Таксама на сайце https://survival.com.ua/ размешчаная спасылка на архіваваны файл з кнігай, як удалося высветліць з дапамогаю пошуку ў Сеціве, вялікага аўтарытэта ў навуцы выжывання ў дзікай прыродзе Морса Каханскага, сям'я якога эмігравала ў 1938 годзе з Польшчы ў Канаду.
Вось артыкул пра яго ў Вікіпедыі, маецца толькі ангельскі тэкст: https://en.wikipedia.org/wiki/Mors_Kochanski
Вось тут аматары сурвівалю размясцілі крыху падпраўлены сеціўны пераклад звестак пра яго на расейскую мову (прозвішча ягонае перададзена паводле прынятага ў ангельскай мове прачытання спалучэння літар "ch" -- "Кочанский"):
http://survivalbook.ru/forum/viewtopic.php?f=12&t=468
Морс Каханскі, пры ўсёй сваёй аўтарытэтнасці, з'яўляецца нашым сучаснікам. Коратка яго характарызуюць так:
"Морс приобрел международную известность среди военных и гражданских лиц в Канаде, США, Великобритании и Швеции. Он хорошо известен за своё крылатое выражение "Чем больше вы знаете, тем меньше вы носите".
Цытата адсюль: http://uabushcraft.blogspot.com/2012/12/mors-kochanski.html
А вось і спасылка на старонку, дзе ў самым нізе размешчаная спасылка для спампоўвання ягонай кнігі:
https://survival.com.ua/northern-bushcraft-severnyiy-bushkraft-kniga-vyizhivanii-mors-kochanski/
Але, трэба папярэдзіць, кніга напісаная па-ангельску, і спасылка на пераклад мне нидзе не сустрэлася.
Вось тут, праўда, пішацца, што па-расейску ў выдавецтве "Эксмо" выйшла кніга паслядоўніка Морса Каханскага Дэйва Кентэрберы (Dave Canterbury): https://yarin-mikhail.livejournal.com/754569.html
Толькі вось аўтар пераклад гэты ня дужа хваліць...
Морс Каханскі вядомы прасоўваннем тэрміна "бушкрафт". Цяпер у Сеціве шмат пра яго матэрыялаў, не буду пераказваць, вось, напрыклад, асобны рэсурс: https://vk.com/bushcraft
Ужо сустракаецца нават тэрмін "бушкрафт-турызм": http://uabushcraft.blogspot.com/2012/12/mors-kochanski.html
Добавлено: 28 Apr 2019, Sun, 8:25 Заголовок сообщения: Яшчэ адна прэзентацыя ад А. Шынкевіча
Аршанскі краязнаўца і стваральнік ці не найвялікшага збору выяваў цікавостак і старажытнасцяў Аршанскага краю, аўтар выдадзенай выдавецтвам "Полымя" у 1992 годзе кнігі "Аршанская даўніна", Аляксандр Шынкевіч даслаў спасылку на яшчэ адну, падрыхтаваную Аляксандрам і ягонаю ўнучкай, прэзентацыю, прысвечаную ягонаму апошняму захапленню -- палеанталогіі. Гэта, як вядома, гістарычная навука, якая вывучае старажытнасць праз акамянеласці ("выкапнёвыя парэшткі раслін і жывёл" -- https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B0%D0%BD%D1%82%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D1%96%D1%8F ). Гэтаксама яго цікавяць адкрытыя нашым вачам старажытныя геалагічныя пласты.
І, наколькі можна пабачыць з ягонай кнігі (апрача пададзенага ў адным з маіх допісаў вышэй, маецца яшчэ адзін адрас, па якім кнігу можна знайсці ў Сеціве: https://en.calameo.com/books/002055968315772b6c3ba ), такіх цікавостак набіраецца на прыстойную экскурсію выходнага дня:
Добавлено: 05 May 2019, Sun, 12:48 Заголовок сообщения: Прэс-канферэнцыя пра небяспеку маларухомага ладу жыцця
Адным з матываў для стварэння гэтага праэкту стаў намер паспрыяць распаўсюду такой формы адпачынку, якая б дазваляла кампенсаваць недахоп фізычных практыкаванняў і ўвогуле руху ў сучасным беларускім грамадстве. І невыпадкова, бо ў гэтае праблемы ёсць выразны медыцынскі аспект: гіпадынамія і гіпаеінэзія істотна спрыяюць пашырэнню хваробаў, якія забіваюць ці не найбольш народу ў сучаснай Беларусі.
Досыць дэталёва і кампетэнтна пра гэта гаварылася на нядаўняй прэс-канферэнцыі ў Беларускім прэсс-цэнтры ў Менску. На сайце БПЦ можна паглядзець гэтую прэс-канферэнцыю ў запісе:
У прэс-канферэнцыі бралі ўдзел галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Ірына Лобах, намеснік галоўнага лекара - кіраўнік Рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра (актыўнага даўгалецця) ГУ «Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ім. П.М.Машэрава» Людміла Жылевіч, загадчык лабараторыі гігіены дзяцей і падлеткаў РУП «Навукова-практычны цэнтр гігіены» Наталля Грэкава, навуковы супрацоўнік клінічнай лабараторыі прафпаталогіі РУП «Навукова-практычны цэнтр гігіены» Вольга Сінякова і намеснік дырэктара ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» Павел Шасцярэнь.
Вядзецца пра вайскова-спартовую гульню «Звыцяга», якая 9-12 траўня пройдзе ўжо ў чатырнаццаты раз у лясах Валынскай вобласці.
Гэтая гульня патрабуе тых самых навыкаў і ведаў, якімі мусяць валодаць і аматары пешаходнага турызму, а спаборніцтвы будуць спрыяць падвышэнню цікавасці да краязнаўчага турызму ў асяроддзі моладзі, далейшаму навучанню ўдзельнікаў, узаемна карыснаму абмену вопытам паміж імі. Асобна варта згадаць карысць у плане падрыхтоўкі моладзі да службы ў войску.
Думаецца, што падобны досвед варты пераймання. Здаецца, што "ваенна-спартыўная гульня "Зарніца", якая праводзіцца ў беларускіх навучальных установах, усё-такі не набыла таго маштабу, якога заслугоўвае. Мае пошукі ў Сеціве, дарэчы, далі даволі дзіўныя вынікі: пераважна паведамленні ў мясцовых медыях пра падзеі максімум раённага маштабу. А вось калі б гэтую, звычайна вельмі цікавую для дзяцей і падлеткаў, гульню выкарыстаць для навучання самым простым навыкам арыентацыі і выжывання ў лесе, можа б і няшчасных здарэнняў з дзецьмі паменела?
З таго, што знайшлося:
-- Абвестка на сайце БДУ : https://www.bsu.by/be/main.aspx?guid=235071&detail=1008473
-- Відэа з мінулагодняй гульні на Берасцейскім тэлеканале: http://www.trkbrest.by/5898-zarnca-2018-vdea.html
-- Паведамленне ў Дзятлаўскай раёнцы: http://diatlovonews.by/2019/05/zarnica-kamandnae-adzinstva-krok-da-peramogi/
З фотарэпартажу ў апошнім выпадку можна выразна пабачыць, што дзецям нашмат болей падабаецца страляць і бегаць, чым спяваць, адказваць на пытанні ды шыхтавацца:) Здаровыя дзеці...
Небяспека, якую найбольш эфектыўна лечыць пешая хада:
http://www.belgazeta.by/ru/1192/modus/38893/
Пра метабалічны сіндром напісала «БелГазета» у рубрыцы Modus Vivendi. Дазволю сабе працытаваць выбраныя месцы з інтэрв'ю эндакрынолага Таццяны Чурай:
Краеугольным камнем в лечении МС являются немедикаментозные мероприятия, направленные на снижение массы тела, изменение стереотипов питания, отказ от вредных привычек (курение, злоупотребление алкоголем), повышение физической активности - т.е. формирование здорового образа жизни.
Самый простой, но достаточно эффективный способ повысить физическую активность - ходьба. Причем важен не ее темп, а пройденное расстояние. Например, один час ходьбы сжигает 400 ккал, а бег трусцой 20-30 минут - лишь от 250 до 375 ккал.
Добавлено: 22 May 2019, Wed, 10:22 Заголовок сообщения: "Фестываль кулікоў" у Тураве 25-26 мая
Зноў вельмі своечасова трапіла на вочы абвестка -- на гэты раз пра правядзенне Фестываля кулікоў 25-26 мая ў Тураве (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A2%D1%83%D1%80%D0%BE%D0%B2) . Фестываль праводзіцца восьмы раз, арганізатар -- грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
Поўная інфармацыя тут:
https://ptushki.org/news/664312.html
Адтуль жа ж і ніжэй пададзеныя афішы:
Добавлено: 23 May 2019, Thu, 9:22 Заголовок сообщения: Трошкі ўражанняў ды ўспамінаў:)
Найперш, канешне, патрабуе душа выказацца наконт артыкула Віктара Марціновіча "Чым заняцца летам у Беларусі?", нам сайце кампаніі "Будзьма!":
https://budzma.by/news/leta-u-belarusi.html
Перадрук у "Нашай Ніве" таксама цікава паглядзець, бо там на момант напісання гэтага каментара было ўжо 36 каментароў:
https://nn.by/?c=ar&i=230819
Найперш нельга не працытаваць заключны абзац артыкула:
Хаця трэба браць тушонку, самую танную — з ліку тых, дзе ў складзе толькі соль, мяса і перац; спальнік, кілімчык, спрэй ад кляшчоў, сякеру і намёт — і прадзірацца ў які-небудзь гушчар, каб пасядзець ля вогнішча пад зорамі і паслухаць сябе. Гэта самае каштоўнае, што можна зрабіць у маёй краіне ўлетку. Сюды, да свайго вогнішча, я б і клікаў турыстаў.
Чыста a propos хацелася б адзначыць, што ў якой іншай, больш дынамічнай, эканоміцы гэта магла б быць вельмі прыбытковая ідэя -- арганізаваць пешаходныя вандроўкі, абазначаныя як "Вандроўкі з Віктарам Марціновічам" :)
Што да асноўнага зместу артыкула, то з ім можна і пагадзіцца -- сапраўды ў нас мала ведаюць, і амаль што зусім не выкарыстоўваюць цікавосткі нашае гісторыі, архітэктуры ды культуры, якія маглі б прыцягнуць увагу замежнага турыста.
Але з другога боку, хацелася б звярнуць увагу на артыкул у браслаўскай мясцовай газеце, назва якога перагукаецца з назваю марціновіцкага "крыку душы" -- "ЦІ ЁСЦЬ НАМ ШТО ПАКАЗАЦЬ?" :
http://www.braslav-star.by/2016/08/%D1%86%D1%96-%D1%91%D1%81%D1%86%D1%8C-%D0%BD%D0%B0%D0%BC-%D1%88%D1%82%D0%BE-%D0%BF%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D1%86%D1%8C/
Таксама згадваецца тое-сёе з уласнага досведу, напрыклад, мая ўласная прапанова да віцебскіх абласных уладаў той пары, калі аніяк не магло вырашыцца пытанне пабудовы нармальнага даху на будынку базылянскага кляштару ў Воршы. Добра, што я размяшчаў свае допісы на гэтым сайце паасобку, не адным ланцужком -- цяпер маю магчымасць, пасля спынення дзейнасці сайта orshatut.by падаць тут асобную спасылку на сваю прапанову аб стварэнні ў будынку "аршанскіх базылянаў" адмысловага гатэлю для пілігрымаў розных канфесій ды традыцый, з абгрунтаваннем гэтае ідэі:
https://fgb.by/viewtopic.php?t=6120
І, нарэшце, хачу згадаць уласны досвед выпрабавання замежніцкае цікавасці падчас таго, як вялікую групу пераважна французскіх інжынераў упершыню везлі на Аршанскую ЦЭЦ, дзе пазней яны бралі ўдзел у пабудове суперсучаснай на той час парагазавай станцыі. Дарогаю я, суправаджаючы гэтую групу ў якасці перакладчыка, проста каб госці не нудзіліся дарогаю, пачаў распавядаць ім цікавосткі з гісторыі і культуры Беларусі ўвогуле, ды асобна -- з гісторыі і культуры тых населеных пунктаў, якія мы праязджалі, і падбіраў факты з такім разлікам, каб яны так ці іначай тычыліся Францыі. Натуральную ўвагу выклікала, канешне ж, Беразіна, а ці не найбольш ўражаныя яны былі сваяцкімі сувязямі Гіёма Апалінэра:) Адным словам, нашыя госці дарогаю не сумавалі...
Гэта я тады яшчэ не ведаў пазней раскапанага Зміцерам Дзядзенкам факту дажывання свайго веку апошнімі прадстаўнікамі французскай каралеўскай сям'і ў Аршанскім езуіцкім кляштары, ды і кніжкі Дэна Брауна, пэўна, яшчэ не былі напісаныя...
А ці распавядаў хто калі кітайцам пра жонку сына Чан Кайшы, які быў прэзідэнтам Тайваня пасля бацькі? А расейцам -- пра Кабылякі як родавую вотчыну тых Кабылаў, што сталі для Расеі Раманавымі? Пра Пятра Алейнікава, пісьменніцу Вігдараву і паэта Ласкіна?
Добавлено: 15 Jul 2019, Mon, 7:34 Заголовок сообщения: Абмяркаванне праекта закона пра турызм
Пачалося абмеркаванне праекта "Закона пра турызм". І хоць у ім з большага вядзецца пра разнастайныя паездкі, але, я ўпэўнены, знойдзецца што сказаць і аматарам унутрыбеларускага пешаходнага турызму:
Добавлено: 17 Jul 2019, Wed, 8:32 Заголовок сообщения: На шляху з Віцебска на Полацак
На жаль, сёлета пешаходны турызм у Беларусі панёс страты за кошт пілігрымак, скасаваных праз новыя дзяржаўныя паборы -- рэакцыя на адмененую вандроўку з Віцебска ў Полацак:
У Віцебску, у мясцовым педагагічным інстытуце (цяпер -- універсітэце) працаваў адзін з заснавальнікаў арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Анатоль Дарафееў:
http://birdwatch.by/news/1855
Цяпер там жа працуе яшчэ адна вядомая ў галіне арніталогіі асоба, Іваноўскі Уладзімір Валянцінавіч:
https://vsu.by/persons/1007-107
Ягоныя інтэрв'ю і артыкулы можна знайсці ў Сеціве, яны напоўненыя вельмі каштоўнымі і цікавымі звесткамі, рэкамендую.
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы