесе, можа б і няшчасных здарэнняў з дзецьмі паменела?
З таго, што знайшлося:
-- Абвестка на сайце БДУ : https://www.bsu.by/be/main.aspx?guid=235071&detail=1008473
-- Відэа з мінулагодняй гульні на Берасцейскім тэлеканале: http://www.trkbrest.by/5898-zarnca-2018-vdea.html
-- Паведамленне ў Дзятлаўскай раёнцы: http://diatlovonews.by/2019/05/zarnica-kamandnae-adzinstva-krok-da-peramogi/
З фотарэпартажу ў апошнім выпадку можна выразна пабачыць, што дзецям нашмат болей падабаецца страляць і бегаць, чым спяваць, адказваць на пытанні ды шыхтавацца:) Здаровыя дзеці...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 142

СообщениеДобавлено: 22 May 2019, Wed, 6:19    Заголовок сообщения: МС -- Метабалічны сіндром Ответить с цитатой

Небяспека, якую найбольш эфектыўна лечыць пешая хада:
http://www.belgazeta.by/ru/1192/modus/38893/
Пра метабалічны сіндром напісала «БелГазета» у рубрыцы Modus Vivendi. Дазволю сабе працытаваць выбраныя месцы з інтэрв'ю эндакрынолага Таццяны Чурай:

Краеугольным камнем в лечении МС являются немедикаментозные мероприятия, направленные на снижение массы тела, изменение стереотипов питания, отказ от вредных привычек (курение, злоупотребление алкоголем), повышение физической активности - т.е. формирование здорового образа жизни.

Самый простой, но достаточно эффективный способ повысить физическую активность - ходьба. Причем важен не ее темп, а пройденное расстояние. Например, один час ходьбы сжигает 400 ккал, а бег трусцой 20-30 минут - лишь от 250 до 375 ккал.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 142

СообщениеДобавлено: 22 May 2019, Wed, 10:22    Заголовок сообщения: "Фестываль кулікоў" у Тураве 25-26 мая Ответить с цитатой

Зноў вельмі своечасова трапіла на вочы абвестка -- на гэты раз пра правядзенне Фестываля кулікоў 25-26 мая ў Тураве (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A2%D1%83%D1%80%D0%BE%D0%B2) . Фестываль праводзіцца восьмы раз, арганізатар -- грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
Поўная інфармацыя тут:
https://ptushki.org/news/664312.html
Адтуль жа ж і ніжэй пададзеныя афішы:


увеличить до 800x1131






А таксама і мапа фестывалю:

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 142

СообщениеДобавлено: 23 May 2019, Thu, 9:22    Заголовок сообщения: Трошкі ўражанняў ды ўспамінаў:) Ответить с цитатой

Найперш, канешне, патрабуе душа выказацца наконт артыкула Віктара Марціновіча "Чым заняцца летам у Беларусі?", нам сайце кампаніі "Будзьма!":
https://budzma.by/news/leta-u-belarusi.html
Перадрук у "Нашай Ніве" таксама цікава паглядзець, бо там на момант напісання гэтага каментара было ўжо 36 каментароў:
https://nn.by/?c=ar&i=230819
Найперш нельга не працытаваць заключны абзац артыкула:
Хаця трэба браць тушонку, самую танную — з ліку тых, дзе ў складзе толькі соль, мяса і перац; спальнік, кілімчык, спрэй ад кляшчоў, сякеру і намёт — і прадзірацца ў які-небудзь гушчар, каб пасядзець ля вогнішча пад зорамі і паслухаць сябе. Гэта самае каштоўнае, што можна зрабіць у маёй краіне ўлетку. Сюды, да свайго вогнішча, я б і клікаў турыстаў.
Чыста a propos хацелася б адзначыць, што ў якой іншай, больш дынамічнай, эканоміцы гэта магла б быць вельмі прыбытковая ідэя -- арганізаваць пешаходныя вандроўкі, абазначаныя як "Вандроўкі з Віктарам Марціновічам" :)
Што да асноўнага зместу артыкула, то з ім можна і пагадзіцца -- сапраўды ў нас мала ведаюць, і амаль што зусім не выкарыстоўваюць цікавосткі нашае гісторыі, архітэктуры ды культуры, якія маглі б прыцягнуць увагу замежнага турыста.
Але з другога боку, хацелася б звярнуць увагу на артыкул у браслаўскай мясцовай газеце, назва якога перагукаецца з назваю марціновіцкага "крыку душы" -- "ЦІ ЁСЦЬ НАМ ШТО ПАКАЗАЦЬ?" :
http://www.braslav-star.by/2016/08/%D1%86%D1%96-%D1%91%D1%81%D1%86%D1%8C-%D0%BD%D0%B0%D0%BC-%D1%88%D1%82%D0%BE-%D0%BF%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D1%86%D1%8C/
Таксама згадваецца тое-сёе з уласнага досведу, напрыклад, мая ўласная прапанова да віцебскіх абласных уладаў той пары, калі аніяк не магло вырашыцца пытанне пабудовы нармальнага даху на будынку базылянскага кляштару ў Воршы. Добра, што я размяшчаў свае допісы на гэтым сайце паасобку, не адным ланцужком -- цяпер маю магчымасць, пасля спынення дзейнасці сайта orshatut.by падаць тут асобную спасылку на сваю прапанову аб стварэнні ў будынку "аршанскіх базылянаў" адмысловага гатэлю для пілігрымаў розных канфесій ды традыцый, з абгрунтаваннем гэтае ідэі:
https://fgb.by/viewtopic.php?t=6120
І, нарэшце, хачу згадаць уласны досвед выпрабавання замежніцкае цікавасці падчас таго, як вялікую групу пераважна французскіх інжынераў упершыню везлі на Аршанскую ЦЭЦ, дзе пазней яны бралі ўдзел у пабудове суперсучаснай на той час парагазавай станцыі. Дарогаю я, суправаджаючы гэтую групу ў якасці перакладчыка, проста каб госці не нудзіліся дарогаю, пачаў распавядаць ім цікавосткі з гісторыі і культуры Беларусі ўвогуле, ды асобна -- з гісторыі і культуры тых населеных пунктаў, якія мы праязджалі, і падбіраў факты з такім разлікам, каб яны так ці іначай тычыліся Францыі. Натуральную ўвагу выклікала, канешне ж, Беразіна, а ці не найбольш ўражаныя яны былі сваяцкімі сувязямі Гіёма Апалінэра:) Адным словам, нашыя госці дарогаю не сумавалі...
Гэта я тады яшчэ не ведаў пазней раскапанага Зміцерам Дзядзенкам факту дажывання свайго веку апошнімі прадстаўнікамі французскай каралеўскай сям'і ў Аршанскім езуіцкім кляштары, ды і кніжкі Дэна Брауна, пэўна, яшчэ не былі напісаныя...
А ці распавядаў хто калі кітайцам пра жонку сына Чан Кайшы, які быў прэзідэнтам Тайваня пасля бацькі? А расейцам -- пра Кабылякі як родавую вотчыну тых Кабылаў, што сталі для Расеі Раманавымі? Пра Пятра Алейнікава, пісьменніцу Вігдараву і паэта Ласкіна?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 142

СообщениеДобавлено: 15 Jul 2019, Mon, 7:34    Заголовок сообщения: Абмяркаванне праекта закона пра турызм Ответить с цитатой

Пачалося абмеркаванне праекта "Закона пра турызм". І хоць у ім з большага вядзецца пра разнастайныя паездкі, але, я ўпэўнены, знойдзецца што сказаць і аматарам унутрыбеларускага пешаходнага турызму:

http://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2019/july/37217/

Тлумачэнні стваральнікаў адносна праекта Закона:
http://forumpravo.by/files/Obosnovanie_k_zakonoproektu_po_turizmu.pdf

Свае меркаванні, пасля рэгістрацыі, можна пакідаць тут:
http://forumpravo.by/forums/npa.aspx?forum=15&topic=12539

Беларускія недзяржаўныя медыі паспрабавалі выдзеліць галоўнае ў праекце:
https://belaruspartisan.by/bel/life/470019/
https://euroradio.fm/praekt-zakona-ab-turyzme-vynesli-na-gramadskae-abmerkavanne

Белта таксама паведаміла пра абмеркаванне (адно што прапанаваны гэтай агенцыяй варыянт назвы Закона гучыць, на маю думку, не вельмі добра, як мне здаецца, "Пра турызм" гучыць лепш):
https://blr.belta.by/society/view/minsportu-prapanue-abmerkavats-praekt-zakona-ab-turyzme-79657-2019/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 142

СообщениеДобавлено: 17 Jul 2019, Wed, 8:32    Заголовок сообщения: На шляху з Віцебска на Полацак Ответить с цитатой

На жаль, сёлета пешаходны турызм у Беларусі панёс страты за кошт пілігрымак, скасаваных праз новыя дзяржаўныя паборы -- рэакцыя на адмененую вандроўку з Віцебска ў Полацак:

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=2796819053665615&set=pcb.2796819133665607&type=3&theater
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 142

СообщениеДобавлено: 17 Jul 2019, Wed, 9:29    Заголовок сообщения: Турыстычныя значыкі і кваліфікацыі Ответить с цитатой

У маёй калекцыі знайшоўся такі значык:


увеличить до 1024x768


Пошукі ў Сеціве дазволілі даведацца, што існавалі некалі такія кваліфікацыі, як "Туристский организатор":

http://ay.by/lot/znachok-turistskij-organizator-5021813057.html
http://ay.by/lot/turistskij-organizator-5020812004.html ;

ды "Младший инструктор туризма":
http://ay.by/lot/znak-mladshij-instruktor-turizma-nomernoj-5019854659.html .

Таксама існаваў значык для дзяцей і моладзі:
http://ay.by/lot/znak-yunyj-turist-tyazhyolyj-latun-5012578391.html ;

ды "Турист СССР":
http://ay.by/lot/turist-sssr-5016878000.html .

А ўвогуле, турыстычная фалерыстыка -- даволі багатая:
http://collect.ay.by/medali-zhetony-znachki/znachki/sportivnye/turizm/
https://zvonmoneta.ru/faleristika/znachki/znachki-turisticheskie/ ;

і гэта толькі тое, што адразу патрапілася на вочы:)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 142

СообщениеДобавлено: 17 Jul 2019, Wed, 9:44    Заголовок сообщения: Значык "Руководитель походов выходного дня" Ответить с цитатой

І яшчэ адна цікавая турыстычная кваліфікацыя -- "Руководитель походов выходного дня":

https://rodonit74.ru/d/1026971/d/186klub.jpg

і на тым жа сайце шмат-шмат клубных:

https://rodonit74.ru/znachki_klubi#EX_USSR
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 142

СообщениеДобавлено: 19 Jul 2019, Fri, 9:16    Заголовок сообщения: Назіранне за птушкамі Ответить с цитатой

Напэўна, толькі турысту, які вандруе пешкі, даступнае захапленне брытанскіх арыстакратаў -- назіранне за птушкамі, па-ангельску "birdwatching":
https://en.wikipedia.org/wiki/Birdwatching

Артыкул у Вікіпедыі па-расейску:
https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D0%B0%D0%B1%D0%BB%D1%8E%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5_%D0%B7%D0%B0_%D0%BF%D1%82%D0%B8%D1%86%D0%B0%D0%BC%D0%B8
Беларускага артыкула, на жаль, у Вікіпедыі няма. Хаця самое гэтае захапленне досыць распаўсюджанае, ёсць нават адмысловы сайт:
http://birdwatch.by/

У Віцебску, у мясцовым педагагічным інстытуце (цяпер -- універсітэце) працаваў адзін з заснавальнікаў арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Анатоль Дарафееў:
http://birdwatch.by/news/1855
Цяпер там жа працуе яшчэ адна вядомая ў галіне арніталогіі асоба, Іваноўскі Уладзімір Валянцінавіч:
https://vsu.by/persons/1007-107
Ягоныя інтэрв'ю і артыкулы можна знайсці ў Сеціве, яны напоўненыя вельмі каштоўнымі і цікавымі звесткамі, рэкамендую.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 142

СообщениеДобавлено: 19 Jul 2019, Fri, 9:27    Заголовок сообщения: Фінансаваны ЕЗ праэкт у Мёрах Ответить с цитатой

У Мёрах на грошы ЕЗ будзе добраўпарадкаваны гарадскі парк і падоўжаная экалагічная сцяжына:

https://www.ngo.by/node/52281

Выдатны досвед будзе, варты ўсялякага пашырэння ў нашае краіне, я лічу.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 142

СообщениеДобавлено: 25 Jul 2019, Thu, 21:56    Заголовок сообщения: «Expedition Tour 2019» Ответить с цитатой

У Сеціве анансаваны чарговы міжнародны фестываль -- злёт аматараў актыўнага адпачынку «Expedition Tour 2019». Сёлета ён пройдзе 16-18 жніўня на беразе Плешчаніцкага водасховішча:
http://piknik-expedition.by/novosti/expedition-tour-2019-vo-vse-tyazhkie/?yclid=4218918155683661708

Прэзентацыя з 2017 года:
http://atv-minsk.by/wp-content/uploads/2017/08/Exspedicia.pdf

Адзін з арганізатараў:
https://expedition.by/
https://e-xpedition.by/catalogue/


Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5  След.
Страница 4 из 5

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы