Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Дзве загадкі з Мядзельшчыны

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 891
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 30 Sep 2019, Mon, 22:01    Заголовок сообщения: Дзве загадкі з Мядзельшчыны Ответить с цитатой

Здаўна не паведамляў. Бо з пачатку году акрамя гаспадарчых крам нікуды больш і не ездзіў. Рамонт у хаце... :( .
У тую пятніцу, у свята Ўзвіжання (працаваць у свята нельга), нарэшце дазволіў сабе адпачынак. І праехаўся ў пошуках адметных валуноў па памежжу Вілейшчыны і Мядзельшчыны. І хоць культавых (так пару адметных)


увеличить до 1200x797



увеличить до 797x1200


камянёў не знайшлі, але цікавыя два аб'екты заўважылі, я вам скажу.
Па храналогіі:
- вёска Падбярэззе Мядзельскага раёну; ужо як праехалі, то на ўскрайку, у лесе, заблішчэў срэбрам купал. Спыніліся -


увеличить до 1200x797



увеличить до 1200x797



увеличить до 1200x797



увеличить до 797x1200



увеличить до 1200x797



увеличить до 1200x797



увеличить до 1200x797



увеличить до 1200x797



увеличить до 797x1200



увеличить до 1200x797


Назад у вёску не варочаліся, ды і не бачна там каго было пытацца (па афіцыйным дадзеным - 4 жыхары засталося). Запыт у Мядзельскае благачынне таксама інфармацыі не дадаў (для іх гэта капліца таксама стала адкрыццём?!), але паабяцалі дазнацца праўды. На мой розум, тут напэўна аналогія з вілейскімі Івашынавічамі і падобнымі зрубамі на могілках, дзе напрыканцы 1930-ых гг. вяскоўцы самастойна талакой збудавалі з таннага піламатэрыялу капліцу, а на WIG-аўскую мапу не трапілі. На сучасную і нават "гарбачоўскай перабудовы" не цягне з-за падмурка і дранкі пад шыферам. Рамонт быў напэўна 5-10 год таму. Спадзяюся інфармацыя з Мядзельскага благачыння дапаможа дазнацца гісторыі гэтай народнай архітэктуры.

- ля вёскі Шыманы, што ля Княгініна, на полі аказалася невядомая магіла.
Для мяне стала цікавай загадкай, бо на каталічным самаробным крыжы надпіс пра пахаванне з вайсковым ушанаваннем; побач шэры камень-надмагілле. А вось даты сталі загадкай, што вырашаю ўжо трэцці дзень. Каму напісаць афіцыйна не зусім зразумела: ці то грамадзянская магіла, ці то - вайсковае пахаванне. Па WIG-аўскай мапе ўж тады там пазначана асобнае пахаванне (дарэчы побач і яшчэ адно, праўда тады мы гэтага не ведалі). Але ж даты на надпісу (і па-руску) сведчаць, што гэта ўжо верагодна савецкі час. У маім разуменні тэкст прыкладна такі:
"ВЕЧ. ПАМЯТЬ
ВАН(С?)ОВИЧУ ???
ЗА РОДИНУ ПРОЯВИЛ ВОИНСКОЮ
ПРИСЯГУ. ПОГИБ ?? МАРТА 19?5 г.
ПОХОРОНЕН СОДАНИЕМ ВОИНСКОЙ ПОЧЕСТИ
ЧРЕС РЕКУ ?АД????С
??? Е(8?)3 С?ДА(ЧЦ?)ИСК
РОДИЛСЯ 1924 г."


увеличить до 1200x797



увеличить до 1200x797



увеличить до 797x1200



увеличить до 1200x797



увеличить до 1200x797



увеличить до 1200x797


P.S. Для тых, хто зацікавіцца расшыфроўкай надпісу магу скінуць іншыя поўнакадравыя здымкі на якійсці хосцінг.
P.P.S. Ці мо ў каго ёсць кніга "Памяць. Мядзельскі раён", то магчыма пашукаць фамілію Вансовіч.

- і вяртаючыся праз Княгініна, грэх было не зрабць пару кадраў ля дарогі, ды ў добрае надвор'е.


увеличить до 1200x797



увеличить до 1200x797



увеличить до 1200x816



увеличить до 797x1200


На тым пакуль - усё.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 883

СообщениеДобавлено: 30 Sep 2019, Mon, 23:05    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Колькі год хадзіў пехатой са станцыі Ніўкі ў свае Давыдкі, і столькі цікавага прапусьціў.
Капліца ў Падбярэззі - гэта наогул маленькі цуд.
На старой польскай мапе пад Шыманамі пазначаны двое могілак. Відаць, крыж стаіць на адных зь іх, мяркуючы па камянях. Як на мой погляд, дык гэта кенатаф (сімвалічная магіла). У 45-м загінуў хлопец у Еўропе, а бацькі на памяць аб ім паставілі на могілках крыж, перапісаўшы на шыльдачку звесткі з "пахаронкі".
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 9849
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 01 Oct 2019, Tue, 1:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вельмі падобна на 1990-я, але... усё магчыма. ))

увеличить до 1200x797
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 891
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 01 Oct 2019, Tue, 10:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В59 писал(а):
Колькі год хадзіў пехатой са станцыі Ніўкі ў свае Давыдкі...

Па цяперашнім меркам напэўна гэта - непад'ёмная дыстанцыя (як раней без машын жылі?) Very Happy .
А за версію з кенатафам - асобны дзякуй, бо граматна сфармулявана тое, што "круцілася ў галаве". Толькі я меркаваў пра якія-небудзь 1955 або 1965 гады, калі гінулі ў савецкай арміі дзе-небудзь далёка ў Саюзе, а беспартыйныя бацькі-беларусы аздаблялі магілу па мясцовых традыцыях. І год 1945-ы - найбольш верагодны варыянт. Застаецца толькі марыць дазнацца пра шэры надмагільны камень (без знакаў), які напэўна і пазначаны на WIG-аўскай мапе, і да металічнага крыжа адносін не мае.
GlobusBelarusi писал(а):
Вельмі падобна на 1990-я, але... усё магчыма. ))

Катэгарычна згодны - дужа падобна на першы позірк, калі стаіш побач. Але ж гэта трэба было старацца, каб так атрымалася. Question
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 883

СообщениеДобавлено: 01 Oct 2019, Tue, 21:36    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Па цяперашнім меркам напэўна гэта - непад'ёмная дыстанцыя (як раней без машын жылі?

Малады быў, гарачы...

Кенатафы каля цэркваў на Берасьцейшчыне. Дарэчы, шмат зь іх пастаўлена па ахвярах Другой сусветнай.


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 891
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 16 Mar 2020, Mon, 17:53    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вырашыў не распачынаць новую тэму, а дадаць сюды. Бо цікавосць да гэтых мясцін з'явілася яшчэ ад таго паведамлення. Калі ўважліва глядзеў на старыя мапы, то ля Мацясоў заўважыў адзначаную капліцу(?) і нейкі квадратны контур на сучасных спадарожнікавых. Паставіў метку на Гугл-мапе і ўчора з'ехаў з трасы, каб праверыць. Чагосьці выдатнага, на жаль, не знайшоў, але рэшткі падмурку сведчуць пра сапраўды існавалую пабудову. Памерамі прыкладна 5х3 метры, стаяла ў прыгожым месцы - на высокім пагурку. Калі меркаваць па тоўстым слоі попелу, хутчэй за ўсё знішчаная пажарам.


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 900x1200



увеличить до 1200x900



увеличить до 900x1200



увеличить до 1200x900


Цэгла мураваная на вапне, а не цэменце. Маркіроўку не знайшоў (ну, хіба, лапкі птушкі хто ўгледзіць Laughing )


увеличить до 900x1200



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Запытацца не атрымалася з нагоды адсутнасці жыцця ў вёсцы.


увеличить до 1200x900


Ад гэтых таксама нічога не даб'есся.


увеличить до 1200x900


Але як інфармацыя, то няхай будзе ў гэтай тэме.

І руіны побач - Кавянёва. Заўжды думаў (па спадарожнікаваму выгляду), што толькі алейка дрэў і засталася ад фальварку. Але беглы агляд выхапіў таксама рэшткі падмурку "нечага".


увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900



увеличить до 1200x900


Побач - запруда ці балацявіна, магчыма могуць быць сляды млына, ці пазначанай вінакурні. Але гэта застаўлю для іншага разу, ці іншым заўзятарам.
Прабачце за якасць фота ад мабільніка і лагатып "2019", здымкі ад учора.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 883

СообщениеДобавлено: 16 Mar 2020, Mon, 23:09    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В59 писал(а):

Кавенева некалі было гаспадарчым дваром Заблошчыны ( https://fgb.by/viewtopic.php?t=5532 ). Яно яшчэ пазначана на некаторых старых мапах, але засталіся ад яго толькі здзічэлыя прысады, руіны хаты і падмуркаў невядомага года пабудовы, ды сажалкі ад бровара. Мая прабабуля служыла тут "ахмістрыняй". Наколькі я зразумеў, гэта нешта па гаспадарчай частцы.











Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 883

СообщениеДобавлено: 16 Mar 2020, Mon, 23:10    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В59 писал(а):

Апошнім уладальнікам Заблошчыны быў нехта з Козелаў (Козел-Паклеўскіх). Бабуля казала: "Наш пан зваўся Казёл". Малодшая дачка яго памерла зусім маладой. Капліца-пахавальня, па расповедах, была недзе за Кавеневым, і, як звычайна, апаганеная прадстаўнікамі самага талерантнага народа на зямлі. Маці расказвала, як старэйшыя хлопцы, пасьвячы кароў, кідалі адзін у аднаго, дурэючы, доўгай дзявочай касой. Старэйшы сын пана марыў стаць ксяндзом, але сустрэў катэгарычную адмову бацькі: "Што, жабрацкага хлеба захацеў?". Узяў усё гэта моцна да галавы, і галава не вытрымала. Хадзіў потым па вёсцы ды сьпяваў малітвы...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 883

СообщениеДобавлено: 16 Mar 2020, Mon, 23:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Добра, што каплічка знайшлася.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 891
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 17 Mar 2020, Tue, 0:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В59, дзякуй за інфу. Узгадаў, што і чытаў ранней, але звязалася ў месца толькі цяпер, як палазіў там.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы