Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси"
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Белыничи и Белыничский район
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Надо бы добавить на “Глобус”...
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 24 Aug 2013, Sat, 18:24    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Сёння давялося пабываць на Галоўчынскім замчышчы і самому азнаёміцца ​​з аб'ёмам праведзеных археалагічных раскопак падмуркаў замка:
Агульны выгляд пляцоўкі:






Паўднёвая частка падмурка:






Паўночная частка падмурка:



Фатаздымкі Жнівень 2013
Аўтар Мацеша Аляксей

і аж пальцы свярбяць))), хочацца спытаць у GlobusBelarusi:
а чаму на сайт не дадаеце будынак бровара і домік для рабочых бровара ў Бялынічах? больш фотаздымкаў бровара
тып пабудовы падобны на мур ХІХ стагоддзя, па будынку я адкапаў інфармацыю ў кнізе "памяць" Бялыніцкага раёна і нават на сайце мясцовага райвыканкама будынак аднеслі да мясцовых славутасцяў...
бровар знаходзіцца тут: http://orda.of.by/.map/?54.000335,29.705695&m=gm/17,1v/14,rkka/14,e/13
домік тут: http://orda.of.by/.map/?54.000575,29.703871&m=gm/17,1v/14,rkka/14,e/13
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11563
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 24 Aug 2013, Sat, 21:50    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ответил в ЛС.

Ниже часть ответа: "И еще, и это весьма важно, когда в разделе "Надо бы добавить на Глобус" появляется тема вида "Белыничи, бровар", я стараюсь этот объект заверстать в первую очередь. А в многостраничной теме "Белыничи и район" он вполне может "потеряться" (на время, конечно) на некрайних страницах."

P. S. А если уж совсем "по гамбургскому счёту", то, несомненно, это мое упущение.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 03 Sep 2013, Tue, 23:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Под Могилёвом нашли уникальное кладбище 15 века (фото)

Захоронения могут принадлежать воинам великого князя ВКЛ Свидригайлы.

На древнее захоронение около деревни Студёнка в Белыничском районе наткнулись лесники, когда рубили деревья. Они повалили один из надмогильных камней. Камень оказался около метра в длину, на нём видны знаки и кирилличные надписи.

После находку стала изучать поисковая группа «Следопыт» учебно-педагогического комплекса деревни Светиловичи.

— Мы насчитали 22 камня, на некоторых из них удалось рассмотреть четырехконечные католические кресты, еще на двух — кресты Ливонского рыцарского ордена, — рассказывает историк-краевед Анатолий Морозов. — Остальные отмечены шестиконечными и восьмиконечными православными крестами. На левой стороне одного из камней хорошо читается женское имя Дара, можно также различить слова «тело» и «душа». На правой стороне камня видны кириллические надписи, на самом кресте — примитивное изображение лежащего человечка.

— Моё предположение, как историка — найденные захоронения могут принадлежать воинам великого князя ВКЛ Свидригайлы, которые погибли во время гражданской войны 1432—1439 годов.



Находка ждёт археологов

По словам Анатолия Морозова, если его гипотеза подтвердится, это будет единственное в Беларуси подобное захоронение.

— Конечно, чтобы окончательно говорить об истории и уникальности находки, нужно проводить нормальные археологические исследования, — говорит Анатолий Морозов. — Мы уже обратились в Могилёв к Игорю Марзалюку. Теперь ждём ответа и надеемся, что это захоронение будет изучено.

— А пока, будем делать всё возможное, чтоб до кладбища не добрались чёрные копатели, которых интересует все - от курганов, до древних святилищ. Но беда в том, что они не только присваивают и продают найденные ценности, но и фактически уничтожают археологические памятники.

добрыя фота камянёў па спасылцы:

http://gorad.by/by/page/leisure/6456
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2573
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 03 Sep 2013, Tue, 23:50    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Неяк вельмі нацягнута. Такія надмагіллі ставілі ажно да ХІХ ст.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 05 Sep 2013, Thu, 18:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Лёха писал(а):
Неяк вельмі нацягнута. Такія надмагіллі ставілі ажно да ХІХ ст.

адказ у лічке
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Валерій



Зарегистрирован: 19.06.2009
Сообщения: 291

СообщениеДобавлено: 05 Sep 2013, Thu, 22:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Лічу неабходным дадаць да тэмы пра Бялынічы чарцёж з Піцерскага дзяржаўнага архіву касьцёла кармелітаў імя Усьпення Найсьвяцейшай панны Марыі у 1761 годдзе змураваны па фундацыі па фундацыі канцлера ВКЛ Льва Сапегі..

Резервная_копия_Бялынычы карм. .jpg
37.62 KB,   просмотрено: 18410 раз(а)

Последний раз редактировалось: Валерій (06 Sep 2013, Fri, 23:16), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 05 Sep 2013, Thu, 23:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валерій писал(а):
Лічу неабходным дадаць да тэмы пра Бялынічы чарцёж з Піцерскага дзяржаўнага архіву касьцёла кармелітаў імя Усьпення Найсьвяцейшай панны Марыі у 1761 годдзе змураваны па фундацыі па фундацыі канцлера ВКЛ Льва Сапегі..

Дзякуй! вельмі цікава. такога пакуль не бачыў.
але ж гэта чарцеж ужо не "касьцёла кармелітаў імя Усьпення Найсьвяцейшай панны Марыі...", а чарцеж "Раства-Багародзіцкай праваслаўнай царквы".
тут - https://fgb.by/viewtopic.php?p=45967#45967 я вылажыў знойдзеные мной чарцеж, малюнак і фотаздымак падчас рэканструкцыі бажніцы, да таго часу, калі яе перабудавалі у царкву.
і хацеў бы вас паправіць. справа у тым, што Леў Сапега к моманту, калі касцел пачалі будаваць ужо болей за 100 год як памер. Леў Сапега быў заснавальнікам кляштара і на той момант быў пабудаваны толькі драўляны касцел. Фундатарамі ж каменнага касцела былі Алена і Ігнат Агінскія.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Валерій



Зарегистрирован: 19.06.2009
Сообщения: 291

СообщениеДобавлено: 06 Sep 2013, Fri, 22:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Алекс-згодны з табой - выпраўляюся:
1624 г.-фундацыя Л.Сапегі на пабудову кляштара .Касьцёл і кляштар драўляныя.
Пасьля Сапег мястэчка пераходзіць да Агінскіх і яны ёсьць фундатары цагляных пабудоў касьцёла і кляштара-(змураваныя з 1756 па 1761гг.у стылі позьняга барока).
Наступна Бялынічы пераходзяць да Кажухоўскіх- з'яўляецца праект (1860г),
на якім замест купалоў на вежах бачым псеўдагатычныя навершшы.
Перад фасадам з'яўляецца тамбур-партал для музыкаў.
У 1832 г. кармеліцкі кляштар расейскай дзяржавай зачынены.
1864 г.- пасьля паўстаньня мястэчка канфіскаванае і прададзенае С.Мясоедову.
1877 год-у будынках кляштару селяцца праваслаўныя манахі (новая назва-православный
Ніколаевскій мужской монастырь второго класса),па цэнтру сьвятыні надбудоўваецца барабан,
на башнях галоўнага фасаду з'яўляюцца купалы з цыбулінамі.
20 ст.-і камуністыя зрабілі апошнюю рэстаўрацыю.


Последний раз редактировалось: Валерій (06 Sep 2013, Fri, 23:26), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Валерій



Зарегистрирован: 19.06.2009
Сообщения: 291

СообщениеДобавлено: 06 Sep 2013, Fri, 23:13    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

І калі гэта блізка да ісьціны,у 1761 г.магло быць так:

Копия Бялынычы карм. .jpg
39.7 KB,   просмотрено: 18406 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 14 Sep 2013, Sat, 11:05    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

ПАБЛІЗУ ВЁСКІ СТУДЗЕНКА БЯЛЫНІЦКАГА РАЁНА БЫЛІ СЯРЭДНЯВЕЧНЫЯ МОГІЛКІ?

У лесе пахне восенню, вільготна, жоўтае лісце і хваіны сыплюцца на галаву, вецер качае высокія яліны. Але навакольнага пейзажу не заўважае кампанія, якая сядзіць абапал вялікага плоскага каменя, прыкладна ў метр даўжынёй. Дзяўчына, два хлопцы і мужчына паліваюць пліту вадой, задумліва гладзяць яе рукамі і ўглядаюцца ў выбітыя на камені старыя надпісы.

— Уверсе выразна чытаецца «Дара», — гаворыць адзін з хлопцаў.

— Так, гэта кірыліца, побач крыж, і Дара сугучна старажытнаславянскаму імені Дарына, — адгукаецца мужчына. — Можа, маецца на ўвазе, што яна аддала цела дзеля выратавання душы? Гэта, вядома ж, не сялянскае пахаванне. І, верагодна, ХVІІІ стагоддзе…



Анатоль Іванавіч Марозаў — настаўнік гісторыі ў вучэбна-педагагічным комплексе аграгарадка Свяцілавічы. Побач яго вучні з 10 класа, удзельнікі школьнай пошукавай групы «Следапыт» Ірына Канстанцінава, Сяргей Чупыркін і Ілья Брэчка.

— Нам падаецца, што тут выбіты такія словы: Дара, сама, цела, душа, — падводзіць вынік агляду Анатоль Іванавіч. — Ёсць стрэлка як сімвал узнясення душы. З правага боку, я мяркую, ёсць знакі з глаголіцы. Праз аб’ектыў камеры і на экране камп’ютара будзе відаць лепш. А сваё апошняе слова пра нашу знаходку павінны сказаць навукоўцы.

Гэты старажытны надмагільны камень знайшлі леснікі, калі рабілі санітарную вырубку. Адно з дрэў упала на камень, людзі ўбачылі на ім нейкія пісьмёны і паведамілі пра незвычайную знаходку мясцоваму настаўніку гісторыі Анатолю Марозаву, які даўно займаецца краязнаўствам.


Школьнікі разгледзелі гэты вялікі камень, разышліся навокал і… нечакана для ўсіх знайшлі яшчэ 22(!) камяні розных формаў і памераў, яны літаральна ўраслі ў зямлю. На некаторых з іх ёсць выбітыя малюнкі — у прыватнасці, крыжы і літары. Гэта стала, узгадвае настаўнік, сапраўдным шокам: каля Студзенкі знойдзены старажытны некропаль!

— Камяні знаходзяцца непадалёк ад вясковых могілак, і людзі іх проста не заўважалі, — расказаў краязнаўца. — Яны выглядалі звычайна, нібыта адкінутыя з поля, дзе аралі. Мы ж сталі паліваць іх вадой, чысціць ад бруду, церці анучамі і зубнымі шчоткамі… І ўбачылі, што гэта ўнікальныя камяні.

Анатоль Іванавіч і дзеці вядуць да каменя з выявай крыжа, падобнага да знака Лівонскага рыцарскага ордэна.



— У мяне ёсць гіпотэза, што гэтае пахаванне мае дачыненне да падзей грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім у ХV стагоддзі, — расказвае Марозаў. — У князя Свідрыйгалы тады былі ў саюзніках лівонскія рыцары. Можа, адзін з іх ляжыць тут? У любым выпадку, гэта толькі меркаванне, тут патрабуецца навуковае даследаванне.

Настаўнік таксама хоча паказаць спецыялістам і іншыя камяні, якія, як яму падаецца, маюць дачыненне да капішча. На тых камянях, расказвае ён, ёсць выявы шкілета рыбы і галавы рысі.

— Часта гавораць, што нам нібыта не пашанцавала: вельмі мала захавалася помнікаў сярэднявечча, — гаворыць Анатоль Іванавіч. — Але гэта не так: яны ёсць і на тэрыторыі нашага сельсавета. Мы зараз знайшлі сярэднявечны некропаль, і гэта дасць магчымасць па-іншаму паглядзець на нашу гісторыю.


Да вывучэння свяцілавіцкіх знаходак далучыцца загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ігар Марзалюк. Размова ідзе пра археалагічную экспедыцыю і раскопкі ў бліжэйшы час. Напрыканцы гэтага тыдня Ігар Марзалюк і яго студэнты будуць працаваць на рацэ Віхра ў Мсціславе, дзе нядаўна былі знойдзены сярэднявечныя рыцарскія даспехі. Пасля гэтага археолагі рушаць на Бялыніччыну, каб на свае вочы пабачыць камяні са знакамі.

Хоць на фотаздымках сапраўды нібыта больш выразнымі падаюцца малюнкі і надпісы, але камп’ютарныя выявы ўсё ж не перадаюць іх энергетыку. Гэта асаблівая старажытная прыгажосць!.. Да каменя трэба дакрануцца рукой: лініі малюнкаў, якія вятры, дажджы і снягі згладзілі за стагоддзі, даюць адчуванне гісторыі, якая навокал нас. Трэба толькі ўгледзецца, заўважыць, знайсці.

Школьнай групе «Следапыт» на чале са сваім настаўнікам гэта ўдалося. Яны пачыналі з ваенна-патрыятычнага выхавання, а потым заняліся гісторыяй роднага краю і экалогіяй. Дзеці ходзяць у паходы: нядаўна знайшлі два старажытныя курганы ў сваіх Свяцілавічах.

Сельскія школьнікі — сціплыя, і з іх слова не выцягнеш. Але старажытныя камяні ў лесе іх захапілі па-сапраўднаму. Знаходка выклікала радасць і захапленне, таму яна дала разуменне, што за шмат гадоў да іх тут жылі людзі, што на роднай зямлі ёсць іх карані.

Ілона ІВАНОВА. Фота аўтара.

“Звязда”
http://region.mogilev.by/ru/news/pabl%D1%96zu_vesk%D1%96_studzenka_byalyn%D1%96tskaga_raena_byl%D1%96_syarednyavechnyya_mog%D1%96lk%D1%96
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 28 Oct 2013, Mon, 20:36    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Відеа на ОНТ аб могілках у вескі Студзенка: http://www.youtube.com/watch?v=g4iRKD4Zygg

Сейчас некрополь, предположительно XIV-XVI веков, изучают историки. Краеведы насчитали 22 надмогильных камня с высеченными крестами и надписями на кириллице. Примечательно, что неизвестный ранее христианский могильник расположен недалеко от современного деревенского кладбища и древнего кургана. На одном из надгробий просматривается даже дата погребения – 1461 год. Игорь Марзалюк, доктор исторических наук: «Это уникальный камень с надписью, где отражено имя и дата смерти. Дорофей его звали, прожил он 70 лет. В Белыничском районе Могилёвской области много таких некрополей. Можно при соответствующем отношении организовать туристический маршрут». К слову, кладбищенский туризм во многих европейских странах сейчас на пике популярности. Белыничский некрополь после научного обследования будет включён в Республиканский реестр памятников археологии и окажется под охраной государства.

Подробности: http://ont.by/news/our_news/0108725/
© ONT.BY
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11563
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 28 Oct 2013, Mon, 22:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А это какая из двух белыничских Студенок?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11563
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 28 Oct 2013, Mon, 22:32    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

alexBel писал(а):
Сейчас некрополь, предположительно XIV-XVI веков...

Спасибо, добавил на http://globustut.by/studenka_belyn
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 28 Oct 2013, Mon, 23:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

alexBel писал(а):
После находку стала изучать поисковая группа «Следопыт» учебно-педагогического комплекса деревни Светиловичи.

Мяркую, што тая, якая пад Свяцілавічамі.
http://orda.of.by/.map/?53.955775,29.83433&m=gm/16,visicom/14,e/12,1v/14
Дарэчы
alexBel писал(а):
расположен недалеко от современного деревенского кладбища

там есць могілкі побач
http://orda.of.by/.map/?53.963399,29.842892&m=gm/15,nav/14,1v/14,rkka/14
гэтымі днямі думаю туды наведацца
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11563
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 28 Oct 2013, Mon, 23:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

alexBel писал(а):
Мяркую, што тая, якая пад Свяцілавічамі.

Так, падобна на праўду.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Надо бы добавить на “Глобус”... Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7  След.
Страница 6 из 7

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы